2014 21/10

У сувязі з сыстэматычным парушэньнем правоў і свабодаў грамадзянаў краіны, якія па гэтай прычыне фактычна пазбаўленыя свайго грамадзянскага статусу й ня могуць нароўні з грамадзянамі іншых краінаў (той жа суседняй Летувы ці Ўкраіны) рэалізоўваць на практыцы сваё грамадзянскае права на свабодны й асэнсаваны выбар ва ўмовах транспарэнтнай і дэмакратычнай выбарчай працэдуры, свабодна публічна выказваць уласныя меркаваньні праз рэалізацыю права на мірныя сходы, аб’ядноўвацца ў асацыяцыі ды па ўласнай ініцыятыве сваімі сіламі вырашаць праблемы, да якіх у дзяржавы “не даходзяць рукі” – Рэспубліка Беларусь да гэтага часу застаецца ў ганебным шэрагу самых несвабодных краінаў сьвету. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , ,

2014 11/10

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Сякерка абскардзіў у Камітэце ААН па правах чалавека леташнюю забарону на правядзеньне ў Гомелі пікету, які партыйцы спрабавалі правесьці 6 жніўня з мэтаю прапаганды ідэй сваёй партыі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 10/10

9 кастрычніка мазырскі праваабаронца Уладзімер Целяпун зьвярнуўся ў Мазырскую міжрайпракуратуру з просьбай зьдзейсніць нагляд за законнасьцю ды абгрунтаванасьцю судовага рашэньня па ягонай скарзе. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 08/10

Віцебскія актывісты спрабуюць пераканаць гарвыканкам, што неабходна ўнесьці зьмены ў рашэньне наконт парадку арганізацыі масавых акцыяў. Ім адказваюць, што яно бездакорнае й адпавядае ўсім юрыдычным нормам. Разам з тым, згаданы ў дадзеным дакумэнце чыноўнік адбывае тэрмін за хабар.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 03/10

Заснавальнікі ствараемага рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Пакт” падрыхтавалі ініцыятыўны зварот у Канстытуцыйны Суд, у якім паказваюць на сыстэматычнае невыкананьне ў краіне рашэньняў Камітэту ААН па правах чалавека. У якасьці адной з прычынаў склаўшайся сытуацыі праваабаронцы бачаць адсутнасьць праўнага акту, пакліканага рэгуляваць парадак выкананьня рашэньняў гэтай міжнароднай інстанцыі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , ,

2014 03/10

Баранавіцкі гарвыканкам унясе зьмены ў сваё рашэньне №1497 ад 16.06.2009г. “Аб парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы”. Гэта вынікае зь ліста, які атрымаў праваабаронца Сяргей Гоўша з Берасьцейскага аблвыканкаму за подпісам намесьніка старшыні Леаніда Цупрыкі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 02/10

7 мая 2009 года ў 10-ю гадавіну зьнікнення міністра МУС Юрыя Захаранкі прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілащ (АДС) рэгіёну Пятро Кузняцоў, Юры Захаранка, Анатоль Паплаўны, Ларыса Шчыракова, ВасільПалякоў і Уладзімір Кацора правялі перад будынкам абласнога УУС акцыю, трымаючы ў руках фотаздымкі зніклага генэрала. Усе яны былі прыцягнутыя да буйных штрафаў, а адзін з удзельнікаў Уладзімер Кацора да адміністратыўнага арышту. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 02/10

Вярхоўны суд пацвердзіў законнасьць і абгрунтаванасьць пазыцыі Міністэрства юстыцыі, што адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правах» («Пакт»).
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 02/10

Разглядаючы скаргу праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі пра забарону Гомельскім гарвыканкамам 4 жніўня бягучага году акцыі ў падтрымку палітвязьняў судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова пабудавала рашэньне суду на нормах і стандартах правоў чалавека.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 01/10

Праваабаронцы Аляксей Лапіцкі ды Сьвятлана Лапіцкая падалі прыватную скаргу на вызначэньні Жодзінскага суду “аб спыненьні разгляду справы з-за непраходжаньня дасудовага этапу абскарджваньня” па пытаньнях верагодных неправамерных дзеяньняў службоўцаў выканкаму, міліцыі, лякарні, ЖКГ і Галоўпаштампту, а таксама з-за “непадведамаснасьці спрэчкі суду” адносна быццам бы пастаўленага заяўнікамі перад судом пытаньня “аб прызнаньні нарматыўна-праўнага акту” (мясцовага Рашэньня №1020 “Аб парадку правядзеньня масавых мерапыремстваў у Жодзіне”) “несапраўдным”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,