Не забірай жыцьцё!
2013 12/03
Ян Дзяржаўцаў, Віцебск

Ян Дзяржаўцаў, Віцебск

Віцебскі гарвыканкам адмовіў актывісту КХП-БНФ Яну Дзяржаўцаву ў дазволе на правядзеньне вулічнага шэсьця, прымеркаванага да 150-х угодкаў паўстаньня Кастуся Каліноўскага. Прычына забароны акцыі стандартная: адсутнасьць дамоваў, прадугледжаных рашэньнем гарвыканкаму № 881 «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску».

Паколькі кіраўніцтва Віцебскай гарадзкой цэнтральнай паліклінікі і УУС Віцебскага аблвыканкаму ухілілася ад заключэньня неабходных дамоваў, Ян Дзяржаўцаў разам з заявай на правядзеньне шэсьця падаваў скаргу на дзеяньні службовых асоб, у якой прасіў прымусіць апошніх заключыць дамовы. Бо, на думку Яна Дзяржаўцава, калі грамадзяне, што хочуць правесьці масавае мерапрыемства, маюць абавязак заключаць дамовы з арганізацыямі, пералічанымі ў рашэньні аблвыканкаму, дык тады такі самы абавязак маюць і самі гэтыя арганізацыі.

Аднак намесьнік старшыні гарвыканкаму Ўладзімер Шлома, чый подпіс стаіць пад адказам на скаргу і заяву аб правядзеньні шэсьця, лічыць інакш. Грамадзяне і юрыдычныя асобы свабодныя ў заключэньні дамоваў, прымус да заключэньня дамоваў не дапускаецца, за выключэньнем выпадкаў, калі абавязак заключыць дамову прадугледжаны заканадаўствам або добраахвотна прынятым абавязальніцтвам, – напісаў ён актывісту КХП-БНФ. Чаму рашэньне гарвыканкаму № 881 зьяўляецца заканадаўчым актам, абавязковым для выкананьня грамадзянамі, і пры гэтым ні да чаго не абавязвае арганізацыі, пазначаныя ў гэтым рашэньні, спадар Шлома не патлумачыў. Як не патлумачыў і тое, якім чынам на практыцы можна выканаць рашэньне гарвыканкаму.


«Улады сваёй адмовай у правядзеньні шэсьця ў гонар 150-годзьдзя нацыянальна-вызваленчага паўстаньня супраць Расейскай імпэрыі пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага паказалi, што яны падтрымліваюць зьнішчэньне Расеяй нашай былой краіны – Вялікага Княства Літоўскага. Лічу, што цяперашнія ўлады падтрымліваюць намаганьні Расеі па зьнішчэньні сапраўднай беларускай гісторыі, беларускай мовы і культуры ды, у рэшце рэшт, і самой краіны пад назвай Беларусь»
, – сказаў Ян Дзяржаўцаў.

...

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна:

– ВАРТА ЗАЎВАЖЫЦЬ, ШТО ЖОДЗІНСКІЯ ўлады таксама перайшлі да такой тактыкі ЗАБАРОНЫ МІРНЫХ СХОДАЎ ГРАМАДЗЯНАЎ – у мінулым годзе яны выдалі падобную пастанову (зусім неправамерную, бо яна абмяжоўвае правы грамадзянаў і супярэчыць патрабаваньням МПГіПП і Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама не адпавядае п.5 дзейснага Закону “Аб масавых мерапрыемствах”). У сувязі з гэтым, цалкам па краіне, калі браць пад увагу адпаведную дэструктыўную практыку “выкананьня” падобных цыркулыраў, – вельмі акрэсьлена праглядаецца арганізаваная неправамерная дзейнасьць, скіраваная на стварэньне бязконцай адміністрацыйна-судовай цяганіны ды непераадольных перашкодаў для рэалізацыі неад’емнага Канстытуцыйнага права грамадзянаў на мірныя сходы, безперашкодны збор і распаўсюд інфармацыі. Таму, дакумэнтальнае архіваваньне падобных выпадкаў, імёнаў канкрэтных выканаўцаў, правапарушальнікаў, акумуляцыя матэрыялаў для будучага вялікага судовага працэсу …(працэсаў)… – вартая сур’ёзнай увагі справа. Акрамя таго, бачыцца неабходным, зьвяртаць увагу непасрэдна Канстытуцыйнага суду Беларусі на падобную неправамерную практыку, якая ўжываецца скаардынавана ў межах пануючай у краіне “ідэалягічнай вэртыкалі” выканаўчай улады й мэтанакіравана падрывае канстытуцыйную законнасьць і правапарадак, супярэчыць падпісаным Рэспублікай Беларусь міжнародным дамовам у галіне правоў чалавека.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

P/S
Падрабязна апісаньне сытуацыі з перашкодамі ў рэалізацыі права на мірныя сходы грамадзянаў і чарговай забаронаю масавага мерапрыемства ў Віцебску прадстаўлена на сайтах spring96.org і vitebskspring.org

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>