2013 22/03

Прыняцьце беспрэцэдэнтнай рэзалюцыі ААН з мэтай пакласьці канец фінансаваму ўдушэньню праваабарончых НДА

Каір – Санкт-Пецярбург – Менск – Парыж – Жэнэва,
21 сакавіка 2013 году (далей – правапіс першакрыніцы)

Міжнародная фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH)

Сусьветная арганізацыя супраць катаваньняў (OMCT)

Каірскі інстытут праваабарончых дасьледаваньняў (CIHRS – Егіпет)

Праваабарончы Цэнтар “Вясна” (Беларусь)

Антыдыскрымінацыйны цэнтар “Мэмарыял” (Расея)

Камітэт супраць катаваньняў (Расея)

Сёння Савет па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый даў моцны адказ усё большай тэндэнцыі скарачэння – а часам і крыміналізацыі – дзейнасці праваабаронцаў, што абмяжоўвае іх права на доступ да фінансавання, асабліва, калі яно паходзіць з замежных краін. Шляхам кансенсуса Савет прыняў беспрэцэдэнтную рэзалюцыю, пададзеную Нарвегіяй у суаўтарстве з 62 іншымі дзяржавамі, якая сцвярджае, што “ніякі закон не мусіць крыміналізаваць або пазбаўляць легітымнасці дзейнасць у абарону правоў чалавека з прычыны паходжання фінансавання”.

“Гэты моцны сігнал падтрымкі дасланы Арганізацыяй Аб’яднаных Нацый абаронцам ва ўсім свеце, якія не маюць магчымасці фінансавання іх дзейнасці, пазбаўленыя законнага статусу і часта трапляюць пад крымінальную адказнасць за сваю праваабарончую працу”, — заявіла Прэзідэнт FIDH Суэр Белхасен.

“Мы вітаем прыняцце гэтай важнай рэзалюцыі, праз якую Савет па правах чалавека ААН заклікае да больш надзейнай абароны такіх суб’ектаў пераменаў і гарантаў свабоднага грамадства”, — сказаў Генеральны сакратар OMCT Джэральд Стэйброк. “Дзяржавы абавязаныя забяспечыць умовы, каб праваабарончыя НДА мелі магчымасць доступу да фінансавання”, — дадаў ён.

Гэтая рэзалюцыя зацвярджае і ўмацоўвае папярэднія высновы праваабарончых механізмаў ААН па прызнанні неадпаведнасці абмежавальных і рэпрэсіўных метадаў і законаў міжнароднаму заканадаўству ў галіне правоў чалавека. Гэта было прадэманстравана нядаўнім рашэннем Працоўнай групы ААН па адвольных затрыманнях (WGAD) у справе Алеся Бяляцкага, якое пацвердзіла , што Беларусь у парушэнне сваіх міжнародных абавязацельстваў умешваецца ў фінансаванне дзейнасці праваабарончых НДА, і заклікала Беларусь неадкладна вызваліць яго.

Усе адпаведныя механізмы ААН павінны зараз абапірацца на гэты тэкст дзеля ўзмацнення абароны праваабаронцаў, якія сталі мішэнню для заканадаўства і практыкі па абмежаванні іх законнай дзейнасці ў многіх краінах.

Паводле дырэктара АДЦ “Мемарыял” у Санкт-Пецярбургу Вольгі Абраменкі, “новыя законы, прынятыя ў Расійскай Федэрацыі для рэгулявання НДА, выкарыстоўваюцца для нападу на грамадзянскую супольнасць: у дадзены момант у Маскве, Санкт-Пецярбургу і іншых месцах Расіі шмат якія незалежныя НДА адначасова правяраюцца паліцыяй, пракурорамі і нават падаткавай і пажарнай інспекцыяй з асаблівым акцэнтам на крыніцы фінансавання. Гэта відавочна рэпрэсіўная кампанія супраць абаронцаў правоў чалавека, і таму важна атрымаць міжнародную салідарнасць і падтрымку”. Намеснік дырэктара Каірскага інстытута праваабарончых даследаванняў Зіяд Абдэль Таваб дадаў, што “ў той час як суаўтарства Егіпта ў гэтай рэзалюцыі з’яўляецца пазітыўным крокам, Егіпет павінен выконваць свае абавязацельствы і неадкладна адмяніць драконаўскі праект закона аб НДА, што ў цяперашні час абмяркоўваецца ў верхняй палаце, які накіраваны на ўдушэнне працы нацыянальнай і міжнароднай грамадзянскай супольнасці”.

Абсерваторыя па абароне правоў праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), нядаўна выпусціла ўсебаковае даследаванне па абмежаваннях на доступ праваабаронцаў да фінансавання, якое паказвае, як урады па ўсім свеце ўсё часцей замінаюць доступу НДА да фінансавання, у прыватнасці замежнага. Дзяржавы звяртаюцца да абмежавальных законаў, паклёпніцкіх кампаній і судовага пераследу праваабаронцаў як спосабу падавіць любую крытыку; сярод іх Алжыр, Бангладэш, Бахрэйн, Беларусь, Егіпет, Расія, разам з Азербайджанам, Эфіопіяй, Індыяй і многімі іншымі ўва ўсіх рэгіёнах свету.

Дадатковыя сведчанні праваабаронцаў, якія пацярпелі ад гэтых абмежаванняў, і аналіз экспертаў па правах чалавека па гэтым пытанні гл.
тут: http://www.fidh.org/Crackdown-on-NGO-funding-The-HRC-12977

Паводле spring96.org

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>