Не забірай жыцьцё!
2013 02/04

Анатоль Літвінка

Загадам генэральнага дырэктара РУВП “Граніт” Эдуарда Гаўрылковіча з прадпрыемства, што знаходзіцца ў Мікашэвічах, звольнены Анатоль Літвінка, які быў адным з ініцыятараў стварэньня незалежнай прафсаюзнай суполкі.

Сакратару-скарбніку арганізацыі Беларускага незалежнага прафсаюзу на “Граніце” (менавіта на гэтую пасаду быў абраны Анатоль Літвінка) 1 красавіка ўручылі апавяшчэньне, у якім гаворыцца пра скасаваньне працоўнага кантракту з-за нібыта  “сыстэматычнага невыкананьня працоўных абавязкаў”. Сам прафсаюзны актывіст лічыць звальненьне незаконным і зьбіраецца зьвярнуцца ў суд пасьля абмеркаваньня сытуацыі зь іншымі сябрамі суполкі.

Варта нагадаць, што год таму з “Граніту” была звольненая жонка Анатоля – Людміла Літвінка, якая пасьля доўгі час не змагла знайсьці працу ў Мікашэвічах. Акрамя таго, на працягу мінулага году былі звольненыя практычна ўсе актывісты, якія знаходзіліся ля вытокаў стварэньня арганізацыі – Алег Стахаевич, Мікалай Карышаў, Віталь Пашэчка, Генадзь Паўлоўскі. Пад пагрозай звальненьня застаецца яшчэ адзін актывіст – Леанід Дубаносаў.

Праваабаронца ПЦ “Вясна”, сябра Рабочае групы Асамблеі дэмакратычных НДА Беларусі Аляксей Лапіцкі ў гэтай сувязі адзначае:

“Дадзеная сытуацыя ёсьць яскравай дэманстрацыяй дыскрымінацыйнага стаўленьня дзяржаўных чыноўнікаў да любых недзяржаўных грамадзянскіх арганізацыяў ды ініцыятываў, асабліва дытычных абароны правоў працоўнага чалавека. Дзіўна, але сапраўды адметныя, прызнаныя незалежнымі экспэртамі грамадзянскай супольнасьці важкімі й карыснымі для разьвіцьця ды ўмацаваньня дэмакратычнага грамадзтва ініцыяты, выклікаюць зусім адваротную рэакцыю з боку прадстаўнікоў дзейснае ўлады.”

“З сутнасьці тут мы зьяўляемся сьведкамі наўпростай мэтавай расправы над рабочымі, якія адмаўляюцца парушаць заканадаўства й пад прымусам бязконца знаходзіцца ў праўладных афіцыйных прафсаюзных структурах, створаных штучна ды на практыцы не выконваючых сваіх першачарговых функцыяў па абароне правоў працоўных. Людзі спрабуюць рэалізаваць сваё натуральнае й неад’емнае Канстытуцыйнае права на стварэньне арганізацыяў, якія б рэальна абаранялі іхныя працоўныя правы ды інтарэсы. У адказ назіраюцца дезяньні, якія дэманструюць непавагу да нормаў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама міжнародных стандартаў права, да законнасьці навогул, – адзначыў Аляксей Лапіцкі. – Падобная крыміналізацыя дзеяньняў дзяржчыноўнікаў ёсьць вынікам поўнай іхнай безадказнасьці перад законам ды таго ідэалягічнага дыктату, які безсаромна сёньня гаспадарыць на ўсіх дзяржаўных прадпрыемствах нашай краіны.”   

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал
by.prava-by.info

One thought on “На “Граніце” звольнілі яшчэ аднаго актывіста незалежнага прафсаюзу”

  1. Alies says:

    Гэта відавочныя рэпрэсыі, якім няма апраўданьня. Неправамернасьць падобных дзеяньняў безумоўная. Іх варта дакумэнтальна фіксаваць, каб у будучым актыўныя фігуранты парушэньня грамадзянскіх правоў і свабодаў панесьлі належную пэрсанальную адказнасьць за зробленае.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>