2013 21/04

Андрэй Стрыжак, Гомель

У Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістравана скарга каардынатара моладзевай сеткі прафсоюзу радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэя Стрыжака. Лідэр моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу скардзіцца на чыноўнікаў Рэчыцы, якія ў дзень незалежнасьці летась забаранілі яму правесьці ў раённым цэнтры пікет, на якім прафсаюзны актывіст плянаваў зьвярнуць увагу сваіх зямлякоў на сытуацыю з становішчам незалежнага прафсаюзнага руху ў краіне.

У якасьці прычыны адмовы мясцовыя ўлады паказалі на невыкананьне патрабаваньняў рашэньня райвыканкаму аб масавых мерапрыемствах: да заявы не былі прыкладзеныя дамовы з адзьдзелу нутраных справаў аб ахове грамадзкага парадку, з мэдыкамі – па мэдабслугоўваньні ўчасе правядзеньня пікету, а таксама з камунальным прадпрыемствам – аб забесьпячэньні ўборкі тэрыторыі пасьля масавага мерапрыемства.

Андрэй Стрыжак лічыць прычыны, па якіх рэчыцкі райвыканкам забараніў яму правесьці мірны сход у Дзень незалежнасці краіны абсурднымі.

“Я лічу, што ўскладаньне на аргінізатараў мірных сходаў дадатковых абавязкаў па заключэньні платных дамоваў ёсьць не што іншае, як зьнішчэньне з боку ўлады самой сутнасьці права на мірны сход. Таксама лічу, што гэта не адпавядае тым абавязкам, якія наша краіна ўзяла па Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах”, – распавёў gomelspring.org лідар моладзевай сеткі незалежнага прафсаюзу.

У індывідуальным паведамленьні Андрэй Стрыжак просіць Камітэт ААН па правах чалавека прызнаць парушэньне Рэспублікай Беларусь правоў на свабоду выказваньня меркаванььня й свабоду мірных сходаў, рэкамэндаваць Ураду Беларусі прывесьці нормы нацыянальнага заканадаўства ў адпаведнасьць зь міжнароднымі дамовамі па правах чалавека, а таксама зьмяніць закон “Аб масавых мерапрыемствах” у адпаведнасьці з Міжнародным пактам аб грамадзянсікх ды палітычных правах і заключэньнем Венецыянскай камісыі.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>