Не забірай жыцьцё!
2013 10/12

Васіль Палякоў і Леанід Судаленка, Гомель

У агульнай складанасьці з пачатку года Цэнтар стратэгічнае цяжбы распачаў 24 новых стратэгічных справаў, у Камітэт ААН па правах чалавека накіравана 14 паведамленьняў, тры зь якіх ужо прайшлі рэгістрацыю і накіраваныя ўраду Беларусі для камэнтару.
Чытаць далей »

2013 10/12

У абласны суд пададзены дзьве прыватныя скаргі, дзе апісаны выпадкі, калі раённы суд не дапамог вырашыць пытаньні, зьвязаныя з арганізацыяй пікетаў. Больш таго – судзьдзі Кастрычніцкага райсуду супярэчаць адно аднаму ў сваіх высновах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2013 07/12
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Улады Беларусі, як па ўсім бачна, у істэрычным страхе перад народным масавым пратэстам, а таксама ў спадзяваньнях хоць неяк яшчэ папоўніць “дзіравы дзяржаўны бюджэт”, быццам бы на поўнай законнай падставе, пачалі выстаўляць заяўнікам мірных сходаў (пікетаваньняў, мітынгаў, шэсьцяў) умовы па заключэньні да моманту падачы заяўкі аплатных дамоваў зь міліцыяй, мэдыкамі ды камунальнікамі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 06/12

Канстытуцыя кажа пра гарантыі ўладаў, а ўлады пра аплатныя дамовы (!?), як абавязковую ўмову для скарыстаньня такіх гарантыяў! Ці то не абсурд?!!   

Бярозаўскія праваабаронцы атрымалі адказ з райвыканкама на сваю просьбу растлумачыць, якім чынам магчыма заключыць дамовы з бальніцай, ЖКГ і міліцыяй пры жаданні правесці масавае мерапрыемства, калі дадзеныя ўстановы адмаўляюцца.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2013 05/12

Праваабаронцы ля суду, Гародня

4 сьнежня ў судзе Ленінскага раёна Гародні прайшоў разгляд скаргі гарадзенскіх праваабаронцаў Віктара Сазонава, Уладзімера Хільмановіча ды Рамана Юргеля на рашэньне гарвыканкаму, якім не было дазволена правядзеньне інфармацыйнага пікету 10 кастрычніка ў Сусьветны дзень супраць сьмяротнага пакараньня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2013 04/12

На беларускамоўную скаргу з нагоды размяшчэньня кіроўцамі расейскіх сьцяжкоў на лабавым шкле аўтобусаў намесьнік генэральнага дырэктара “Магілёўаблаўтатранс” Скварцоў адказаў па-расейску.
Чытаць далей »

2013 01/12

Перад пачаткам другога дня працы Вў-ROOM у Вільні 29.11.2013 насупраць гатэля „Novotel” з 12.00 да 12.30 на прашпэкце Гэдыміна беларускія актывісты й эколягі Тацяна Новікава, Ірына Сухій, Мікола Уласевіч ды іншыя правялі пікет супраць будаўніцтва АЭС у Беларусі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 26/11

Зьміцер Лупач

Зміцер Лупач (на фота), актывіст з Глыбокага, спрабаваў праз суд аспрэчыць забарону пікету салідарнасьці з палітвязьнямі. Раённыя ўлады забаранілі пікет, бо ў райцэнтры зьмяніліся месцы для правядзеньня масавых акцыяў. Так было напісана ў афіцыйным лісьце з выканкаму. Але ў судзе раптам “усплыла” іншая прычына, паводле якой забарона ўладаў была прызнаная законнай.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2013 22/11

22.11.2013г. на судовае паседжаньне па скарзе жодзінскіх праваабаронцаў, Алеся Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай, адносна забароны Жодзінскім выканкамам пікета салідарнасьці з палітвязьнямі Беларусі й старшынём Праваабарончага Цэнтру “Вяна” Алесем Бяляцкім, якое было прызначанае на раніцу 09-30 прадстаўніца зацікаўленага боку для працягу ў спрэчках не зьявілася.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2013 21/11
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Судовае паседжаньне па справе аб забароне ў Жодзіне публічнай акцыі ў падтрымку Алеся Бяляцкага ды іншых палітвязьняў Беларусі праходзіла з 11-00 да 13-30 21 лістападу 2013 году ў будынку Жодзінскага гарадзкога суду пад старшынствам судзьдзі Івана Грынкевіча. Сёньня бакі выступілі ў спрэчках… Чытаць далей »