Не забірай жыцьцё!
2013 05/03
Сяргей Гоўша, Баранавічы

Сяргей Гоўша, Баранавічы

Праваабаронца Сяргей Гоўша 5 сакавіка накіраваў паведамленьне ў Камітэт па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацыяў (далей КПЧ). У ім паведамляецца, што ён быў адзін з заснавальнікаў грамадзкага аб’яднаньня “Праваабарончы цэнтар “Вясна”, якое Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь безпадстаўна ліквідаваў 28 кастрычніку 2003г.

Палічыўшы гэтае рашэньне незаконным, Сяргей Гоўша, у ліку 10 сябраў “Вясны” зьвярнуўся ў КПЧ з паведамленьнем аб парушэньні Рэспублікай Беларусь ягонага права на асацыацыю. Разглядзеўшы гэты зварот, КПЧ прыйшоў да высновы: Рэспубліка Беларусь парушыла права Сяргея Гоўшы (як і іншых сааўтараў паведамленьня) на асацыяцыю. Таму КПЧ рэкамэндаваў Беларусі перарэгістраваць ГА “Праваабарончы цэнтар “Вясна”, а аўтарам паведамленьня выплаціць кампэнсацыю.

Зыходзячы зь меркаваньняў КПЧ, Сяргей Гоўша, ў ліку ўсіх сааўтараў паведамленьня, ў 2007 і двойчы ў 2009 годзе зьвяртаўся ў Міністэрства юстыцыі з хадайніцтвам аб аднаўленьні рэгістрацыі “Вясны”, але безвынікова.

У склаўшыхся ўмовах, праваабаронца Сяргей Гоўша, на падставе арт. 35 Закону “Аб міжнародных дамовах РБ”, 26 верасьня 2009 году зьвярнуўся ў Міністэрства замежных справаў Беларусі з хадайніцтвам аб садзеяньні ў аднаўленьні ягонага парушанага права. Менавіта гэтае міністэрства ажыцьцяўляе кантоль за выкананьнем міжнародных пагадненьняў. Але ў сваім лісьце 20 кастрычніку 2009 году Міністэрства замежных справаў паведаміла, што выкананьне Меркаваньняў КПЧ знаходзіцца ў кампэтэнцыі судовых установаў краіны.

Улічваючы рэкамэндацыю Міністэрства замежных справаў, праваабаронца Сяргей Гоўша зьвярнуўся спачатку ў суд Маскоўскага раёну, а затым ў Менскі гарадзкі й Вярхоўны Суд з зыскам да Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь аб выплаце яму кампэнсацыі за маральную шкоду з-за немагчымасьці працягваць актыўнае грамадзкае жыцьцё. Аднак усе суды адмовілі грамадзкаму актывісту ў разглядзе ягонае справы, матывуючы тым, што гэтая зыскавая заява не падлягае разгляду ў судзе, “из-за его неподведомственности”.

У сваім паведамленьні ў КПЧ праваабаронца Сяргей Гоўша тлумачыць, што ён быў пазбаўлены права на справядлівае судовае разьбіральніцтва, а гэта зьяўляецца парушэньнем, на ягоную думку, як беларускага заканадаўства, гэтак і Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Такім чынам, грамадзкі актывіст Сяргей Гоўша вычарпаў усе наяўныя нутрыдзяржаўныя сродкі праўнай абароны ў спробе ажыцьцявіць сваё права на асацыяцыю, гарантаванае артыкулам 36 Канстытуцыі.

Таму Сяргей Гоўша просіць КПЧ прызнаць яго ахвяраю парушэньня Рэспублікай Беларусь права на справядлівае судовае разьбіральніцтва, прадугледжанае арт. 14 (1) Пакту. Ён таксама просіць КПЧ указаць Рэспубліцы Беларусь на неабходнасьць прыняцьця такіх мер, якія былі б дастатковымі для выкананьня правоў, прызначаных у Міжнародным пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Fota: Alaksiej Łapicki

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>