Гомельскі грамадзкі актывіст Канстанцін Жукоўскі, які ўвечары 21 верасьня па пакуль невядомых прычынах быў затрыманы міліцыяй, уначы 22 верасьня быў дастаўлены ў лякарню.
Чытаць далей »
Гомельскія дэмакратычныя актывісты Васіль Палякоў і Анатоль Паплаўны паскардзіліся ў Камітэт ААН па правах чалавека на мясцовыя ўлады.
Чытаць далей »
Атрымаўшы ад чыноўнікаў Чыгуначнага райвыканкаму Віцебску адмову на сваю заяўку аб правядзеньні пікету, праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся са скаргай у суд. Чытаць далей »
На сайце Эўрапейскай Камісыі па навучаньні правам чалавека для юрыстаў (HELP) можна знайсьці разнастайныя адукацыяныя онлайн рэсурсы па правах чалавека, карысныя для супольнасьцяў выкладчыкаў правоў чалавека ў Эўропе, прафэсыяналаў права і юрыстаў, а таксама для ўсіх зацікаўленых у праваабарончае дзейнасьці ды індывідуальнай абароне сваіх правоў.
Беларуская старонка сайту HELP створана й будзе папаўняцца адпаведнымі рэсурсамі адукацыйна-праўнага зьместу. На ёй таксама будуць разьмяшчацца матэрыялы й электронныя навучальныя праграмы, карысныя спасылкі ды іншая онлайн інфармацыя, зьвязаная з існуючымі і новымі навучальнымі курсамі ў галіне права, скіраванымі на дакладнае разуменьне й практычнае выкарыстаньне нормаў ЭКПЧ.
Праз Беларускую старонку адукацыйнай праграмы HELP Рады Эўропы можна будзе далучыцца да супрацы ды ўзаемадзеяньня прафэсыяналаў права ў кірунку разьвіцьця ўзаемных кантактаў, абмену фактамі, досьведам і матэрыяламі, а таксама практыкі онлайн навучаньня з выкарыстаньнем адзначанай праграмы Нelp (працуючай у межах абалонкавай плятформы Moodle на сайце Эўрапейскай Камісыі па навучаньні правам чалавека).
Беларуская старонка адукацыйнай праграмы HELP Рады Эўропы
12-13 сьнежня Беларускі Дом правоў чалавека ладзіў трэнінг па выкарыстаньні онлайн матэрыялаў, тэматычна зьвязаных з Эўрапейскай Канвэнцыяй правоў чалавека й Эўрапейскім Судом па правах чалавека. Чытаць далей »
Статья 9
Свобода мысли, совести и религии Чытаць далей »
Запрашаем на вэб-сайт Рады Эўропы, прысьвечаны Навучаньню ў галіне правоў чалавека для спэцыялістаў юрыдычных прафэсыяў. На гэтым сайце ўтрымліваюцца матэрыялы й інструмэнты для прафэсыйнай падрыхтоўкі, зьвязанай з Эўрапейскай канвэнцыяй па абароне правоў чалавека (ЕКПЧ). Матэрыялы былі разпрацаваныя для таго, каб яны маглі быць выкарыстаныя для падрыхтоўкі асобаў, працуючых у судах. Яны могуць таксама прадстаўляць інтарэс для іншых спэцыялістаў (юрытаў), што працуюць у галіне правоў чалавека. Чытаць далей »
Recent Comments