2014 28/01
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Праваабаронцы ў Жодзіне аспрэчваюць забарону мірнага пікетаваньня ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязняў у Беларусі. Але Жодзінскі суд дэманструе тут рэкордныя працэсуальныя парушэньні, якія ў тым ліку тычацца тэрмінаў, вызначаных Грамадзянскім працэсуальным кодэксам Беларусі для падрыхтоўкі пратаколаў судовых паседжаньняў.
Чытаць далей »

2014 21/01

Законы “Алейніка-Калесьнічэнкі” надрукаваныя ў афіцыйнай прэсе ды ўступаюць у сілу. Яны пазбаўляюць права на прафэсію ўсіх журналістаў Украіны.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 17/01

Праваабаронца з Мазыра Уладзімер Целяпун атрымаў адказ на свой зварот ад старшыні Гомельскага абласнога суду Сяргея Шаўцова.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 17/01

images__Вярхоўны Суд апублікаваў Пастанову Пленума Вярхоўнага Суду Рэспублікі Беларусь № 11 «Аб забесьпячэньні галоснасьці пры ажыцьцяўленьні правасудзьдзя і доступу да інфармацыі аб дзейнасьці судоў», прынятую 20 сьнежня 2013г. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 15/01

Урад Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва краіны пры адзьдзяленьні ААН у Жэнэве аспрэчвае рэгістрацыю скаргі гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі, згодна з якой ім напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у дзень правоў чалавека 10.01.2010г. было забаронена правесьці ў Гомелі пікет супраць датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 15/01

Такое абяцаньне даў у адказе на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў начальнік адзьдзелу ідэалёгіі Адміністрацыі кіраўніка Беларусі Усевалад Янчэўскі.
Чытаць далей »

2014 13/01

Леанід Судаленка, ГомельЦэнтар стратэгічнае цяжбы ў Гомелі – гэта арганізацыя, дзе дапамагаюць абскардзіць рашэньні беларускіх судоў на міжнародным роўні, дзе працуюць для будучага беларускага правасудзьдзя і кансультуюць ў юрыдычных пытаньнях. Чытаць далей »

2014 08/01

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказы ад уладаў з нагоды зварота ў Канстытуцыйны суд аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў – фактычна ўсе законы ў краіне сёньня прымаюцца па-расейску, адсутнічае афіцыйны пераклад нарматыўна-праўных актаў на другую дзяржаўную мову, беларускую.
Чытаць далей »

2014 06/01

Аляксей Лапіцкі, ЖодзінаКасацыйная скарга на рашэньне Жодзінскага гарадзкога суду ад 22 лістапада з матывавальнай часткаю ад 29 лістапада 2013г., якія былі прадстаўленыя судзьдзём Жодзінскага гарадзкога суду Іванам Грынкевічам для азнаямленьня заяўнікам толькі 24 сьнежня 2013г.(!), вымушана была падавацца імі 03.01.2014г. без папярэдняй магчымасьці азнаямленьня з пратаколам судовага паседжаньня ды ўнясеньня неабходных заўвагаў па ім. Чытаць далей »

2013 29/12

Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы падрыхтаваў зборнік рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, прынятых па скаргах жыхароў Гомельскага рэгіёну. Найбольш часта тут парушаецца права на выказваньне меркаваньня (10 раш.), права на асацыяцыю (3 раш.), права быць абраным на свабодных выбарах (3 раш.), свабода ад дыскрымінацыі (2 раш.) і права на мірныя сходы (1 раш.). Чытаць далей »