2013 21/05

20 траўня праваабарончая арганізацыя Front Line Defenders распаўсюдзіла заяву з нагоды новых выпадкаў выкарыстаньня дысцыплінарных захадаў з боку адміністрацыі калёніі ў дачыненьні да палітвязьня Алеся Бяляцкага.

20 траўня 2013

 

Беларусь – Парушэнне ўмоваў зняволеньня праваабаронцы сп. Алеся Бяляцкага

16 траўня 2013 году жонка праваабаронцы сп. Алеся Бяляцкага наведала калёнію г.Бабруйску № 2, дзе яе муж знаходзіцца з лютага 2012 году, для таго, каб перадаць яму харчовую перадачу. Тым ня менш, харчовая перадача не была прынятая адміністрацыяй калёніі, якая паведаміла, што ў сакавіку 2013 году права Алеся Бяляцкага на атрыманьне харчовых перадачаў ад наведвальнікаў было прыпыненае на шэсьць месяцаў.

Гэты інцыдэнт стаў яшчэ адным выпадкам, калі супраць Алеся Бяляцкага выкарыстоўваюць дысцыплінарныя захады. З сакавіка па чэрвень 2012 году ён атрымаў тры вымовы, адна зь якіх прывяла да страты права наведваньня. Пасьля трох вымоваў, у чэрвені 2012 году праваабаронца быў названы “злосным парушальнікам”, што прывяло да пазбаўленьня яго права на амністыю 2012 году за эканамічныя злачынствы. Больш за тое, колькасьць асабістых сродкаў, якія ён мог выкарыстоўваць для набыцьця прадуктаў харчаваньня ды іншых прадметаў, была зьменшана адміністрацыяй калёніі ў пяць разоў. У жніўні 2012 году ён атрымаў яшчэ дзьве вымовы: першую за вынас лусты хлебу ў жылое памяшканьне пасьля абеду, другую – за тое, што павесіў заслону над сваім ложкам у мэтах асабістага жыцьця. У выніку, яму не дазволілі атрымліваць харчовыя перадачы. Акрамя гэтага, ён быў пазбаўлены права наведваньня. 19 кастрычніка 2012 году вага перадачаў, дазволеных для атрыманьня праваабаронцам, была зьменшаная да аднаго кіляграму; між тым, такія захады не выкарыстоўваюцца ў дачыненьні да іншых вязьняў. Перадача, дасланая ягонай жонкай, была пазьней вернутая ў сувязі з меркаванымі парушэньнямі ўмоваў дастаўкі.

Алесь Бяляцкі зьяўляецца старшынём Праваабарончага цэнтру “Вясна”. 24 лістапада 2011 году ў выніку несправядлівага судовага разьбіральніцтва ён быў прызнаны вінаватым ва ўхіленьні ад выплаты падаткаў у буйным памеры судом Першамайскага раёну Менску й быў прысуджаны да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі, а таксама канфіскацыі ўсёй маёмасьці, у тым ліку маёмасьці, зарэгістраванай на імя іншых асобаў. Суд таксама аштрафаваў праваабаронцу на суму 721 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 82 700 даляраў ЗША) за нібыта нясплочаныя падаткі і спагнаў 36 мільёнаў беларускіх рублёў (каля 4 100 даляраў ЗША) дзяржаўных пошлінаў.

Front Line Defenders публікаваў заклікі й абнаўленьні па гэтай справе, у апошні раз 26 лістапада 2012 года. Front Line Defenders лічыць, што няспынныя вымовы Алесю Бяляцкаму зьяўляюцца парушэньнем рэжыму зьняволеньня ды ў цяперашні час выкарыстоўваюцца ў якасьці інструмэнту, каб пагоршыць умовы ўтрыманьня пад вартай і не дапусьціць ягонага датэрміновага вызваленьня.

Паводле licviny.info

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>