2013 15/02
...

Старшыня ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі падчас суду

Як паведамляе spring96.org, Алесь Бяляцкі пазбаўлены спатканьняў, якія ён мусіў атрымаць у бліжэйшыя паўгады. Гэтую інфармацыю 13 лютага пацьвердзіла адміністрацыя Бабруйскай калёніі № 2, дзе ўтрымліваецца палітвязень.

Нагадаем, што ў 2012 годзе зьняволены кіраўнік ПЦ “Вясна” быў пазбаўлены аднаго кароткатэрміновага (з трох магчымых) і аднаго доўгатэрміновага (з двух магчымых) спатканьняў з роднымі. Пра тое, што ў новым годзе ён пазбаўлены аднаго доўгатэрміновага спатканьня, Алесю Бяляцкаму стала вядома 5 лютага, а раней яму паведамілі пра пазбаўленьне кароткатэрміновага спатканьня.
Такім чынам, наступнае “планавае” спатканне чакае Алеся Бяляцкага толькі ў жніўні.

Праваабаронцы разглядаюць узмацненьне ўціску на Алеся Бяляцкага, як і іншых палітвязьняў, якія нядаўна заявілі пра гэта, са спробай уладаў дамагчыся ад іх прашэньняў пра памілаваньне, што выклікана аднаўленьнем перамоўных працэсаў паміж беларускімі ўладамі ды Эўразьвязам.

Паводле licviny.info

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>