Не забірай жыцьцё!
2013 14/08

На старонках выданьня прыведзена Кіраўніцтва для праваабаронцаў і адвакатаў “Імплемэнтацыя рэкамэндацыяў ААН у сфэры правоў чалавека” (на рас. мове) з канкрэтнымі прыкладамі і апісаньнем асноўных складнікаў адпаведнай стратэгі. У бюлетэні таксама можна знайсьці інфармацыю пра апошнюю зарэгістраваную ў КПЧ ААН скаргу Андрэя Стрыжака (Гомель), адказ намесьніка міністра замежных справаў Беларусі Валянціна Рыбакова адносна звароту групы грамадзянаў, у дачыненьні да якіх Камітэт па правах чалавека засьведчыў парушэньне правоў, гарантаваных МПГіПП … Чытаць далей »

2013 12/08

Сытуацыя ў трэцім сэктары Беларусі застаецца складанай, а зьменаў ў заканадаўстве па прынцыповых пытаньнях дзейнасьці НДА не прадбачыцца.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2013 27/05

Аляксандар Вашкевіч

Прапануем артыкул «Спантаныя сходы: нацыянальнае заканадаўства эўрапейскіх краінаў і прэцэдэнтнае права Эўрапейскага Суду па правах чалавека», які апублікаваны дацэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, судзьдзём Канстытуцыйнага Суду Рэспублікі Беларусь у адстаўцы, кандыдатам юрыдычных навук і экспэртам праграмы “Міжнароднае права для абароны грамадзкіх інтарэсаў” Аляксандрам Вашкевічам у часопісе “Параўнальнае канстытуцыйнае права”, № 2 за 2013 год (гл.дадатак).
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2013 15/05

...Спэцыяльны дакладчык ААН па праве на свабоду мірных сходаў і асацыяцыяў спадар Майна Кіаі апублікаваў сваю другую тэматычную справаздачу, якая будзе прадстаўленая на сэсіі Савету ААН па правах чалавека ў траўні. У ёй асаблівая ўвага надаецца пытаньню фінансаваньня дзейнасьці арганізацыяў грамадзянскай супольнасьці. Наступная справаздача, якая рыхтуецца, будзе прысьвечаная свабодзе сходаў і асацыяцыяў у кантэксьце выбараў.
Чытаць далей »

2013 07/04

Kadr1_Dapr_1175324_598212203564341_1156955695_n

У сацыяльным сеціве Facebook у Інтэрнэце зьявілася вось такая фотавыява з вытрымкай з беларускай Канстытуцыі… – гл. ніжэй.
Чытаць далей »

2012 12/08

Алег Агеяў, Менск

На запыт сябры ГА “БАЖ” Хрысьціны кансультацыю па адзначаным пытаньні даюць юрысты Алег Агеяў і Аляксандар Журба.
Чытаць далей »

2012 03/08

Ян Лапіцкі, які ўжо 3 гады як не вучыцца ў Жодзіне (лета, 2012)

Пра дзяцей і пра будучыню. Сям’я Лапіцкіх з Жодзіна.

Прапануемы тут аўдыёматэрыял і фота – яскравыя сьведчаньні таго дыскрымінацыйнага стану, у якім апынулася беларускамоўная грамадзянская супольнасьць, якая сёньня выштурхнутая па-за межы праўнага канстытуцыйнага поля й такім чынам пазбаўленая элемэнтарных грамадзянскіх правоў і свабодаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2012 01/07
...

Мясцовыя праваабаронцы канстатуюць, што жыхары рэгіёну практычна не карыстаюцца даступнымі ім інстытутамі Араганізацыі Аб’яднаных Нацый для абароны сваіх правоў. За ўсю гісторыю незалежнай Беларусі вядома ўсяго некалькі выпадкаў, калі салігорцы скардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2012 15/06
...

Дадзены матэрыял падрыхтаваны беларускімі юрыстамі пры арганізацыйнай падтрымцы Беларускага дому правоў чалавека, праграмы Сеткі Дамоў правоў чалавека “Міжнароднае права ў праваабарончай дзейнасьці” і складаецца з двух частак:
Чытаць далей »

2012 27/04

Чарнобыльскі Шлях - 2012, Менск

Падчас мерапрыемства прысутнічала шэсьць назіральнікаў, якія адсочвалі ўсе этапы правядзеньня акцыі.

26 красавіка ў Менску праводзілася традыцыйная акцыя дэмакратычнай апазыцыі “Чарнобыльскі шлях”. Масавае мерапрыемства ў форме шэсьця й мітынгу было дазволенае Менскім гарадзкім выканаўчым камітэтам. Зыходзячы з аналізу анкетаў назіральнікаў, ПЦ “Вясна” прыходзіць да наступных высноваў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,