Не забірай жыцьцё!
2008 31/03

hrhf2.jpgФонд Дамоў правоў чалавека распаўсюдзіў зварот да Пракуратуры Віцебскай вобласці
і Рэспублікі Беларусь, а таксама да Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасьці, Фонд Дамоў правоў чалавека заклікае спыніць адміністрацыйныя вытворчасці і пераследы, якія здзяйсьняюцца зараз супраць Паўла Левінава.

Павел Левінаў, сябар Беларускага Хельсінскага Камітэта, зьяўляецца вядомым праваабаронцам дзякуючы яго актыўнай дзейнасьці па абароне правоў і свабодаў у Віцебску і Віцебскай вобласці Беларусі. З 3 па 6 сакавікаа 2008 Левінаў знаходзіўся з візітам у Савеце Еўропы, куды быў запрошаны Дырэктаратам Правоў чалавека і прававых пытаньняў Савета Еўропы. 27 сакавіка Павел Левінаў быў затрыманы, дастаўлены ў аддзел унутраных спраў, на яго складзеныя пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях па артыкулах 17.1 і 23.4 Кодэкса аб Адміністрацыйных Правапарушэньнях Рэспублікі Беларусь. Падставай для ўзбуджэньня адміністрацыйнай справы паслужыў той факт, што праваабаронца знаходзіўся ў будынку па месцы правядзеньня ператрусу кватэры журналіста Алега Баршчэўскага супрацоўнікамі КДБ і намерваўся ажыццяўляць маніторынг сітуацыі. Дзеяньні Паўла Левінава па назіраньні за ажыццяўленьнем дзейнасьці прадстаўнікоў праваахоўных органаў з’яўляюцца адным з сацыяльных абавязкаў праваабаронцаў.

Ён прыбыў да месца жыхарства журналіста неўзабаве пасля таго, як супрацоўнікі КДБ пачалі ператрус. Выкліканыя супрацоўнікі міліцыі ўжылі сілу, і супрацьдзейнічалі спробе Левінаву ўвайсці ў памяшканьне і абвінавацілі праваабаронцу ў нецэнзурнай лаянцы і непадпарадкаваньні загадам міліцыянера.

Судовае паседжаньне, прызначанае на 28 сакавіка, было перанесена на 3 Красавіка ў сувязі з дрэнным станам здароўя Левінава. Ён падаў скаргу на дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі і на складзеныя ў дачыненьні яго пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях у Пракуратуру Віцебскай вобласці.

Фонд Дамоў правоў чалавека просіць прадстаўнікоў улад Беларускай дзяржавы
праяўляць павагу да міжнародных абавязкаў па стаўленьні да ролі праваабаронцаў, якія ўвасобленыя ў Дэкларацыі аб праве і абавязках асоб, груп і органаў грамадства заахвочваць і абараняць агульнапрызнаныя правы чалавека і асноўныя свабоды (Генеральная Асамблея ААН, A/RES/53/144):

Мы заклікаем Вас спыніць парушэньні правоў і свабод у вобласці свабоды слова і асацыяцый, а таксама парушэньне права людзей ажыццяўляць дзеяньні, накіраваныя ў абарону правоў і свабод іншых, гаворыцца ў звароце, які падпісала выканаўчы дырэктар Фонду Дамоў правоў чалавека Марыя Дале.

Паводле www.spring96.org

Цэтлікі: ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>