2013 30/04

Прапануем важныя матэрыялы, прадстаўленыя падборкай рашэньняў Камітэту па правах чалавека з 106-ай сэсыі, якая адбылася ў кастрычніку 2012 году.

Дайджэст №5 падрыхтаваны Цэнтрам па абароне грамадзянскіх і палітычных правоў (Centre on civil and political rights, ССPR) у красавіку 2013 году.

У ім прадстаўляюцца афіцыйныя рашэньні КПЧ ААН, датычныя судовай практыцы Камітэту па правах чалавека ААН і працэсу імплемэнтацыі Краінамі-Удзельніцамі МПГіПП міжнародных стандартаў права ў галіне правоў чалавека, замацаваных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах.

У перадавіцы да дайджэсту непасрэдна адзначаецца.

Цэнтар грамадзянскіх і палітычных правоў з радасьцю прадстаўляе дадзены бюлетэнь, які апісвае індывідуальныя паведамленьні, разгледжаныя камітэтам па правах чалавека на 106-й сэсыі, якая адбылася ў кастрычніку 2012 года. Поўны тэкст рашэньняў Камітэта па правах чалавека зьмяшчаецца ў базе дадзеных справаў на вэб-сайце Цэнтру альбо глядзіце сьпіс рашэньняў сэсыі.

Цэнтар падрыхтаваў рэзюмэ па пяці справах, разгледжаных на гэтай сэсыі, якія маюць выключна цікавыя асаблівасьці:

Справа “Найдзёнава ды іншыя супраць Балгарыі” датычыцца арт. 17 МПГіПП (Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных
правах) і права на дастатковае жыльлё ў адпаведнасьці зь Міжнародным пактам аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах. Больш падрабязна гл. тут (англ.)

У справе “Турайсамы супраць Канады” Камітэт крытыкуе канадскую сыстэму прадастаўленьня прытулку й лічыць, што вяртаньне Таміл у Шры-Ланку будзе парушэньнем ягоных правоў, прадугледжаных арт. 7. Больш падрабязна гл. тут (англ.)

У справе “Сінгх супраць Францыі” Камітэт лічыць ужываньне нацыянальнага закону, які забараняе навучэнцам дзяржаўных школаў насіць бачныя рэлігійныя сымбалі, датычныя сікхаў. Больш падрабязна гл. тут (англ.)

У справе “Фядотава супраць Расейскай Фэдэрацыі” разглядаецца абмежаваньне свабоды слова ў мэтах абароны грамадскай маралі ў дачыненьні да заахвочваньня цярпімасьці да гомасэксуалізму. Больш падрабязна гл. тут (англ.)

Нарэшце, у справе “Холадава супраць Расейскай Фэдэрацыі” Камітэт прыйшоў да высновы, што выкарыстаньне ваеннага трыбуналу для суду над вайскоўцамі, якія абвінавачваюцца ў забойстве сына аўтара, стала парушэньнем ейнага права на судовую абарону. Больш падрабязна гл. тут (англ.)

Сумнай асаблівасьцю ў шэрагу выпадкаў, разгледжаных на гэтай сэсыі, зьяўляецца няздольнасьць дзяржавы-ўдзельніцы супрацоўнічаць. Гэта можна ўбачыць у водгуках па Алжыры, Лівіі і Беларусі (англ.).

Больш падрабязную інфармацыю пра аналіз Цэнтру МПГіПП-юрыспрудэнцыі Камітэту можна прачытаць на сайце ССPR.

  • У шэрагу паведамленьняў, якія датычацца Беларусі, на 106-ай сэсыі КПЧ ААН разглядаліся справы:

“C.К. супраць Беларусі” CCPR/C/106/D/2169/2012 (не прайшла працэдуру прыймальнасьці да разгляду),

“Піванос супраць Беларусі” CCPR/С/106/D/1830/2008 (засьведчаны правапарушэньні) – PDF, рас.;

“Кавалёва і Козыр супраць Беларусі” CCPR/C/106/D/2120/2011 (засьведчаны правапарушэньні),

“Кацора супраць Беларусі” CCPR/C/106/D/1836/2008 (засьведчаны правапарушэньні), – PDF, рас.;

“Гоўша ды інш. супраць Беларусі” CCPR/C/105/D/1790/2008 (засьведчаны правапарушэньні),

“Шумілін супраць Беларусі” CCPR/C/105/D/1784/2008 (засьведчаны правапарушэньні) – PDF, рас.

На інтэрнэт-старонцы CCPR таксама прапануюцца рашэньні па ўсіх 46 разгледжаных на гэты час індывідуальных паведамленьнях зь Беларусі. Дадзеную інфармацыю адносна Рэспублікі Беларусь можна ўбычыць ТУТ. Для гэтага неабходна выбраць спасылку “Belarus” (гл. скрайне правую калёнку спасылак уздоўж прапануемай на сайце ССPR табліцы).

P/S
У базе CCPR усе дакумэнты КПЧ ААН прадстаўленыя ў арыгінальным выгляде (файлы PDF-фармату на ангельскай мове – гл. гіпэрспасылку “E” у слупку “Documents”).

Паводле праўнай разсылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>