2013 17/04

Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка падаў у суд Цэнтральнага раёну Гомеля пазоў да казначэйства аб кампэнсацыі маральнае шкоды, якую ацэньвае заробкам дэпутата парлямэнту за чатыры гады паўнамоцтваў. Падставай да такога патрабаваньня паслужыла адмова чыноўнікаў выканаць рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН, дзе устаноўлены шматлікія факты парушэньня ягоных правоў з боку дзяржавы.

Нагадаем, падчас выбараў дэпутатаў так званага парлямэнту ў 2004 годзе праваабаронца сабраў неабходную колькасьць подпісаў выбаршчыкаў, тым ня менш, выбарчыя камісыі адмовіліся рэгістраваць ягоную кандыдатуру. І ў акруговай і ў Цэнтральнай выбарчай камісыі палічылі, што юрыст няправільна паказаў месца сваёй працы. Вярхоўны суд падтрымаў высновы выбаркамаў, пасьля чаго скарга не адбыўшагася народнага выбраньніка стала прадметам разгляду ў Камітэце па правах чалавека.

У 2010 годзе міжнародныя экспэрты прыйшлі да высновы, што ў дачыненьні да аўтара скаргі дапушчаныя парушэньні ягоных правоў прымаць удзел у вядзеньні дзяржаўных справаў шляхам абраньня на выбарах, а таксама засьведчылі ўжыванье да яго дыскрымінацыі па палітычных матывах. Камітэт абавязаў Беларусь даць аўтару эфэктыўны сродак праўнай абароны, уключаючы кампэнсаваньне, а таксама разглядаць любыя будучыя хадайніцтвы аб ягоным вылучэньні кандыдатам у дэпутаты пры поўным выкананьні палажэньняў Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Леанід Судаленка лічыць, што прыйшоў час патрабаваць ад дзяржавы выкананьня прымаемых на міжнародным роўні рашэньняў у дачыненьні да Беларусі, бо назапасілася дастатковая колькасьць рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, у якіх вызначаюцца тыя ці іншыя парушэньні правоў беларускіх грамадзянаў, гарантаваных міжнароднымі абавязальніцтвамі краіны.

“На жаль, нашыя чыноўнікі гэтыя рашэньні лічаць неабавязковымі для выкананьня. Іншымі словамі, сёньня чыноўнікі дзейнічаюць па прынцыпе – правы нашай краіны на міжнародным узроўні забясьпечвайце, а вось адказнасьці краіна не будзем несьці аніякай”
, – канстатуе праваабаронца.

“Судовая практыка пакуль не ведае прыкладаў падобных зыскаў, таму цяжка прадбачыць, як да яго паставіцца суд. У любым выпадку, рана ці позна ўсе гэтыя рашэньні ў дачыненьні да беларускіх грамадзянаў будуць выкананыя, таму сёння камусьці трэба пачынаць гэтую працу”, – рэзюмаваў юрыст.

З рашэньнем Камітэту ААН па правах чалавека ў дачыненьні да Леаніда Судаленкі можна азнаёміцца ТУТ.

З будучым рашэньнем суду аб маральнай шкодзе мы абавязкова азнаёмім чытачоў нашага праваабарончага парталу.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info
Фота: Аляксей Лапіцкі

6 thoughts on “У Гомелі заяўлены пазоў пра маральную шкоду ў сувязі з невыкананьнем рашэньня Камітэту ААН па правах чалавека”

  1. Цалкам лягічны наступны крок у гэтай стратэгічнай цяжбе, у якой яшчэ далёка не прастаўлены ўсе кропкі над “і” … У судзе, бачна, прыйдзецца даказваць абавязковасьць рашэньняў КПЧ ААН для Беларусі, як паўнапраўнай удзельніцы Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах… І гэта – найскладанейшая задача, ва ўмовах адсутнасьці палітычнай волі ўладаў Беларусі выконваць прынцып pacta sunt servanda у дачыненьні да міжнародных дамоваў і абавязальніцтваў краіны ў галіне правоў чалавека. Варта, пры гэтым нагадаць, што беларускі МЗС раней афіцыйна катэгарычна адмаўляўся ад выкананьня ўласных абавязкаў па Факультатыўным пратаколе да МПГіПП.

  2. Леанід says:

    Алесь, цалкам згодны з тваімі разважаннямі наконт выканання з боку дзяржавы прынятых КПЧ ААН рашэнняў. Але ж мы павінны выкарыстаць усе даступныя сродкі, дзеля таго, каб заяўляць, што ўлада адмаўляецца выконваць гэтыя рашэнні, ў тым ліку і датычна мераў індывідуальнага характару.

  3. Безумоўна. У гэтым і ёсьць каштоўнасьць такога кроку.

    Варта заўважыць, што стратэгічная цяжба, скіраваная на зьмену пазыцыі дзейсных у Беларусі ўладаў адносна рашэньняў КПЧ ААН, як раз і палягае ў шэрагу падобных мэтанакіраваных і абумоўленых лёгікай шматузроўневага публічнага ўзьдзеяньня на сытуацыю мераў дзеля ейнага выпраўленьня ў будучыні. І гэта, паўтаруся, першы на сёньняшні дзень для Беларусі такога кшталту зварот у суд.

    Дадзены крок, у шэрагу верагодна дасяжных іншых, таксама садзейнічае далейшай актуалізацыі адзначанай праблемы ў грамадзтве. Ён уплывае на верагоднае асэнсаваньне сытуацыі іншымі суб’ектамі (у тым ліку судзьдзямі, дагэтуль вымушанымі прымаць “ідэалягічна правільныя” рашэньні), пашырае поле разнастайнага супрацьдзеяньня існуючаму неправамернаму стану рэчаў.

    А гэта і ёсьць лёгікай калектыўнага публічнага адстойваньня правоў і законных інтарэсаў усёй грамадзянскай супольнасьці праз канкрэтныя крокі асобных ейных суб’ектаў (у тым ліку адносна мераў індывідуальнага характару ў падобных рашэньнях КПЧ ААН). Падобныя крокі мусяць рабіцца й надалей дзеля абароны права кожнага грамадзяніна краіны на прызнаньне й безумоўнае выкананьне дзяржаваю рашэньняў КПЧ ААН адносна ейных міжнародных абавязальніцтваў у галіне грамадзянскіх і палітычных правоў, замацаваных у дзейснай Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і падпісаным ёй Міжнародным Пакце…

  4. Леанід says:

    Да, действительно, это первый иск такого рода. Судебной практики нет. Если суд откажет в возбуждении дела, независимо от оснований доведу до Верховного суда. Нужно пройти и этот путь, чтобы легче было искать иные…

    Ранее, мы подавали жалобу в суд против МИДа, тоже получили отказ, удостоверенный ВС. Высшая судебная власть страны считает также, как и МИДовское чиновенство – решения КПЧ носят рекомендательный характер. Исходя из норм международного права, это звучит так – конституционные права и свободы белорусских граждан носят рекомендательный характер!

    С другой стороны, у наших соседей, Украины и России, вопрос об исполнении решений КПЧ в части мер индивидуального характера уже не стоит – в Украине принят специальный Закон, в России исполнение происходит через процессуальное законодательство. Летом прошлого года Конституционный Суд России дал четкий сигнал – неисполнение решений КПЧ на практике означает не что иное, как отказ от исполнения конституционных прав и свобод граждан!

    Наш Конституционный Суд пока молчит…
    Нужно пробовать, моделировать, скоро, очень скоро все проснутся!!!

  5. Считаем, что Леонид Судаленко вправе требовать возмещения морального вреда, поскольку Комитет по правам человека признал факт нарушения его права со стороны государства Республики Беларусь.

    Прадстаўляю думку ўдзельнікаў адукацыйнай праграмы BISH (ДПЧ, Вільня, 04.2013) – група №2.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>