2013 30/05

Лідзія Ярмошына (ЦВК, Менск)

Сёньня судзьдзя суду Цэнтральнага раёну Марына Дамненка пры разглядзе зыска праваабаронцы Леаніда Судаленкі да дзяржказны прыцягнула ў якасьці суадказчыка Цэнтральную выбарчую камісыю. Цяпер старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай прыйдзецца шукаць адказ на пытаньне, чаму ў 2004 годзе яна разам з калегамі не змагла разабрацца ў месцы працы юрыста.

Нагадваем, суд Цэнтральнага раёну Гомеля прыняў да разгляду патрабаваньні праваабаронцы аб кампэнсацыі маральнай шкоды з нагоды невыкананьня рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН, згодна зь якім устаноўлены шматлікія факты парушэньня ягоных правоў з боку дзяржавы.

Падчас выбараў дэпутатаў так званага парлямэнту ў 2004 годзе праваабаронца сабраў неабходную колькасьць подпісаў выбарнікаў, тым ня менш, выбарчыя камісыі адмовіліся рэгістраваць ягоную кандыдатуру. І ў акруговай і ў Цэнтральнай выбарчых камісыях палічылі, што юрыст няправільна паказаў месца сваёй працы. Вярхоўны суд падтрымаў высновы выбаркамаў, пасьля чаго скарга не адбыўшагася народнага выбранніка стала прадметам разгляду ў Камітэце па правах чалавека.

Чарговае паседжаньне суду адбудзецца 4 чэрвеня. З будучым рашэньнем суду мы абавязкова азнаёмім чытачоў нашага праваабарончага парталу.

Паводле gomelspring.org,
Падрыхтаваў Алесь ЛЕТА,
Беларускі Праўны Партал,
by.prava-by.info

2 thoughts on “Гомель: па зыску праваабаронцы будзе адказваць ЦВК”

  1. Але пісаць адпіскі Ярмошына навучылася … – у тым ліку і па судовых запытаххх … Узгадваю мой пазоў і наступны судовы працэс у Менсыку (гадоў з 8-9 назад), дык гэтая важкая пэрсона на яго проста не зьявілася. Больш за тое, яна нават свайго прадстаўніка для адказу на неабходныя пытаньні па зыску не даслала … Пры гэтым, у суд былі прадстаўлены рэчдокі падлогу выбарчых дакумэнтаў і наступныя адмовы рэагаваць на іхнае сваечасовае прадстаўленьне з боку ЦВК… Сам пачатак судовага разьбіральніцтва доўга адкладаўся, ці то з-за адпачынку судзьдзі, ці то потым з-за ягонай нечаканай хваробы … (як мне тлумачылі тады перанос ужо прызначанай даты паседжаньня). У самім жа судовым паседжаньні, ня гледзячы на мае патрабаваньні бачыць непасрэдных адказчыкаў альбо ўпаўнаважаных прадстаўнікоў … – у выніку суду хапіла 3-х гадзіннай размовы з заяўнікоммм … – і ўсё правасудзьдзе на гэтым скончылася так, як і заўсёды… Зацікаўленымі ў інфармацыі па зыску да старшыні ЦВК з прадстаўнікоў ад партыяў і СМІ … аказаліся Валеры Шчукін (як праваабаронца) ды Міхал Стэльмак (Радыё Свабода)… Нажаль, на той час, я яшчэ ня ведаў пра магчымасьць абароны сваіх правоў праз індывідуальныя звароты ў КПЧ ААН. Сёньня гэта ўжо рэальнасьць. Улада, якой няма што адказаць на свае неправамерныя дзеяньні нават у падкантрольным ёй судзе, будзе безумоўна заплюшчваць вочы і на рашэньні КПЧ ААН адносна адпаведных ейных парушэньняў. Застаецца спадзявацца, што час не стаіць на месцы, і асноўныя агульнапрызнаныя ва ўсім сьвеце нормы права, нарэшце, пачнуць выконвацца і ў нашай эўрапейскай краіне.

  2. Леонид Судаленко says:

    Пока разбирательство в суде проходит хорошо, я бы сказал даже необычно, учитывая исковые требования! Судья заменила ответчика с казначейства на Минфин, я не возражал. Судья привлекла соответчиком ЦИК, тоже смелость с ее стороны. Хотя смелых судей я встречал и ранее. Например по делу солдата-политпризывника Железниченко мы добились даже определения суда о его незаконном призыве в Армию, пока ехали забирать солдата судья “передумал” и по собственной инициативе отменил свое же определение…
    Что-то подсказывает, на этом все закончиться и в моем деле. Опросят клерка Лидии Ермошиной да и вынесут вердикт – решения Комитета по правам человека ООН носят рекомендательный характер!

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *

*

You may use these HTML tags and attributes: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>