Не забірай жыцьцё!
2013 27/02
...

Камітэт па правах чалавека ААН зарэгістраваў адну са скаргаў сябраў партыі левых “Справядлівы сьвет” са Жлобіна на забарону правядленьня пікетаў у 2012 годзе мясцовым райвыканкамам. Пра гэта паведаміў кіраўнік раённай партыі “Справядлівы сьвет” Валеры Рыбчанка.

– У Камітэт па правах чалавека ААН мы накіравалі дзве скаргі, – кажа спадар Валеры. – Адна зь іх датычылася забароны мясцовымі ўладамі пікетаў у падтрымку палітзьняволеных у мінулым годзе – яе і зарэгістравалі. А вось іншую скаргу, якая датычылася фальсыфікацыяў прэзыдэнскіх выбараў 2010 году ды нашага звароту ў розныя інстанцыі з гэтай нагоды – яе папрасілі пракамэнтаваць больш падрабязна. Зараз гэтым якраз займаюцца нашыя юрысты.

Жлобінскія сябры партыі левых “Справядлівы сьвет” і раней накіроўвалі скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН на адмову ў правядзеньні пікетаў мясцовымі ўладамі. Скаргі былі разгледжаны Камітэтам у 2011 і 2012 гадах.

Паводле spring96.org

Цэтлікі:

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*