2013 30/03

Беларускія ўдзельніцы праекту «Дыстанцыйнае навучаньне адвакатаў правам чалавека» Альвіна Дрыга й Аліна Шостак (на фота) атрымалі прызнаньне за сваю прафэсыйную дзейнасьць у галіне абароны правоў чалавека й сталі ляўрэатамі прэміі «Адвакат году 2012».

Субота, 30 сакавіка 2013, Беларускі ДПЧ

10 сьнежня 2012 ў Менску адбылося традыцыйнае ўручэньне прэміяў за выключныя дасягненьні ў галіне абароны правоў чалавека. Пераможцаў у трох намінацыях “Праваабаронца году 2012″, “Адвакат году 2012″ і “Журналіст году 2012″ вызначылі прадстаўнікі беларускіх праваабарончых арганізацыяў і журналісты. Адвакатамі году сталі Альвіна Дрыга і Аліна Шостак – удзельніцы праекту «Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правах чалавека». Як адзначыла Тамара Сідарэнка, пазбаўленая адвакацкай ліцэнзы з-за сваёй грамадзянзкай пазыцыі, абедзьве намінанткай – прафэсыйныя адвакаткі, якія, нягледзячы на ​​рызыку страціць прафэсыю, бяруцца абараняць удзельнікаў дэмакратычнага руху й робяць гэта вельмі якасна “.

Важна адзначыць, што ў 2009 годзе ляўрэатам гэтай жа прэміі ў намінацыі «Праваабаронца году» стаў Раман Кісьляк, які выступаў у праекце «Дыстанцыйнае навучаньне адвакатаў правам чалавека» у якасьці экспэрту.

Альвіна Дрыга распавяла, што прызнаньне калег і журналістаў, безумоўна, прыемна, але найвышэйшай узнагародаю для адваката зьяўляецца посьпех у справе, калі атрымоўваецца дапамагчы чалавеку аднавіць ягонае права: «Вестка пра тое, што я, на думку праваабарончых арганізацыяў Беларусі, прызнаная адвакатам 2012, было для мяне вельмі нечаканым, але, безумоўна прыемным. На самой справе, я проста раблю працу, якую люблю. Калі да мяне зьвяртаюцца па юрыдычную дапамогу, мне ня важна, што за чалавек да мяне зьвярнуўся ды ў якую менавіта справу мне патрэбна будзе ўступіць. Калі мая кваліфікацыя мне дазваляе, я вазьмуся за справу. На працы я не дзялю людзей на групы, мне проста важна дапамагчы чалавеку ў пэўнай, часьцяком вельмі цяжкай жыцьцёвай сытуацыі, бо менавіта таму я прыйшла ў гэтую прафэсыю. Калі атрымоўваецца дапамагчы чалавеку аднавіць ягонае парушанае права, гэта шмат чаго варта й вось гэта, мабыць, найвышэйшая ўзнагарода!».

Альвіна разам зь іншымі удзельнікамі з Азербайджану, Беларусі, Малдовы, Расеі ды Украіны праходзіла навучаньне ў рамках курсу «Дыстанцыйнае навучаньне адвакатаў правам чалавека» і прызналася, што веды аб міжнародным праве дазволілі ёй зірнуць на прафэсыйную дзейнасьць па-новаму: «Мне вельмі дапамагло навучаньне. Шчыра кажучы, на многае проста адкрыліся вочы. Калі ты «варишься» толькі ў рамках нацыянальнага заканадаўства, проста няма з чым параўнаць і прызвычайваешся да некаторых рэчаў. Можна сказаць, што адбылася нейкая пераацэнка каштоўнасьцяў. Я й не ўяўляла, наколькі мне дапаможа дадзенае навучаньне ў прафэсыйным разьвіцьці. Я цяпер інакш гляджу на кожную канкрэтную праблему, інакш выбудоўваю пазыцыю па справе, ды проста інакш думаю. Бачу тое, як павінна быць і як не павінна быць там, дзе гэтага раней проста не заўважала».

На думку Альвіны Дрыга, для адваката, як і для любога іншага спэцыяліста, важна любое разьвіцьцё й навучальны курс для адвакатаў шмат у чым паспрыяў ейнаму прафэсыйнаму росту: «Дзякуючы праекту, у маёй практыцы зьмянілася ўсё: я інакш выбудоўваю пазыцыю па справе, лепш адчуваю якое менавіта права парушана, бачу пэрспэктыўнасьць шматлікіх справаў, у якой сумнявалася да ўдзелу ў праекце. Можна нават сказаць, што працаваць стала нашмат цікавей з тымі ведамі, якія былі атрыманыя».

Колькасьць юрыстаў, якія атрымалі падрыхтоўку ў галіне прымяненьня міжнародных стандартаў для ацэнкі нацыянальнага заканадаўства й практыкі ў працэсе судовае абароны, пастаянна расьце. Дзесяткі беларускіх юрыстаў, якія прайшлі навучаньне ў Праграме Сеткі ДПЧ “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў”, дапамагаюць эвалюцыйнаму разьвіцьцю беларускай праўнай супольнасьці. Іх прафэсыйная дзейнасьць, у працэсе якой адбываецца распаўсюджваньне ведаў, перакананьняў і новых падыходаў пры вядзеньні судовай абароны, «працуе» для гэтага й для будучыні Беларусі.

Арганізатары і экспэрты Праграмы перакананыя, што выгадаваная ў рамках Праграмы генэрацыя «адвакатаў правоў чалавека» дапаможа рэальнаму, а не дэкляратыўнаму ажыцьцяўленьню міжнародных абавязальніцтваў Рэспублікі Беларусь у галіне абароны правоў чалавека на нацыянальным узроўні.

***

Праект «Дыстанцыйнае навучанне адвакатаў правам чалавека» арганізаваны ў рамках праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў”, распрацаванай і рэалізаванай у супрацоўніцтве з партнэрскімі арганізацыямі Фонду Дамоў правоў чалавека.

Праект пакліканы ўсталяваць сувязь паміж адвакатамі з краінаў СНД, ён прапануе ім з дапамогай Інтэрнэту адукацыйныя матэрыялы па правах чалавека, падрыхтаваныя міжнароднымі й нацыянальнымі экспэртамі. Праект спрыяе намаганьням па выкананьні абавязальніцтваў, прынятых у рамках Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, Рады Эўропы ды іншых міжнародных арганізацыяў, для аказаньня падтрымкі па выкананьні абавязальніцтваў у галіне правоў чалавека ў Садружнасьці Незалежных Дзяржаваў. Мэта праекту заключаецца ва ўзмацненьні прасоўваньня, абароны й захаваньня правоў чалавека ва ўмовах вяршэнства закона, умацаваньне патэнцыялу шляхам падрыхтоўкі кадраў юрыстаў, стварэньня сетак і падвышэньня дасьведчанасьці ў дачыненьні да наўпростага прымяненьня стандартаў правоў чалавека на нацыянальным узроўні.

Паводле Беларускі ДПЧ,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>