2012 01/03

Дзіна Шаўцова, Менск

Напачатку 2012 году юрыстка Дзіна Шаўцова разам з аднадумцамі на пачатковым этапе рэгістрацыі плянуемай да ўтварэньня арганізацыі зьвярнулася для ўзгадненьня назвы мяркуемай НДА ва Ўправу Юстыцыі Менгарвыканкаму. Але аніводная назва арганізацыі, прапанаванай у заяве, не была ўзгодненая.
Чытаць далей »

2012 28/02

Ігар Случак, Гомель

Ігар Случак, Гомель

Жыхар Гомеля Ігар Случак паўторна зьвярнуўся са скаргаю да старшыні Вярхоўнага суду Валянціна Сукалы. Гамяльчук ужо зьвяртаўся да старшыні ВС, але атрымаў адказ ад ягонага намесьніка, таму яшчэ раз напісаў непасрэдна Валянціну Сукалу. Грамадзкі актывіст ужо на працягу шасьці месяцаў абскарджвае ў судах адміністрацыйны арышт, які атрымаў нібыта за зьдзяйсьненьне дробнага хуліганства (брудная лаянка). Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2012 27/02

27 лютага гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавеку ААН. Заяўнікі лічаць, што іхныя правы на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаныя беларускімі ўладамі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2012 25/02
...

Хто ж “свае”, а хто – “чужыя”!?

23 лютага актывісты антыалькагольнай акцыі былі затрыманыя міліцыяй у 12.30 каля ўнівэрмагу «Гомель». Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2012 24/02

Зінаіда Шуміліна, Гомель

Сябра АГП з Гомеля Зінаіда Шуміліна накіравала індывідуальную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавеку. Яна лічыць, што разам з паплечнікамі пацярпела ад дзеяньняў беларускіх уладаў. Канфліктная сытуацыя, якая патрабуе ўмяшальніцтва міжнароднай структуры — Камітэту ААН па правах чалавеку, пачалася ў лютым мінулага году.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2012 24/02
Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск

Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск

Гомельскія апазыцыянэры Уладзімер Кацора й Уладзімер Няпомняшчых атрымалі адказ з Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на сваю заяву, сутнасьць якой у тым, каб парлямэнт ініцыяваў перад Канстытуцыйным судом прапанову аб прывядзеньні ў адпаведнасьць арт.25 Канстытуцыі й арт.9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах нормаў арт.8.4 Працэсуальна-выканаўчага кодэксу аб адміністратыўных правапарушэньнях (ПВКаАП). Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2012 21/02
У судзе ...

Сяргей Каваленка ў судзе

Сёньня ў 10:30 у судзе Першамайскага раёну Віцебска распачнецца судовы працэс над сябрам КХП-БНФ Сяргеем Каваленкам, якога вінавацяць паводле артыкулу 415 Крымінальнага Кодэксу “ухіленьне ад адбыцьця пакараньня”. Крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёну Віцебска лічыць, што актывіст парушыў рэжым адбыцьця пакарання – “хатняй хіміі”. Справу будзе разглядаць суддзя Алена Жук. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2012 17/02
ттт

26 студзеня 2012 года Міжнародны фонд абароны праваабаронцаў “Front Line Defenders“ апублікаваў свой Гадавы даклад аб праваабаронцах, які асьвятляе асноўныя падзеі й тэндэнцыі ў становішчы праваабаронцаў у 2011 годзе ды аналізуе сытуацыю ў кожным рэгіёне сьвету. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2012 17/02
Вольга Дамаскіна, Наваполацак

Вольга Дамаскіна, Наваполацак

Наваполацкія актывісты паведамілі, якія падзеі папярэднічалі праведзенаму ў Наваполацку 16 лютага ператрусу ў Вольгі Дамаскінай ды ейнага сына Дзьмітрыя Рыжычэнкі. (правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2012 16/02
ggg

Вярхоўны суд разглядзеў прапановы гомельскіх апазыцыянэраў Уладзімера Кацоры і Уладзімера Няпомняшчых, прыйшоўшы да высновы, што «падстаў для ўзбуджэньня ў Канстытуцыйным судзе вытворчасьці па праверцы адміністратыўнага заканадаўства на адпаведнасьць Канстытуцыі няма». (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »