Не забірай жыцьцё!
2013 27/05

Беларускія ўлады лічаць рашэньні ААН па Беларусі ў галіне правоў чалавека рэкамэндацыйнымі. Пра гэта паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка.

Ён разам з іншымі падпісантамі накіраваў зварот у Камітэт ААН па правах чалавека, Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ, да спэцдакладчыка ААН па Беларусі Міклаша Харашці ды міністра замежных справаў Уладзімера Макея. У лісьце адзначана, што Беларусь не выконвае ўзятыя на сябе забавязаньні па выкананьні рашэньняў ААН у справах беларускіх грамадзянаў.

– Усе краіны сьвету, у тым ліку нашыя бліжэйшыя суседзі, тая ж Расея ды Ўкраіна, выконваюць вось гэтыя рашэньні. Нашая краіна хоча ўступіць у Раду Эўропы. А што будзе тады, калі мы будзем пісаць скаргі ў Эўрапейскі суд па правах чалавека? Мусіць жа рыхтавацца адпаведная глеба для таго, каб рухацца наперад, а не стаяць у мінулым.

Як лічаць аўтары звароту, такая пазыцыя беларускіх уладаў не адпавядае нормам нутранага заканадаўства. Нормы Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах мусяць мець для Рэспублікі Беларусь як сябра ААН абавязковы характар, як і рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека, гаворыцца ў лісьце. Заяўнікі прапануюць прыняць праграму мераў, накіраваных на забесьпячэньне выкананьня рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека ў Беларусі, у прыватнасьці стварыць пры МЗС спэцыяльную камісыю з удзелам ахвяраў парушэньняў Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

Фота: m.golos-ameriki.ru

Фота m.golos-ameriki.ru

Цэтлікі: , , , ,

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>