2013 21/03

Алесь Бяляцкі

Рада правоў чалавека ААН у сёньняшняй рэзалюцыі асудзіла крымінальны перасьлед праваабаронцаў праз крыніцы паходжаньня іхнага фінансаваньня.

З словаў старшыні Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Суэр Бэлхасэн, гэта моцны сыгнал падтрымкі ад ААН праваабаронцам ва ўсім сьвеце, якім не дазваляюць атрымліваць фінансаваньне, якіх пазбаўляюць легітымнасьці, і супраць якіх распачынаюць крымінальныя справы за іхную праваабарончую дзейнасьць, паведамляе «Радыё Свабода».

У прэс-рэлізе з нагоды гэтай рэзалюцыі міжнародныя праваабаронцы падкрэсліваюць, што яна мае наўпроставае дачыненьне да справы беларускага палітвязьня Алеся Бяляцкага. Паводле высновы Рабочай групы ААН у справе неабгрунтаваных затрыманьняў, яго асудзілі ў Беларусі, парушыўшы міжнародныя абавязальніцтвы краіны не ўмешвацца ў фінансаваньне дзейнасьці недзяржаўных праваабарончых арганізацыяў.

Нагадаем, кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» асуджаны на 4,5 гады турмы ў лістападзе 2011 году. Яго прызналі вінаватым у нібыта нявыплаце падаткаў. Праваабаронца сваёй віны не прызнаў і заявіў, што ўсе грошы, атрыманыя на ягоны рахунак, ішлі на праваабарончую дзейнасьць.

Паводле charte97.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>