2013 23/05

Свае скаргі ў міжнародную інстанцыю накіравалі актывіст БНФ “Адраджэньне” Сяржук Нягацін і намесьнік старшыні Свабоднага прафсаюзу Беларускага Юры Новікаў.

Магілёўцы лічаць, што ў адносінах да іх з боку Рэспублікі Беларусь парушаны правы, якія гарантаваныя п.2 арт.19 і п.1 арт.14 у сукупнасьці з п.1 і п.3 арт.2 і арт.26 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Актывісты просяць Камітэт па правах чалавека ААН рэкамэндаваць Вярхоўнаму Суду і Ураду Рэспублікі Беларусь адмяніць накладзеныя на іх адміністратыўныя пакараньні.

Дагэтуль Сяржук Нягацін і Юры Новікаў абскардзілі свае адміністрацыйныя спагнаньні ў Магілёўскім абласным судзе. У вышэйстаячыя інстанцыі скаргі не падаваліся, бо, паводле магілёўскіх праваабаронцаў і практыкі Камітэту па правах чалавека ААН, перагляд судовых рашэньняў, якія ўступілі ў законную сілу, у межах нагляднай працэдуры не ўяўляе сродку праўнай аброны, які павінен быць вычарпаным у адпаведнасьці з Факультатыўным пратаколам Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Нагадаем, што Сяржук Нягацін быў аштрафаваны на суму ў памеры трох мільёнаў рублёў за распаўсюд газэты “Тут і цяпер” на Віленскім рынку 31 сакавіка 2012 году. На момант затрыманьня Сяржука міліцыянтамі ў яго на руках было 80 асобнікаў выданьня.

Юры Новікаў быў аштрафаваны на чатыры мільёны рублёў. 11 верасьня 2012 году аўтамабіль актывіста быў прыпынены супрацоўнікам ДАІ. Юрыю Новікаву прапанавалі праехаць для разьбіральніцтва ў міліцыю, дзе была дагледжана ягоная машына. У багажніку былі знойдзены інфармацыйны бюлетэнь “За справядлівыя выбары – 2012” у колькасьці 905 асобнікаў, брашуры “Мэтадычныя рэкамэндацыі для назіральнікаў” у колькасьці 293 асобнікі ды “Рабочыя сшыткі назіральнікаў” у колькасьці 291 асобнік.

Варта адзначыць, што Сяржук Нягацін на момант затрыманьня меў дазволеную законам колькасьць асобнікаў бюлетэня, а Юры Новікаў не займаўся распаўсюдам друкаванай прадукцыі – ён толькі яе перавозіў. Акрамя таго, уся канфіскаваная прадукцыя не зьяўлялася сродкам масавай інфармацыі, а была рабочай дакумэнтацыяй назіральнікаў і прызначалася для нутранага карыстаньня.

Паводле spring96.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Цэтлікі: ,

One thought on “Магілёўцы скардзяцца ў Камітэт па правах чалавека ААН”

  1. Мне кажется очень полезная штука.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>