2013 27/03

Былы старшыня Гомельскага гарвыканкаму Сьвятлана Гальдадзе скардзіцца ў Камітэт па правах чалавека ААН на забарону ёй сумесна з мясцовымі праваабаронцамі Анатолем Паплаўным ды Леанідам Судаленкам правесьці ў абласным цэнтры 4 жніўня мінулага году пікету ў падтрымку зьняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.

– “Пікет мы мелі намер правесьці 4 жніўня таго году – у гэты дзень быў затрыманы Алесь Бяляцкі. Масавае мерапрыемства ў нас было заплянаванае з мэтаю зьвярнуць увагу грамадзкасьці на праблему палітычных зьняволеных, і ня толькі Алеся Бяляцкага, якога, як мы лічым, асудзілі незаконна”, – заявіла былы мэр Гомелю Сьвятлана Гальдадзе. Яна адзначыла, што акцыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага плянавалася як агульнарэспубліканская, якая праводзілась па ініцыятыве праваабаронцаў. Заяўкі на пікеты былі пададзеныя ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых гарадах краіны ды паўсюду мірныя сходы грамадзянаў былі забароненыя.

Раённы суд, дзе абскарджвалась забарона стаў на бок гарвыканкаму, а абласны суд зацьвердзіў рашэньне раённага. Таксама й Вярхоўны суд, дзе абскарджвалася рашэньне, не задаволіў скаргу. Такім чынам нутраныя сродкі праўнай абароны былі вычарпаныя, засталося спадзявацца на міжнародную інстанцыю – Камітэт па правах чалавека ААН.

Сьвятлана Гальдадзе просіць Камітэт ААН устанавіць факт парушэньня ейных разам з праваабаронцамі правоў на свабоду правядзеньня мірных сходаў і свабоду выказваньня меркаваньня з боку дзяржавы й рэкамэндаваць беларускаму ўраду прывесьці закон “Аб масавых мерапрыемствах”, а таксама рашэньне мясцовай улады аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у адпаведнасьць з міжнароднымі абавязальніцтвамі.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>