2013 15/05

Беларускі дом правоў чалавека пачынае набор у групу па вывучэньні міжнароднага права правоў чалавека ў межах праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў”.

Мэтай навучаньня зьяўляецца азнаямленьне ўдзельнікаў з тэарэтычнымі й практычнымі аспэктамі прафэсыйнага выкарыстаньня прынцыпу вяршэнства права праз прымяненьне міжнародна-праўных стандартаў, перш за ўсё, на нацыянальным узроўні. У праграме выкарыстоўваюцца мэтады, якія дазваляюць ўдзельнікам непасрэдна ў працэсе навучаньня прымяніць атрыманыя веды.

Праграма навучаньня разьлічана на адзін год і складаецца з сэрыі сэсіяў (сэмінараў), якія будуць праходзіць ва Украіне й Летуве на працягу 2013-2014 гг.
Колькасьць удзельнікаў праграмы – 20 чалавек.

Кожная сэсія ўяўляе сабой камбінацыю тэарэтычных і практычных заняткаў, а таксама абмеркаваньняў і дыскусыяў.

Пэрыядычнасьць сэсіяў: адна сэсія ў адзін-два месяцы. Працягласьць першай сэсіі – 7 дзён (уключаючы дні прыезду/ад’езду); працягласьць ўсіх наступных сесіяў – 3 дні. Паміж сэсіямі ўдзельнікам трэба будзе выконваць значны аб’ём хатняй працы па вывучэньні шэрагу міжнародных канвэнцыяў і дамоваў, па азнаямленьні з пытаньнямі гісторыі й філязофіі правоў чалавека, прэцэдэнтнымі справамі міжнародных судовых і квазісудовых ворганаў, а таксама па падрыхтоўцы пісьмовых работ з ужываньнем нормаў міжнароднага і канстытуцыйнага права. У рамках кожнай сэсіі, пачынаючы з другой, будзе праводзіцца кантроль ведаў у форме тэсьціраваньня.

Заплянаваныя тэрміны правядзеньня сэсіяў:

• жнівень 2013 (Украіна)
• кастрычнік 2013 году (Летува)
• снежні 2013 (Летува)
• люты 2014 г. (Летува)
• красавік 2014 году (Летува)
• чэрвень 2014 (Летува)
• ліпень 2014 году, сумесна з групай юрыстаў (Летува)

Удзел у навучаньні бясплатны. Выдаткі на праезд да месцаў правядзеньня сэсіяў будуць кампэнсаваныя арганізатарамі.

У склад заяўкі ўваходзяць онлайн анкета і рэкамэндацыя. Рэкамэндацыя можа быць: ад праваабарончай арганізацыі (альбо незалежнай некамэрцыйнай арганізацыі), ад праваабаронцы, спэцыяліста (экспэрта, кансультанта) па пытаньнях правоў чалавека, ад выпускнікоў праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў”.

Рэкамэндацыі накіроўваюцца самімі рэкамэндаўцамі непасрэдна на электронны адрас праграмы: ilia.belarus@humanrightshouse.org. Апошні тэрмін падачы дакумэнтаў 16 чэрвеня 2013 г. Усе кандыдаты будуць апавешчаныя аб рашэньні конкурснай камісыі да 30 чэрвеня 2013 году.

Па дадатковых пытаньнях варта зьвяртацца да арганізатараў ilia.belarus@humanrightshouse.org. Больш падрабязна аб праграме можна даведацца ​​на сайце Беларускага дому правоў чалавека.

Паводле licviny.info,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА

Цэтлікі: , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>