2013 11/03
...Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь

Баранавіцкі праваабаронца Сяргей Гоўша атрымаў 9 сакавіка адказ на свой зварот з Канстытуцыйнага Суду за подпісам першага намесьніка начальніка Сакратарыяту КС Селядзеўскага В.І. У лісьце паведамляецца, што зварот спадара Гоўшы разгледжаны ў Сакратарыяце згодна з Законам “Аб зваротах грамадзянаў і юрыдычных асобаў”.

У сваім лісьце Селядзеўскі падрабязна тлумачыць кампэтэнцыі Канстытуцыйнага суду й парадак унясеньня прапановаў на ягоны разгляд, пералічваючы адпаведныя суб’екты, надзеленыя правам звароту ў КС. Пры гэтым адзначаецца, што “згодна з часткай 8 арт. 22 Кодэксу (аб судаўладкаваньні й статусе судзьдзяў) КС мае права ўносіць Прэзыдэнту Рэспублікі Беларусь, у палату Нацыянальнага сходу, Савет Міністраў, іншыя дзяржаўныя ворганы ў адпаведнасьці зь іхнай кампэтэнцыяй прапановы аб неабходнасьці ўнясеньня ў акты заканадаўства зьмяненьняў і (альбо) дапаўненьняў, прыняцьця новых нарматыўных праўных актаў. У выпадку разгляду Канстытуцыйным судом пастаўленага ў звароце пытаньня на падставе часткі 8 арт. 22 Кодэксу Вам будзе паведамлена аб гэтым”.

Нагадваем, што праваабаронца Сяргей Гоўша прасіў КС унесьці прапанову аб дапаўненьні Працэсуальна-выканаўчага кодэксу РБ аб адміністратыўных правапарушэньнях палажэньнямі, якія б забясьпечылі магчымасьць вызваленьня ад уплаты дзяржпошліны пры падачы скаргаў на пастановы судоў.

– Спадзяюся, што Канстытуцыйны суд разгледзіць мае прапановы, бо менавіта дзяржава павінна ствараць такія ўмовы праўнай абароны, якія б гарантавалі эфэктыўную абарону парушаных правоў і свабодаў чалавека, – адзначыў Сяргей Гоўша.

Паводле licviny.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>