Паведамленьне разглядалася на прадмет нарушэньня права адносна свободаў на выказваньні, права на справядлівы й незалежны суд, свабоды ад дыскрымінацыі, а таксама права быць абраным і прымаць удзел у вядзеньні дзяржаўных справаў (Артыкулы Пакту: 14, п. 1; 19; 25; 26)
Ніжэй прыводзіцца адзначаны дакумэнт.
Камітэт ААН па правах чалавеку зарэгістраваў скаргу пяцёх удзельнікаў акцыі, якая адбылася ў 2009 годзе перад будынкам гомельскага УНС з нагоды 10-ай гадавіны зьнікненьня экс-міністра нутраных справаў Юрыя Захаранкі. Як паведаміў праваабаронца Леанід Судаленка, які рыхтаваў скаргу, пра гэта іх праінфармаваў камітэт.
Чытаць далей »
Як паведаміў БЕЛАПАНу праваабаронца Леанід Судаленка, які рыхтаваў зварот у Камітэт ААН па правах чалавеку, камітэт прызнаў, што Беларусь парушыла права гамяльчаніна сябра партыі АГП Уладзімера Кацоры на распаўсюд інфармацыі.
Свабода выказваньня меркаваньня складае аснову палітычных правоў, замацаваных у артыкуле 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Гэтае неад’емнае права ўключае ў сябе свабоду безперашкодна прытрымлівацца сваіх меркаваньняў, шукаць, атрымліваць і распаўсюджваць усялякага роду інфармацыю ды ідэі, незалежна ад дзяржаўных межаў, вусна, пісьмова альбо пасродкам друку альбо мастацкіх формаў выказваньня, альбо іншымі спосабамі на свой выбар.
Чытаць далей »
Recent Comments