2009 08/02
Сустрэча кветкамі. Сябры.

Сустрэча кветкамі. Сябры.

“Бог ніколі не зачыняе адні дзьверы, каб не адчыніць іншыя” …

07.02.2009 года ў Жодзінскай вайсковай частцы №18662 (Транспартныя войскі Рэспублікі Беларусь) а 09-50 распачалася й прайшла прысяга зімовага набору навабранцаў. Адметнасьцю было тое, што прысягу тут на вернасьць Беларускаму народу ды Беларусі прыймаў вядомы моладзевы актывіст зь нерэгістраванай арганізацыі Малады Фронт Зьміцер Хведарук.

Хлопец як і ўсе навабранцы выглядаў годна й паважна. Аднак, што ж выклікала да гэтае падзеі падобную асаблівую ўвагу грамадзкасьці, праваабаронцаў, кіраўніцтва ўсіх роўняў, афіцыйных і незалежных СМІ … ?

Аказваецца, ганаровае мерапрыемства, што адбывалася на пляцы ў прысутнасьці вялікага вайсковага начальства зь Менску (у Жодзіне на цырымоніі прысутнічаў намесьнік Міністра Абароны, генэрал Балігатаў) і відэаапэратараў (ад “КГБ” да “ОНТ”) … было не зусім звычайным, бо адбывалася пасьля шэрагу зусім ужо неадэкватных (неправамерных) дзеяньняў у дачыненьні да моладзевага актывіста Зьміцера Хведарука, якія можна проста кваліфікаваць як гвалтоўныя. Менавіта таму, нармальная, адметная, здавалася б, падзея ўсё ж несла на сабе пэўны штучна-паказушны, даволі непрыемны, сумны адбітак і настойліва нагадвала пра дабраахвотна-прымусовыя ейныя перадумовы.

Сапраўды, Зьміцеру Хведаруку, які прайшоў праз перасьлед па ганебным для дзяржавы дыскрымінацыйным артыкуле 193-1 Крымінальнага Кодексу за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі (МФ), а таксама ў выніку неправамерных агрэсыўных дзеяньняў амапаўцаў – атрымаў траўмы й пры гэтым ня страціў грамадзянскую актыўнасьць і веру ў свабодную ад дыктату й бязпраў’я Беларусь … – яму, наўпрост ігнаруючы ўсе законныя падставы, ня далі працягнуць вучобу ў Каледжы.

Пры гэтым, варта заўважыць, што навучэнцы дадзенай навучальнае ўстановы пратэстанскай скіраванасьці ў Менску – на час вучобы пазбаўляюцца ад праходжаньня тэрміновае службы ў войску. З 1993 году аніводны студэнт гэтае навучальнае ўстановы не заклікаўся ў войска (акрамя, канешне, Зьміцера …).

Цалкам пагаджаючыся з самой працэдураю прысягі й праходжаньня службы ў войску ў законным парадку, бацькі Зьміцера ды й сам ён … лічуць, што апошні адміністратыўны арышт з наступнай прымусовай адпраўкаю маладафронтаўца ў вайска (ня гледзячы на заканадаўства й дзейсны статус навучэнца) – ёсьць грубым парушэньнем права й ідэалягічным перасьледам з боку служак палітычнага рэжыму, які ў літаральным сэнсе – пануе сёньня ў Беларусі.

Так, хлопцу, які мае ўласныя, куды больш прасунутыя, цывілізаваныя дэмакратычныя перакананьні й погляды (чым, к прыкладу, прадстаўнікі цяперашняе кіруючае намэнклятуры) – проста паказалі “хто ў Беларусі гаспадарыць”, а таксама, што закон у дачыненьні да актывіста апазыцыі – больш не працуе (!?) Канстытуцыйнае права зусім ня дзейнічае для дадзенай катэгорыі грамадзянаў Беларусі (тых, што маюць уласныя палітычныя погляды,  іншыя нацыянальна-гістарычныя, культурніцкія, моўныя, веравызнаўчыя ды маральныя каштоўнасныя арыенціры …).

Атрымліваецца так, што падобных грамадзянаў ува ўласнай краіне, як бы, па простым загадзе зь верху, ігнаруючы нормы права, агульнапрызнаныя традыцыі й мараль, падпарадкоўваюць звычайным “намэнклятурна-кланавым” ідэалягічным устаноўкам альбо папросту “паняткам” і кідаюць у сапраўдную “рэзэрвацыю бязпраўя й цынізму”.

Трапляючы ў падобныя ўмовы, чалавек становіцца псыхалягічна й праўна неабароненым. Як падаецца “хірургам” ад адзінаправільнай ідэалёгіі – у такім становішчы на яго можна проста ўплываць, ляпіць зь яго “зялёна-чырвонае пудзіла” для далейшага “агульнанароднага спажываньня”. Бо закон тут – ужо не працуе, а пачынае дзейнічаць правіла “пахана”. Будзеш добрым і ветлівым, “правільным” … – “усё” будзе “добра” … Будзеш працягваць яшчэ … ці на нечым сваім настойваць … – будзеш пакутваць ня толькі маральна, але й фізычна … …

Такім чынам, бачна, рэжым знайшоў для сябе новы спосаб палітычнай расправы – ізаляцыі “незгаворлівых” палітыкаў і грамадзкіх актывістаў …

Нам застаецца толькі ўмацоўвацца вераю на тое, што, як напісана на талісмане Зьміцера Хведарука, які мае выгляд ключа й захоўваецца зараз у ягонае маці (гл. фота), у перакладзе з ангельскае мовы – “Бог ніколі не зачыняе адні дзьверы, каб не адчыніць іншыя”.

Таму, пакуль Зьміцер будзе служыць уласнаму народу й сваёй уласнай краіне … ягоная маці, юрысты й праваабаронцы паспрабуюць спытаць у кампэтэнтнае судова-праваахоўнае ўлады (калі такая яшчэ засталася) на колькі правамернымі ёсьць падобныя гвалтоўныя дзеяньні ў дачыненьні да моладевага актывіста й, магчыма, усё ж такі, вярнуць вучня ў ягоную навучальную ўстанову, каб нармальна й сваечасова завершыць навучальны працэс …

***

На сустрэчу да Зьміцера Хведарука, які атрымаў пасьля прыняцьця прысягі “пропуск на волю” (звальняльную) да 18-00, прыйшло вельмі шмат людзей: ягоныя сваякі, малыя вучні (Зьміцер яшчэ й выкладаў для падлеткаў), сябры й аднадумцы, палітыкі, журналісты й праваабаронцы зь Менску, Барысава, Жодзіна (гл. у фотарэпартажы – 1)

Ён быў вельмі ўражаны ўвагаю й зьдзіўлены падобнай шчырай праяваю салідарнасьці.
Верагодна яшчэ й з-за гэтага, дадзеная падзея 07.02.2009г., што адбывалася на ўскрайку Жодзіна, сабрала (як на несанкцыяваны мітынг) ледзь ні ўвесь асабісты склад апэратыўнікаў, пачынаючы ад Жодзінскай Міліцыі да КДБ, высокае кіраўніцтва выканкаму (якое, канешне, дарэмна часу не губляла) ды й высокага ваеннага начальства Транспартных войскаў … (гл. у фотарэпартажы – 2)

Праваабаронцу Аляксея Лапіцкага з Жодзіна адразу адмовіліся прапускаць на тэрыторыю вайсковае часткі. Яму прыйшлось паказаць уласнае пасьведчаньне сябра БГК (зарэгістраванай праваабарончай арганізацыі Беларусі). Аднак і пасьля гэтага, учасе праходу праз КПП, ягоныя рэчы, як рэчы Андрэя Кіма ды некаторых іншых грамадзкіх актывістаў … – спэцыяльна ды ўважліва абшукваліся (!?) перад допускам да цырымоніі. Пры гэтым, іншых грамадзянаў, што проходзілі на тэрыторыю нават зь вялікімі гаспадарчымі торбамі … – зусім не краналі.

*
*
(Паведамленьне, рас.)

ПРИЗВАННЫЙ В АРМИЮ С НАРУШЕНИЕМ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВА ДМИТРИЙ ФЕДОРУК – ПРИНЯЛ ПРИСЯГУ В ЖОДЗИНО …

“Бог никогда не закрывает одну дверь, без того чтобы не открыть другую” …

07.02.2009 года в Жодинской армейской части №18662 (Транспортные войска Республики Беларусь) в 09-50 началась и прошла присяга зимнего набора новобранцев. Отличительной особенностью было то, что присягу здесь на верность Беларускому народу и Беларуси принимал известный молодежный активист из незарегистрированной организации «Малады Фронт» Дмитрий Федорук.

Парень как и все новобранцы смотрелся достойно и почтительно. Однако, что же вызвало к этому событию такое особре внимание общественности, правозащитников, руководства всех уровней, официальных и независимых СМИ … ?

Оказывается, почетное мероприятие, которое происходило на площади в присутствии большого армейского начальства из Минска (в Жодино на церемонии присутствовал заместитель Министра Обороны, генэрал Болигатов) и видео-операторов (от “КГБ” до “ОНТ”) … было не совсем обычным, ведь происходило после ряда совсем уже неадекватных (неправомерных) действий в отношении молодёжного активиста Дмитрия Федарука, которые можно просто квалифицировать как насильственные. Именно поэтому, нормальное, отличное, казалось бы, событие все же несло в себе определенный искусственно-показушный, довольно неприятный, печальный отпечаток и настойчиво напоминало про добровольно-принудительные его предпосылки.

Действительно, Дмитрию Федаруку, который прошёл через преследование по позорной для государства дискриминационной статье 193-1 Уголовного Кодекса за участие в незарегистрированной организации (МФ), а также в результате неправомерных агрессивных действий омоновцев – получил травмы и при этом не утратил гражданскую активность и веру в свободную от диктата и бесправия Беларусь … – ему, напрямую игнорируя все законные основания, не дали продолжить учебу в Колледжи.

При этом, стоит заметить, что учащиеся данного учебного учреждения протестантской направленности в Минске – на время учебы освобождаются от прохождения срочной службы в армии. С 1993 года ни один студент этого учебного учреждения не призывался в армию (помимо, конечно, Дмитрия …).

Целиком разделяя саму процедуру присяги и прохождения службы в армии в законном порядке, родители Дмитрия и сам он … считают, что последний административный арест с последующей принудительной отправкой молодофронтовца в вайско (не смотря на законодательство и действующий статус учащегося) – является значительным нарушением права и идеологическим преследованием со стороны служак политического режима, который в буквальном смысле – господствует сегодня в Беларуси.

Да, парню, который имеет собственные, куда более продвинутые, цивилизованные демократические убеждения и взгляды (чем, к примеру, представители сегодняшней управляющей номенклатуры) – просто показали “кто в Беларуси хозяин”, а также, что закон в отношении активиста оппозиции – более не работает (!?) Конституционное право совсем не действует для данной категории граждан Беларуси (тех, что имеют собственные политические взгляды, другие национально-исторические, культурные, языковые, веро-исповедальные и моральные ценностные ориентиры …).

Получается так, что этих граждан в собственной стране, как бы, по прямому приказу сверху, игнорируя нормы права, общепризнанные традиции и мораль, подчиняют обычным “номенклатурно-клановым” идеологическим установкам либо попросту “понятиям” и бросают в настоящую “резервацию бесправия и цинизма”.

Попадая в похожие условия, человек становится психологично и в правовом отношении незащищенным. Как представляется “хирургам” от единственно правильной идеологии – в таком положении на его можно просто воздействовать, клеить из него “зелено-красное пугало” для дальнейшего “общенародного употребления”. Ведь закон здесь – уже не работает, а начинает действовать правило “пахана”. Будешь хорошим и приветливым, “правильным” … – “всё” будет “хорошо” … Будешь продолжать ещё … на чём-то своём настаивать … – будешь мучаться не только морально, но и физически … … …

Таким образом, видимо, режим нашел для себя новый способ политической расправы – изоляции “несговорчивых” политиков и общественных активистов …

Нам остается только укрепляться верой в то, что, как написано на талисмане Дмитрия Федарука, который имеет вид ключа и хранится сейчас у его матери (см. фото), в переводе с английского языка – “Бог никогда не закрывает одну дверь, чтобы не открыть другой”.

Поэтому, пока Дмитрий будет служить собственному народу и своей собственной стране … его мать, юристы и правозащитники попробуют спросить у компетентной судебно-правоохранительной власти (если такая еще осталась) на сколько правомерными являются похожие насильственные действия в отношении молодёжного активиста и, возможно, всё же, возвратят ученика в его учебное учреждение, чтобы нормально и своевременно завершить учебный процесс …

***

На встречу к Дмитрию Федоруку, который получил после принятия присяги “пропуск на свободу” (увольнительную) до 18-00, пришло очень много людей: его родственники, дети ученики (Дмитрий еще и преподавал для детей-подростков), друзья и единомышленники, политики, журналисты и правозащитники с Минска, Борисова, Жодино (см. в фоторепортаже – 1)

Он был очень впечатлен вниманием к нему и удивился подобным искренним проявлением солидарности. Возможно ещё и из-за этого, данное событие 07.02.2009г., которое проходило на окраине Жодино, собрало (как на несанкционированный митинг) чуть ни весь личный состав оперативников, начиная от Жодинской Милиции до КГБ, высокого руководства исполкома (которое, конечно, впустую времени не теряло) и высокого военного начальства Транспортных войск … (см. в фоторепортаже – 2)

Правозащитника Алексея Лапицкого из Жодино сразу отказались пропускать на территорию армейской части. Ему пришлось показать личное удостоверение члена БХК (зарегистрированной правозащитной организации Беларуси). Однако и после этого, во время прохода через КПП, его вещи, как вещи Андрея Кима и некоторых других общественных активистов … – специально и внимательно обыскивались (!?) перед допуском к церемонии. При этом, других граждан, которые проходили на территорию даже с большими хозяйственными сумками … – совсем не трогали.

07.02.2009
Алесь Вольны,
Licviny-INFA

Фотарэпартажы: Аляксея Лапіцкага.

фотарэпартаж 1
фотарэпартаж 2

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , , , , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *


*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>