2013 12/04

Павал Сапелка, Менск

Улады Беларусі нярэдка пазбаўляюць адвакатаў ліцэнзыі.
Многія сыходзяць у праваабарончыя арганізацыі, дзе працуюць на грамадскіх пачатках.
«Deutsche Welle» распавядае пра гісторыю аднаго зь іх – Паўла Сапелкі.

У сакавіку 2011 года знаходзіліся ў СІЗА экс-кандыдат у прэзыдэнты Беларусі на выбарах 2010 года Андрэй Саннікаў і кіраўнік выбарчага штабу іншага прэтэндэнта на прэзыдэнскі пост Віталя Рымашэўскага Павал Севярынец засталіся без адваката. Іх абаронца Павал Сапелка пазбавіўся ліцэнзыі на адвакацкую дзейнасьць. Сёньня Сапелка зьяўляецца юрыстам праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Шырокі спэктар падабаронных

Сам Павал кажа, што прасьцей назваць тых палітычных і грамадзкіх дзеячаў Беларусі, якіх ён не абараняў у судах, і якім не аказваў юрыдычную дапамогу ў той ці іншай форме. Сярод ягоных падапечных былі: лідар «Маладога фронту» Зьміцер Дашкевіч і прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч, старшыня руху «За свабоду» Аляксандар Мілінкевіч і кіраўнік апазыцыйнай Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька, палітвязень Аляксандар Францкевіч і многія іншыя.

Але, як успамінае суразмоўца, самымі першымі ягонымі «палітычнымі» падабароннымі былі ўдзельнікі несанкцыянаваных акцыяў пратэсту яшчэ ў 90-х гадах мінулага стагодзьдзя. Акрамя таго, адвакат прадстаўляў інтарэсы сям’і зьніклага бязь вестак у 1999 годзе віцэ-спікера Вярхоўнага Савету Віктара Ганчара. Ён таксама абараняў рэдактара газэты “Навінкі” Паўла Канавальчыка па справе аб абразе Лукашэнкі.

Ціск на Паўла Сапелку, як і на многіх ягоных калегаў, ўзмацніўся пасьля падзеяў 19 сьнежня 2010 году, калі пасьля завяршэньня прэзыдэнскіх выбараў на вуліцы Менску выйшлі дзясяткі тысячаў чалавек, якія пратэставалі супраць фальсыфікацыі іхных вынікаў. Тады ў выніку разгону мірнай акцыі на Плошчы Незалежнасьці было затрымана каля тысячы чалавек, у сьледчых ізалятарах апынуліся й некалькі кандыдатаў у прэзыдэнты, уключаючы Андрэя Саннікава.

Павал стаў тады ягоным адвакатам, як і абаронцам ўжо згаданага вышэй Паўла Севярынца. Сапелка разам зь іншымі калегамі настойваў на незаконнасьці арыштаў і прыцягненьня да крымінальнай адказнасьці ўдзельнікаў пратэстнай акцыі, паведамляў СМІ аб парушэньні правоў вязьняў СІЗА, якія апынуліся там пасьля «Плошчы». Пазыцыя адвакатаў раздражняла ўлады, і яны пайшлі на тое, каб ад іх пазбавіцца.

Пазбаўленьне ліцэнзыі

3 сакавіка 2011 году Менская гарадзкая калегія адвакатаў (МГКА), сябрам якой быў Сапелка, разгледзела прадпісаньне Міністэрства юстыцыі, якое настойвала на прымяненьні ў адносінах да яго дысцыплінарных мераў. Справа ў тым, што адвакат, напрыклад, адмаўляўся ўзгадняць свае выступы ў СМІ з вышэйстаячымі начальнікамі.

Рашэньнем прэзыдыюму МГКА Павал быў выключаны зь ейных шэрагаў «за парушэньне патрабаваньняў Крымінальна-працэсуальнага кодэксу ды правілаў прафэсыйнае этыкі». А гэта азначала, што ён больш ня зможа займацца адвакацкай дзейнасьцю, паколькі згодна з законам “Аб адвакатуры» адвакацкая практыка павінна ажыцьцяўляцца толькі ў складзе калегіі.

Акрамя Паўла, фактычную забарону на прафэсыю атрымалі тыя, хто баранілі фігурантаў крымінальнай справы аб падзеях 19 сьнежня 2010 г.: адвакаты Тамара Сідарэнка, Дар’я Ліпкіна, Ганна Бахціна, Алег Агеяў ды іншыя. Многія зь іх вырашылі прысьвяціць сябе праваабарончай дзейнасьці. Павал Сапелка прыйшоў у праваабарончы цэнтар “Вясна”.

Новае-старое пакліканьне

«Для мяне вялікі гонар супрацоўнічаць з гэтай вядомай праваабарончай арганізацыяй», – кажа Павал. Пры гэтым ён падкрэслівае, што праваабарончая дзейнасць для яго не новая, паколькі адвакат, па сутнасьці, таксама зьяўляецца абаронцам правоў чалавека. Розьніца толькі ў тым, што за гэта ён атрымлівае ўзнагароджаньне, а вось у праваабарончай арганізацыі прыходзіцца працаваць на грамадзкіх пачатках.

Павал Сапелка нарадзіўся ў 1971 годзе ў Віцебску, але пражыў там каля двух гадоў. Сям’я Сапелка па родзе дзейнасьці бацькі перамяшчалася, як распавядае Павал, па ўсіх краінах сацыялістычнага лягеру, нейкі час яны жылі ў ГДР, школу ён скончыў у латвійскай Ліепаі. У 1988 годзе Павал паступіў на юрыдычны факультэт Беларускага дзяржунівэрсытэту (БДУ). «Чаму менавіта ў БДУ, я нават ня ведаю, магчыма, паехаць у Маскву з-за вялікай рызыкі не паступіць проста не хапіла сьмеласьці», – прызнаецца Павал.

Паводле ягоных словаў, будучы студэнтам, калі юрыстаў было ня так шмат, а патрэбнасьць у іх зьявілася, ён пачаў працаваць юрысконсультам. У 1995 годзе ён быў стажорам адваката, а ў сьнежні таго ж году атрымаў ліцэнзыю й стаў прыватным адвакатам. У 1997 годзе прэзыдэнт Лукашэнка выдаў дэкрэт, згодна зь якім ажыцьцяўленьне адвакацкай дзейнасьці дазвалялася толькі сябрам калегіяў адвакатаў. Таму Павал уступіў у МГКА і стаў працаваць у кансультацыі Савецкага раёну Менску. Ужо тады пачыналіся «палітычныя» справы, у якіх стаў удзельнічаць малады адвакат.

«У адвакатуру не вярнуся»

Павал прызнаецца, што кудысьці зьяжджаць з краіны ён не збіраецца, таму што «ўжо вельмі дарослы для такога кроку”. «Будучы ў іншай Беларусі, я б хацеў працаваць на карысьць дзяржавы, заняцца законатворчасьцю, паколькі тое, што мы маем сёньня, – гэта ўжо заўчорашні дзень», – сказаў у канцы суразмоўца.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

Павел Сапелко: путь от адвоката до правозащитника

Власти Беларуси нередко лишают адвокатов лицензии.

Многие уходят в правозащитные организации, где работают на общественных началах.

«Deutsche Welle» рассказывает об истории одного из них – Павла Сапелко.

В марте 2011 года находившиеся в СИЗО экс-кандидат в президенты Беларуси на выборах 2010 года Андрей Санников и глава избирательного штаба другого претендента на президентский пост Виталия Рымашевского Павел Северинец остались без адвоката. Их защитник Павел Сапелко лишился лицензии на адвокатскую деятельность. Сегодня Сапелко является юристом правозащитного центра «Вясна».

Широкий спектр подзащитных

Сам Павел говорит, что проще назвать тех политических и общественных деятелей Беларуси, которых он не защищал в судах, и которым не оказывал юридическую помощь в той или иной форме. Среди его подопечных были: лидер «Молодого фронта» Дмитрий Дашкевич и предприниматель Николай Автухович, председатель движения «За свободу» Александр Милинкевич и руководитель оппозиционной Объединенной гражданской партии (ОГП) Анатолий Лебедько, политзаключенный Александр Францкевич и многие другие.

Но, как вспоминает собеседник, самыми первыми его «политическими» подзащитными были участники несанкционированных акций протеста еще в 90-х годах прошлого века. Кроме того, адвокат представлял интересы семьи пропавшего без вести в 1999 году вице-спикера Верховного Совета Виктора Гончара. Он также защищал редактора газеты «Навінкі» Павла Коновальчика по делу об оскорблении Лукашенко.

Давление на Павла Сапелко, как и на многих его коллег, усилилось после событий 19 декабря 2010 года, когда после завершения президентских выборов на улицы Минска вышли десятки тысяч человек, протестовавших против фальсификации их итогов. Тогда в результате разгона мирной акции на Площади Независимости было задержано около тысячи человек, в следственных изоляторах оказались и несколько кандидатов в президенты, включая Андрея Санникова.

Павел стал тогда его адвокатом, как и защитником уже упомянутого выше Павла Северинца. Сапелко вместе с другими коллегами настаивал на незаконности арестов и привлечения к уголовной ответственности участников протестной акции, сообщал СМИ о нарушении прав узников СИЗО, которые оказались там после «Площади». Позиция адвокатов раздражала власти, и они пошли на то, чтобы от них избавиться.

Лишение лицензии

3 марта 2011 года Минская городская коллегия адвокатов (МГКА), членом которой являлся Сапелко, рассмотрела предписание министерства юстиции, которое настаивало на применении в отношение него дисциплинарных мер. Дело в том, что адвокат, например, отказывался согласовывать свои выступления в СМИ с вышестоящими начальниками.

Решением президиума МГКА Павел был исключен из ее рядов «за нарушение требований Уголовно-процессуального кодекса и правил профессиональной этики». А это означало, что он больше не сможет заниматься адвокатской деятельностью, поскольку согласно закону «Об адвокатуре» адвокатская практика должна осуществляться только в составе коллегии.

Кроме Павла, фактический запрет на профессию получили защищавшие фигурантов уголовного дела о событиях 19 декабря 2010 года адвокаты Тамара Сидоренко, Дарья Липкина, Анна Бахтина, Олег Агеев и другие. Многие из них решили посвятить себя правозащитной деятельности. Павел Сапелко пришел в правозащитный центр «Вясна».

Новое-старое призвание

«Для меня большая честь сотрудничать с этой известной правозащитной организацией», – говорит Павел. При этом он подчеркивает, что правозащитная деятельность для него не нова, поскольку адвокат, по сути, тоже является защитником прав человека. Разница только в том, что за это он получает вознаграждение, а вот в правозащитной организации приходится работать на общественных началах.

Павел Сапелко родился в 1971 году в Витебске, но прожил там около двух лет. Семья Сапелко по роду деятельности отца перемещалась, как рассказывает Павел, по всем странам социалистического лагеря, какое-то время они жили в ГДР, школу он закончил в латвийской Лиепае. В 1988 году Павел поступил на юридический факультет Белорусского госуниверситета (БГУ). «Почему именно в БГУ, я даже не знаю, возможно, поехать в Москву из-за большого риска не поступить просто не хватило смелости», – признается Павел.

По его словам, будучи студентом, когда юристов было не так много, а потребность в них появилась, он начал работать юрисконсультом. В 1995 году он был стажером адвоката, а в декабре того же года получил лицензию и стал частным адвокатом. В 1997 году президент Лукашенко издал декрет, согласно которому осуществление адвокатской деятельности разрешалась только членам коллегий адвокатов. Поэтому Павел вступил в МГКА и стал работать в консультации Советского района Минска. Уже тогда начинались «политические» дела, в которых стал участвовать молодой адвокат.

«В адвокатуру не вернусь»

Павел признается, что куда-то уезжать из страны он не собирается, потому что «уже очень взрослый для такого шага». «Будучи в иной Беларуси, я бы хотел работать на благо государства, заняться законотворчеством, поскольку то, что мы имеем сегодня, – это уже позавчерашний день», – сказал в конце собеседник.

Паводле «Deutsche Welle»
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Павал Сапелка: путь ад адвоката да праваабаронцы”

  1. Alies says:

    Выказваю павагу і найлепшыя пажаданьні ў далейшай праваабарончай дзейнасьці!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>