2013 14/05

Група былых беларускіх адвакатаў, якія зазналі пераслед уладаў, звярнулася са словамі падтрымкі да украінскіх калегаў. Яны накіравалі адпаведны ліст на адрас Вышэйшай кваліфікацыйна-дысцыплінарнай камісіі адвакатуры Украіны.

Прыводзім тэкст адкрытага звароту.

Паважаныя калегі!

Нам, былым беларускім адвакатам, у тым ліку тым, хто быў пазбаўлены права на прафэсыю за добрасумленнае выкананьне сваіх прафэсыйных абавязкаў, з інфармацыі, распаўсюджанай у заяве Украінскага Гэльсынскага саюзу па правах человека, стала вядома пра выпадкі спыненьня і прыпыненьня адвакацкай практыкі ў дачыненьні да шэрагу ўкраінскіх адвакатаў, а таксама аб разглядзе вялікай колькасьці дысцыплінарных справаў. Сярод фігурантаў заявы пазначаны такія адвакаты, як Уладзімер Высоцкі, Раман Мартыноўскі, Мікалай Сіры, Вольга Машкарынец, Надзея Баранская, Ларыса Герасько ды іншыя (агульная колькасць больш за 20 чалавек). Таксама ёсьць інфармацыя пра пагрозу крымінальнага перасьледу ўкраінскіх адвакатаў, якія не прызнаюць цяперашні склад ворганаў самакіраваньня адвакатаў.

Наколькі нам вядома, падставай для пакараньня адвакатаў сталася, у прыватнасьці, іхная ацэнка некаторых аспэктаў новага Крымінальна-працэсуальнага кодэксу Украіны, абнародаваньне асабістай пазыцыі адносна правамернасьці рашэньняў аднаго з зьездаў адвакатаў.

Падобныя выпадкі, а таксама атрыманыя паведамленьні пра раскол ва ўкраінскай адвакатуры сьведчаць, на наш погляд, аб надыходзячым глыбокім крызісе інстытута адвакатуры ва Ўкраіне.

Улічваючы існуючы ў нас сумны досьвед, папярэджваем вас: падобныя падзеі адбыліся ў Беларусі ў 2011 годзе, што прывяло да фактычнай ліквідацыі незалежнасьці адвакатуры ў нашай краіне. Бясконцыя праверкі адвакатаў Міністэрствам юстыцыі, ўцягваньне ў перасьлед адвакатаў ворганаў адвакацкага самакіраваньня, пастаянныя прэтэнзыі ў сувязі з крытычнымі выступамі адвакатаў у прэсе, масавыя пераатэстацыі адвакатаў прывялі ў канчатковым выніку да пазбаўленьня адвакацкіх ліцэнзыяў у адных і да змушанага сыходу з адвакатуры іншых адвакатаў.

Вынікам абыякавасьці большасьці адвакатаў да свайго становішча і актыўнага ўмяшальніцтва дзяржавы ў дзейнасьць незалежнага інстытуту стала прыняцьцё новага Закону Рэспублікі Беларусь “Аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасьці”, які ад пачатку плянаваўся як прагрэсыўны дакумэнт, а ў ягонай сёньняшняй рэдакцыі канчаткова пазбавіў адвакатаў незалежнасьці й пераўтварыў адвакатуру ў структурнае падразьдзяленьне Міністэрства юстыцыі.

У выніку беларускія адвакаты сталі масава адмаўляцца ад вядзеньня палітычна матываваных працэсаў, у іхных шэрагах зьявіўся страх, у сродках масавай інфармацыі зьніклі інтэрвію адвакатаў і іхныя крытычныя артыкулы. У існуючых умовах беларускія адвакаты пастаўлены перад пастаяннай пагрозаю пазбаўленьня ліцэнзыяў і ня могуць у поўнай ступені выконваць задачы, якія перад імі ставяцца. Беларускі адвакат з самадастатковай працэсуальнай фігуры пера0тварыўся ў безаблічны працэсуальны прыдатак судовай сыстэмы.

Сёньня гэта ёсьць сур’ёзнай праблемаю ў Беларусі ў кантэксьце рэалізацыі права на абарону й права на справядлівы суд.

Памятаючы, што менавіта ўкраінскія адвакаты ды праваабаронцы ў студзені 2011 году першымі падалі свой голас у абарону незалежнасьці беларускай адвакатуры, мы далучаем свой голас да абаронцаў адвакацкай незалежнасьці, і выказваем падтрымку украінскім адвакатам, якія падвяргаюцца ўціску.

Мы заклікаем вас атрымаць высновы зь беларускіх урокаў, спыніць ціск на сваіх калег-адвакатаў, памятаць пра самастойнасьць і максымальную незалежнасьць адвакатуры ад усіх галін улады, аб асноўнай ролі адвакацкага самакіраваньня – абараняць і падтрымліваць адвакатаў, умацоўваць і аб’ядноўваць адвакацкую супольнасьць, эфэктыўна вырашаць канфлікты, выкарыстоўваць існуючыя праўныя сродкі для ўмацаваньня адвакатуры Украіны.

Калегі, яшчэ раз заклікаем: ня дайце вашымі рукамі вас жа і зьнішчыць!

Менск, Берасьце, Осла «13» траўня 2013 г.

Подпісы:

Уладзімер Букштынаў, былы адвакат, які бараніў кандыдата ў Прэзыдэнты Беларусі У.Някляева.
Алег Агееў, былы адвакат і сябра Прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, пазбаўлены Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь ліцэнзыі на права ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці пасьля прыняцьця на сябе абароны А.Міхалевіча, былога кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі.
Ігар Рынкевіч, былы адвакат, які быў вымушаны пасьля абароны экс-кандыдата ў прэзыдэнты Беларусі А.Казуліна пакінуць адвакатуру ў 2007 годзе, праваабаронца.
Людміла Ульяшина, былы адвакат (1980-2000), сябра Прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў.
Раман Кісьляк, былы адвакат, сябра Берасьцескай абласной калегіі адвакатаў (2000 – 2005), праваабаронца.
Андрэй Варвашэвіч, былы адвакат Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, які ажыцьцяўляў абарону экс-кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь Саньнікава А.А.
Павел Сапелка, адвакат (1995-2011 г.г.), сябра прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў (2010-2011 г.г.).
Тамара Сідарэнка, 1978 па верасень 2011 – адвакат юрыдычнай кансультацыі Ленінскага р-ну г. Менску. Ніколі ня меў спагнаньняў, наадварот, заахвочваньні Прэзыдыюму МГКА і дзьве Ганаровыя граматы Мінюсту (апошняя ў сьнежні 2010 года). Дзеяньне ліцэнзыі спынена Мінюстам пасьля ўдзелу па крымінальнай справе (сьледства, суд) па абвінавачваньні В.П.Някляева, экс-кандыдата ў прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь.
Тацяна Агеева, былы адвакат (з 1982 па 2011 гады), сябра Прэзыдыюму Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў, сябра Атэстацыйнай камісыі МГКА, пазбаўленая Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь ліцэнзыі на права ажыцьцяўленьня адвакацкай дзейнасьці пасьля ўдзелу ў сьледчых дзеяньнях па крымінальнай справе, узбуджанай па падзеях 19 сьнежня 2010 году.
Гары Паганяйла, былы адвакат. З 1991 па 1993 г.г. – Прэзыдэнт Саюзу адвакатаў Беларусі. З лістапада 1997г. па кастрычнік 2003г. – сябра міжтэрытарыяльнай калегіі адвакатаў Гільдыі расейскіх адвакатаў. Былы начальнік адзьдзелу адвакатуры Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь (1978-1988 г.г.), былы загадчык юрыдычнай кансультацыі Савецкага раёну г. Менску (1989 – 1989 г.г.). Старшыня юрыдычнай камісыі РПГА “Беларускі Гэльсынскі Камітэт”.


*
*
(Паведамленьне, рас.)

Беларуския адвокаты выражают поддержку украинским коллегам, которые подвергаются давлению

Группа бывших белорусских адвокатов, которые подверглись преследованию властей, обратилась со словами поддержки украинским коллегам. Они направили соответствующее письмо в адрес Высшей квалификационно-дисциплинарной комиссии адвокатуры Украины.

Приводим текст открытого обращения.

Уважаемые коллеги!

Нам, бывшим белорусским адвокатам, в том числе тем, кто был лишен права на профессию за добросовестное выполнение своих профессиональных обязанностей, из информации, распространенной в заявлении Украинского Хельсинкского Союза по правам человека, стало известно о случаях прекращения и приостановления адвокатской практики в отношении ряда украинских адвокатов, а также о рассмотрении большого количества дисциплинарных дел. Среди фигурантов заявления указаны такие адвокаты, как Владимир Высоцкий, Роман Мартыновский, Николай Сирый, Ольга Машкаринец, Надежда Баранская, Лариса Герасько и другие (общее количество более 20 человек). Также есть информация об угрозе уголовного преследования украинских адвокатов, не признающих нынешний состав органов самоуправления адвокатов.

Насколько нам известно, основанием для наказания адвокатов стала, в частности, их оценка некоторых аспектов нового Уголовно-процессуального кодекса Украины, обнародование личной позиции относительно правомерности решений одного из съездов адвокатов.

Подобные случаи, а также поступающие сообщения о расколе в украинской адвокатуре свидетельствуют, на наш взгляд, о грядущем глубоком кризисе института адвокатуры в Украине.

Учитывая имеющийся у нас печальный опыт, предупреждаем вас: похожие события произошли в Беларуси в 2011 году, что привело к фактической ликвидации независимости адвокатуры в нашей стране. Бесконечные проверки адвокатов Министерством юстиции, вовлечение в преследование адвокатов органов адвокатского самоуправления, постоянные претензии в связи с критическими выступлениями адвокатов в прессе, массовые переаттестации адвокатов привели в конечном итоге к лишению адвокатских лицензий у одних и к вынужденному уходу из адвокатуры других адвокатов.

Итогом безразличия большинства адвокатов к своему положению и активного вмешательства государства в деятельность независимого института стало принятие нового Закона Республики Беларусь “Об адвокатуре и адвокатской деятельности”, который изначально планировался как прогрессивный документ, а в его сегодняшней редакции окончательно лишил адвокатов независимости и превратил адвокатуру в структурное подразделение Министерства юстиции.

В итоге белорусские адвокаты стали массово отказываться от ведения политически мотивированных процессов, в их рядах поселился страх, в средствах массовой информации исчезли интервью адвокатов и их критические статьи. В сложившихся условиях белорусские адвокаты поставлены перед постоянной угрозой лишения лицензии и не могут в полной мере выполнять задачи, которые перед ними ставятся. Белорусский адвокат из самодостаточной процессуальной фигуры превратился в безликий процессуальный придаток судебной системы.

Сегодня это серьезная проблема в Беларуси в контексте реализации права на защиту и права на справедливый суд.

Помня, что именно украинские адвокаты и правозащитники в январе 2011 года первыми подали свой голос в защиту независимости белорусской адвокатуры, мы присоединяем свой голос к защитникам адвокатской независимости, и выражаем поддержку украинским адвокатам, которые подвергаются давлению

Мы призываем вас извлечь выводы из белорусских уроков, прекратить давление на своих коллег-адвокатов, помнить о самостоятельности и максимальной независимости адвокатуры от всех ветвей власти, об основной роли адвокатского самоуправления – защищать и поддерживать адвокатов, укреплять и объединять адвокатское сообщество, эффективно решать возникающие конфликты, использовать существующие правовые средства для укрепления адвокатуры Украины.

Коллеги, еще раз призываем: не дайте вашими руками вас же и уничтожить!

Минск, Брест, Осло «13» мая 2013 г.

Подписи:

Паводле праўнай раcсылкі,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>