Не забірай жыцьцё!
2013 07/04

Kadr1_Dapr_1175324_598212203564341_1156955695_n

У сацыяльным сеціве Facebook у Інтэрнэце зьявілася вось такая фотавыява з вытрымкай з беларускай Канстытуцыі… – гл. ніжэй.

71477_596229797072559_1017720920_n

Вытрымка з Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь (арт. 35 Канстытуцыі адпавядае арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах адносна права грамадзянаў на мірныя сходы).

Гомельскі праваабаронца на рахунку якога ўжо некалькі дзясяткаў зваротаў у КПЧ ААН, кіраўнік Гомельскага “Цэнтру Стратэгічнае Цяжбы” Леанід Судаленка выклаў дадзены матэрыял публічна вось з такой прыпіскай:

“Канстытуцыя гарантуе, але скіроўвае да Закону!”

 

Для тых, хто знаёмы зь бязконцымі перашкодамі з боку выканаўчай улады арганізатарам і заяўнікам мірных сходаў (у выглядзе пікетаў, мітынгаў альбо шэсьцяў) зразумела ў чым тут праблема.

Існуючыя канстытуцыйныя гарантыі фактычна немагчыма рэалізаваць на практыцы. Палажэньні спэцыялізаванага закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” ідэалягічнымі адзьдзеламі мясцовых выканкамаў па ўсёй краіне трактуюцца выключна з пазыцыяў забароны замаўляемых грамадзянамі мірных сходаў. А спробы абараніць парушаемае такім чынам права на мірныя сходы ў судах не прыносяць чаканых вынікаў.

Суд у Беларусі, у такіх выпадках, не зьяўляецца эфэктыўнам праўным сродкам абароны ці ўзнаўленьня парушанага права. І гэтыя парушэньні міжнародных і канстытуцыйных стандартаў права (па адзначаным пытаньні) ужо неаднойчы адзначаліся ў рашэньнях Камітэту ААН па Правах Чалавека, скіраваных у бок беларускай дзяржавы, з прапановамі аб неабходнасьці спыненьня неправамеранай практыкі й неабходнасьці выкананьня Рэспублікай Беларусь міжнародных абавязальніцтваў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў і свабодаў.  Таксама Камітэт прапанаваў дзяржаве прывесьці ўсе праўныя нормы нацыянальнага заканадаўства адносна выяўленых парушэньняў, якія замінаюць у рэалізацыі права на мірныя сходы грамадзянаў, у адпаведнасьць з патрабаваньнямі МПГіПП (гл. артыкул тут – апошняе справа баранавіцкіх актывістаў датычыцца менавіта такіх рэкамэндацыяў Камітэту адносна Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”).

У сувязі з гэтым маем магчымасьць прывесьці меркаваньне праваабаронцы з Жодзіна, Аляксея Лапіцкага:

 

Al_Kadr2_r15_700autoPartr_2012-IMG_9924

- Сапраўды, сытуацыя такая, што суды ў рэгіёнах не азнаёмленыя з падобнымі рашэньнямі КПЧ ААН, абавязковымі для выкананьня ўсімі суб’ектамі права на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь як дзяржавы-падпісанткі МПГіПП. А сама дзяржава, у выглядзе кіраўніцтва краіны, не выконвае свой абавязак нават па давядзеньні дадзеных рашэньняў да ведама адпаведных суб’ектаў права!

Аднак, усё гэта неабходна для таго, каб меркаваньні дадзенай аўтарытэтнай і спэцыялізаванай квазісудовай інстанцыі ААН адносна практыкі рэалізацыі палажэньняў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах – аднаабразна трактаваліся ва ўсіх Краінах-Удзельніцах МПГіПП і безумоўна выконваліся на іхных нацыянальных тэрыторыях.

Пакуль жа, у судовых працэсах відавочна, што ні прадстаўнікі выканаўчае ўлады, ні судзьдзі належным чынам не азнаёмленыя з дадзенымі важнымі праўнымі дакумэнтамі. Таму, падобныя рашэньні КПЧ ААН (напрыклад, апошнія меркаваньні Камітэту адносна індывідуальнага паведамленьня па справе баранавіцкіх праваабаронцаў “Гоўша супраць Беларусі”) прыходзіцца спэцыяльна й выразна зачытваць у судах, дабівацца правільнага разуменьня ды адлюстраваньня ў пратаколах судовых паседжаньняў.

Адносна прапанаванае вышэй тэзы Леаніда Судаленкі праваабронца з Жодзіна адзначыў наступнае.

 

- Закон, на які робіцца адсылка ў Канстытуцыі, мае адпаведную дадзенай канстытуцыйнай норме “тэлеалягічную мэту”, якой ён абавязаны служыць, у межах якой прачытвацца й разглядацца ў кожным сваім артыкуле й цалкам.

Таму адзначаны закон цалкам – якраз і пакліканы да безумоўнай рэлізацыі на практыцы дадзенай канстытуцыйнай гарантыі на свабоду мірных сходаў грамадзянаў, а не на тое, каб ствараць для рэалізацыі дадзенага канстытуцыйнага права бязконцыя фармальныя перашкоды.

У сувязі з гэтым – кожнае палажэньне закону ды ўсіх дадатковых мясцовых падзаконных актаў неабходна трактаваць і прачытваць менавіта ў межах дадзенай галоўнай ягонай мэты, а не па-за ейнымі межамі.

І натуральна, што ў выпадку, калі назіраецца выяўляемая ў судзе супярэчнасьць з Канстытуцыяй і МПГіПП, дадзеная норма навогул не павінна ўжывацца.

“Па маім глыбокім перакананьні”, – адзначыў жодзінскі праваабаронца, – “калі дадзеная акалічнасьць не будзе ігнаравацца беларускімі судамі, тады ўсё стане на свае месцы. Акрамя таго, важна ведаць як “ойча наш”, што абмежаваньні права на мірныя сходы – ня могуць выходзіць за межы, вызначаныя арт. 23 Канстытуцыі ды арт. 21 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Яны ня могуць пашырацца за кошт любых іншых правілаў і прадпісаньняў нацыянальнага заканадаўства. Бо ўсе абмежаваньні, – свабоды сходаў на мірныя сходы, у нашым выпадку, – павінны быць скіраванымі на рэалізацыю адпаведнай канстытуцыйнай і агульнапрызнанай міжнароднай нормы права й ня могуць насіць супярэчны ёй адвольна фармальны характар…”

Такім чынам, актуальныя пытаньні, якія вынікаюць з прапанаванае на пачатку артыкула тэзы можна сфармуляваць прыкладна так.

Ці ёсьць розначытаньні арт. 35 і арт. 23 Канстытуцыі Беларусі з арт. 21 Міжнароднага Пакту (МПГіПП)?

Ці можа падобная адсылка да нацыянальнага спэцыялізаванага закону, якая маецца ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, нейкім чынам пашыраць вызначаныя Асноўным законам і Міжнародным Пактам межы абмежаваньня права грамадзянаў на мірныя сходы ў Рэспубліцы Беларусь – Краіне-Ўдзельніцы МПГіПП?

 

  • У кантэксьце прапанаванай Леанідам Судаленкам тэзы й зфармуляваных намі з дапамогай Аляксея Лапіцкага пытаньняў, далей можна выказвацца у камэнтарах, а таксама на адкрытым форуме – тут.

 

Дадатак:

Дакумэнты, падзаконныя акты мясцовых уладаў, з дапамогай якіх ствараюцца рэальныя перашкоды ў рэалізаці права грамадзянаў на мірныя сходы

563640_596229813739224_754324881_n

60609_596229830405889_1588186847_n

Вынік нагляднага абскаджваньня падобных правапарушэньняў, закладзеных у мясцовых падзаконных актах супярэчных арт. 5 Спэцыялізаванага Закону “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь”, арт. 35 і арт.23 Канстытуцыі, арт. 21 МПГіПП (!)

 

553818_596229863739219_350966775_n

P/S

З дапамогай такой “няхітрай камбінацыі” на практыцы робяцца сур’ёзныя й сыстэматычныя перашкоды з боку мясцовых уладаў у правядзеньні любога мірнага сходу (!), заяўленага грамадзянамі ў поўнай адпаведнасьці з арт. 35 Канстытуцыі, арт. 21 Міжнароднага Пакту і арт. 5 дзейснага спэцыялізаванага закону, з прынятымі да яго падзаконным актамі …

Алесь Вольны,
Беларускі Праўны Партал,
www.prava-by.info

Фота дакумэнтаў: з ФБ Леаніда Судаленкі

На фота: праваабаронцы Леанід Судаленка (1) і Аляксей Лапіцкі (2)
ФОТА: Alaksiej Lapicki, Lićviny-INFA

2 thoughts on “Канстытуцыя гарантуе, але скіроўвае да Закону! Ці супярэчыць гэта патрабаваньням арт. 21 МПГіПП?”

  1. - Адзін з мясцовых палітыкаў у Гомелі паспрабаваў на практыцы выканаць рашэнне мясцовых улад аб заключэнні спецыяльных дамоваў каб правесці масавае мерапрыемства. Яму паўсюль было адмоўлена ў заключэнні такіх дамоваў, за выключэннем мясцовага “ГарСапу” (санітарная ачыстка горада).

    – У выкладзенай вытрымцы з рашэння Гомельскага абласного суду найбольш яскрава паказана, як судовая сістэма краіны рэагуе на “свавольствы” мясцовых чыноўнікаў. Аказваецца, канстытуцыйнае права кожнага на практыцы можа быць абмежавана, напрыклад, у сувязі з занятасцю урачоў, ці недахопам карэт хуткай дапамогі…

    – Вось з гэтым яскравым прыкладам прававога нігілізму мы пройдзем усе даступныя унутраныя сродкі прававой абароны, уключаючы старшыню Вярхоўнага суду і Генеральнага пракурора і абавязкова звернемся са скаргаю у Камітэт ААН па правах чалавека – трэба, як кажуць, пнуць носам, нібы тое шкадлівае кацяня, каб нашыя чыноўнікі зразумелі – гуляць у дурня да самой пенсіі не атрымаецца, рана ці поздна прыйдзецца несці адказнасць. І пажадана, каб гэтая адказнасць была матэрыяльнай, суддзя атрымлівае грошы не за тое, каб гуляць, як кажуць, у “падкіднога дурня”…

  2. Так. Вельмі правільная пазыцыя. Іншай і быць ня можа, калі назіраецца тэндэнцыя нават на ўзмацненьне практыкі забаронаў і наступных карных дзеяньняў у адказ на спробы грамадзянаў па рэалізацыі сваіх неад’емных канстытуцыйных правоў і свабодаў.
     
    І тэндэнцыя па ўсёй краіне аднолькавая нэгатыўная. Ня гледзячы на наўпростыя зусім адваротныя рэкамэндацыі КПЧ ААН – тая ж справа “Гоўша ды іншыя супраць Беларусі”.

    Так, апошнія дзьве справы ў Жодзінскім судзе па безпадстаўнай неправамернай забароне выканкамам заяўленых да правядзеньня мірных сходаў грамадзянаў паказалі, што з увядзеньнем абсалютна аднаабразных па ўсёй краіне падзаконных актаў аб неабходнасьці прыкладаньня да заявак на мірныя сходы “пісьмовых дамоваў” зь міліцыяй, ЖКГ, мэдыкамі … (дзякуй пажарнікаў яшчэ неяк тут абмінулі)) улады мэтанакіравана ды арганізавана ствараюць такія спэцыяльныя мэханізмы перашкодаў у рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзянаў, каб выключыць любую магчымасьць «легітымізацыі» грамадзкай актыўнасьці ў краіне ды мець мэханізмы далейшага кантролю й застрашэньня ў грамадзтве.

    Наш прыклад… 
    На перадапошнім паседжаньні суду ў Жодзіне ў прадстаўніцы выканкаму не хапіла аргумэнтаў, каб прызнаць матыў забароны пікетаваньня ў абарону палітвязьняў і Алеся Бяляцкага цалкам абгрунтаваным – сапраўды, закон у арт. 5 не прапісвае абавязак прыкладаць да заявак нешта большае, чым гарантыі арганізатараў (там пералік патрабаваньняў да заяўкі – вычарпальны, а неабходнасьць прыкладаць дамовы ў мінулым выканкамаўскім рашэньні таксама не была прапісаная). У сувязі з гэтым, ужо перад наступным судовым працэсам, літаральна зходу выканкамам прымалася новае рашэньне, якое на момант суду яшчэ нават не было ўведзена ў законную сілу, у ім у супярэчнасьць, дарэчы, з гэтым жа артыкулам 5 Закону “Аб масавых мерапрыемствах…”, дадзеныя дадатковыя абавязкі заяўнікоў (прыкладаць дамовы) зараз ужо таксама прапісаныя…

    Але тут, як думаецца, варта ясна заявіць (што і было зроблена ў судзе) дадзеныя падзаконныя акты (хоць яны й праходзяць экспэртызу Мінюсту) – не зьяўляюцца правамернымі, бо імі ўводзіцца мэханізм фактычна немагчымы для рэалізацыі на практыцы, якім права на мірныя сходы абмяжоўваецца звыш дапушчальных межаў, спэцыяльна прапісаных у арт. 23 Канстытуцыі ды арт.21 МПГіПП.

    Акрамя таго, відавочна, варта ясна паказваць, што гэты мэхнізм «вызначаемага выканаўчай уладаю парадку рэалізацыі права на мірныя сходы» ёсьць меэханізмам перашкодаў, які створаны (а ў Жодзіне нядаўна ствараўся) пры наяўнасьці зусім іншых рэкамэндацыяў КПЧ ААН, афіцыйна скіраваных дзяржаве Беларусь, удзельніцы МПГіПП. КПЧ ААН наадварот заклікае кіраўніцтва краіны выконваць палажэньні міжнароднай дамовы, а любыя падобныя, зусім не прадугледжаныя ў арт. 21 МПГіПП патрабаваньні, якімі робяцца дадатковыя неправамерныя абмежаваньні права на свабоду мірных сходаў, – патрабуе выключыць з дзейснага заканадаўства аб мірных сходах, адпаведнай адміністрацыйнай ды судовай практыкі.

    Верагодна, варта падумаць, каб дадзены момант (наяўнасьць і дадатковае ўвядзеньне такіх падзаконных актаў, якія не спрашчаюць, а наадварот максымальна ўскладняюць магчымасьць рэалізацыі права на мірныя сходы) таксама ўлічыць у будучых зваротах у КПЧ ААН і акцэнтаваць увагу Камітэту, што Рэспубліка Беларусь не зьбіраецца прызнаваць паўнамоцтвы КПЧ ААН і ў аказ на заклікі ААН робіць усё цалкам наадварот.

    Працягнуць дыялёг па тэме ў форуме можна тут: http://by.prava-by.info/sf-forum?forum=4&topic=61&page=1#p209

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>