2014 05/11

08_695_img_953212 лістапада ў Менску адбылося традыцыйнае шэсьце ў Курапаты і мітынг, прысьвечаныя Дню памяці продкаў — Дзяды. Акцыю арганізавала Кансэрватыўна-Хрысьціянская партыя БНФ.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 04/11

Беларускія праваабарончыя арганізацыі зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН па становішчы праваабаронцаў, а таксама да Спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з просьбай у тэрміновым парадку ўмяшацца ў сытуацыю.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 31/10

У Беларусі найчасьцей пераследуюць за выказваньне меркаваньняў. Да такой высновы прыйшлі ў Гомельскім Цэнтры стратэгічнае цяжбы па выніку аналізу ўсіх рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН па беларускіх справах. Кіраўнік Цэнтру Леанід Судаленка падкрэсьліў: кожная другая беларуская справа, разгледжаная ў Жэнэве, мае дачыненьне да перасьледу грамадзянаў за выказваньне меркаваньняў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 23/10

Камітэт ААН па правах чалавека на 111-й сэсіі разгледзеў скаргі двух віцебчукоў. Вэрдыкт, вынесены камітэтам: Рэспубліка Беларусь парушыла правы Ігара Базарава і Валера Аляксандрава, пакараўшы іх пяць гадоў таму штрафамі за ўдзел у несанкцыянаваным вулічным шэсьці. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 11/10

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Сякерка абскардзіў у Камітэце ААН па правах чалавека леташнюю забарону на правядзеньне ў Гомелі пікету, які партыйцы спрабавалі правесьці 6 жніўня з мэтаю прапаганды ідэй сваёй партыі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 03/10

У Хойніках, што на Гомельшчыне, раённы суд падтрымаў скаргу сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выканаўчы камітэт. Судзьдзя Андрэй Кардаш палічыў абгрунтаванымі прэтэнзіі Аляксандра Процкі да мясцовых уладаў, якія забаранілі правядзеньне пікету салідарнасьці з Украінай. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 02/10

7 мая 2009 года ў 10-ю гадавіну зьнікнення міністра МУС Юрыя Захаранкі прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілащ (АДС) рэгіёну Пятро Кузняцоў, Юры Захаранка, Анатоль Паплаўны, Ларыса Шчыракова, ВасільПалякоў і Уладзімір Кацора правялі перад будынкам абласнога УУС акцыю, трымаючы ў руках фотаздымкі зніклага генэрала. Усе яны былі прыцягнутыя да буйных штрафаў, а адзін з удзельнікаў Уладзімер Кацора да адміністратыўнага арышту. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 01/10

Праваабаронцы Аляксей Лапіцкі ды Сьвятлана Лапіцкая падалі прыватную скаргу на вызначэньні Жодзінскага суду “аб спыненьні разгляду справы з-за непраходжаньня дасудовага этапу абскарджваньня” па пытаньнях верагодных неправамерных дзеяньняў службоўцаў выканкаму, міліцыі, лякарні, ЖКГ і Галоўпаштампту, а таксама з-за “непадведамаснасьці спрэчкі суду” адносна быццам бы пастаўленага заяўнікамі перад судом пытаньня “аб прызнаньні нарматыўна-праўнага акту” (мясцовага Рашэньня №1020 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапыремстваў у Жодзіне”) “несапраўдным”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 21/09

У Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трапашка пры дапамозе сакратарцы Лёвінай з 09 па 16 верасьня 2014 году праходзіла  судовае разьбіральніцтва па скарзе праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Аляксея Лапіцкага ды Сьвятланы Лапіцкай.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 18/09

Прадстаўлены ў офіс Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека даклад зьмяшчае агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананьні рэкамэндацыяў, дадзеных па выніках першага цыклю УПА і прынятых Беларусьсю, праваабаронцы выказалі заклапочанасьць адсутнасьцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сфэрах з правамі чалавека ў краіне. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,