Не забірай жыцьцё!
2013 12/04

У сувязі маніторынгам дзейнасьці судовай сыстэмы, якую праводзіць Вярхоўны Суд, грамадзянаў просяць выказваць думкі наконт працы агульных судоў рэспублікі (раённых, абласных, Менскага гарадзкога, Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь).

“Будзем ўдзячныя за аб’ектыўныя ацэнкі й канструктыўныя прапановы па ўдасканаленьні судовай дзейнасьці. Нам важныя вашы меркаваньні пра тое, што ў правасудзьдзі вы ацэньваеце пазытыўна, а што, на ваш погляд, не спрыяе рэалізацыі права кожнага грамадзяніна на зварот у суд і атрыманьне апэратыўнай і кваліфікаванай судовай абароны”, – удакладняецца на сайце ВС.

Свае пажаданьні трэба накіроўваць па электроннай пошце праз разьдзел сайту «Зваротная сувязь» альбо на электронны адрас Вярхоўнага Суду scjustrb@pmrb.gov.by з указаннем тэмы паведамленьня «Маніторынг».

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

One thought on “Вярхоўны суд прапануе грамадзянам выказаць сваё меркаваньне наконт працы судоў”

  1. Маніторынг для галачкі? Няўжо не дастаткова ВС той зваротнай сувязі, якая ідзе праз касацыю ды нагляд, праз рашэньні КПЧ ААН, якія наўпрост адкрыта ігнаруюцца…?! Бо ўвесь гэты масыў дакумэнтацыі ёсьць фактычным доказам бязьдзейнасьці судоў адносна паўсюднай практыкі парушэньня канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў на мірныя сходы, асацыяцыі, распаўсюд інфармацыі й г.д., а таксама наяўнасьці наўпростай “ідэалягічна матываванай падпарадкаванасьці” усіх без выключэньня судовых установаў краіны выканаўчым структурам улады па падобных спэцыяльна кантралюемых па вэртыкалі пытаньнях…

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>