2008 04/06

Бюро АБСЭ па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) і Эўрапейская Камісія запрашаюць узяць удзел у праекце, скіраваным на павышэньне патэнцыялу беларускай грамадзянскай супольнасьці.

У межах праекту вы зможаце ўзяць удзел у некалькіх трэнінгах па адстойваньні й прасоўваньні інтарэсаў грамадзкасьці, даведацца пра досьвед арганізацыі грамадзкіх кампаніяў у суседніх краінах, распрацаваць і рэалізаваць свае праекты, скіраваныя на адстойваньне й прасоўваньне інтарэсаў грамадзкасьці, падзяліцца досьведам рэалізацыі гэтых праектаў са сваімі калегамі зь іншых гарадоў і мястэчак краіны. Чытаць далей »

2008 23/05

Дом правоў чалавекаБеларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасьцю праваабарончых арганізацыяў, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філязофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях. Чытаць далей »

2008 03/05

HRБеларуская праваабарончая школа, арганізаваная міжнароднай супольнасцю праваабарончых арганізацый, абвяшчае конкурс на ўдзел у Летніх школах па правах чалавека на 2008 год.

У межах праграмы Школы ўдзельнікі знаёмяцца з гісторыяй і філасофіяй правоў чалавека, а таксама сродкамі іх абароны на нацыянальным і міжнародным узроўнях.

Выкладчыкамі Школы з’яўляюцца прадстаўнікі вядучых праваабарончых арганізацый Беларусі і іншых краін, вядомыя і аўтарытэтныя спецыялісты ў галіне правоў чалавека і права.

Месца правядзення: Літва (Вільня). Працоўныя мовы: беларуская і руская. Чытаць далей »