Не забірай жыцьцё!
2013 27/05

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў парушэньне правоў наваполацкіх актывістаў Антона Ясіновіча і Валера Шаўчэнкі.

У 2007 г. наваполацкі суд пакараў Валера Шаўчэнку штрафам памерам у 35 базавых велічынь і Антона Ясіновіча – штрафам памерам у 25 базавых велічынь за нібыта парушэньне заканадаўства аб выбарах, рэфэрэндуме, аб адклiканьнi дэпутата і аб рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзянаў.

Актывісты ладзілі ў Наваполацку шэраг пікетаў, выказваючы пратэст супраць адмены ільготаў ды інфармуючы грамадзянаў аб наступствах прыняцьця адпаведнага закону. Падчас акцыяў яны зьвярталіся да мясцовых жыхароў, каб тыя далі ацэнку дзеяньням мясцовых дэпутатаў парлямэнту: у прыватнасьці, жадаючым было прапанавана падпісацца пад зваротам аб адкліканьні дэпутатаў, “якія прагаласавалі за антынародны закон”. Было сабрана тры тысячы подпісаў, і гэты зварот актывісты накіравалі ў прэзыдэнскую адміністрацыю і ў мясцовыя ворганы ўлады.

Супраць актывістаў была ініцыяваная адміністратыўная справа, нібыта яны не выканалі працэдуры, неабходныя для адкліканьня дэпутатаў – парушылі артыкулу 9.10 Кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях. Наваполацкі гарадзкі суд прызнаў іх вінаватымі, Віцебскі абласны й Вярхоўны суд, у якія накіроўваліся скаргі на рашэньне суду першай інстанцыі, пакінулі гэтае рашэньне ў сіле.

Пасьля гэтага спадары Шаўчэнка і Ясіновіч зьвярнуліся ў КПЧ ААН. У атрыманым ад экспэртаў камітэту адказе гаворыцца, што беларускія суды пакаралі Шаўчэнку і Ясіновіча, парушыўшы ч.2 арт.19 міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Згодна з гэтым дакумэнтам, кожны чалавек мае права на свабоду выказваньня; гэтае права ўключае свабоду шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага кшталту інфармацыю ці ідэі.

Беларусь, ратыфікаваўшы гэты пакт, узяла на сябе адказнасьць за выкананьне ягоных палажэньняў. Таму цяпер актывістам мусілі б выплаціць кампэнсацыю за прысуджаныя штрафы. Але невядома, ці будзе гэта зроблена, бо і ўлады, і суды стала ігнаруюць высновы й рашэньні Камітэту па правах чалавека.

Паводле spring96.org

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>