Не забірай жыцьцё!
2014 04/12

Толькі напачатку сьнежня ў паштовай скрыні праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай зьявілася паштовая капэрта з адказам з ЖКГ Менаблвыканкаму на скаргу-зварот па факце адмовы Жодзінскага АЖКГ заключаць патрабуемую гарвыканкамам дамову на прыборку тэрыторыі пікетаваньня, пасьля правядзеньня плянуемага на ёй мерапрыемства.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 02/12

1 сьнежня праваабаронца, выканаўчы дырэктар ствараемага рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня “Рух за рэалізацыю Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах “Пакт” Леанід Судаленка накіраваў заяву ў МЗС Беларусі з просьбай публікаваць на афіцыйным сайце міністэрства рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 01/12

Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў парушэньне Беларусьсю міжнародна-прававых абавязацельстваў праз выкананьне смяротнага прысуду у дачыненьні да Аляксандра Грунова, чыя справа на той момант знаходзілася на разглядзе ў КПЧ. КПЧ прасіў беларускія ўлады прыпыніць выкананьне пакараньня да разгляду справы, аднак прысуд быў выкананы, і цяпер справа будзе разгледжана, нягледзячы на тое, што заяўнік ужо расстраляны.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 28/11

У Чыгуначным раённым судзе Віцебску адбыліся суды за фатаграфаваньне на фоне графіці. Усіх прызналі вінаватымі ў несанкцыянаваным пікетаваньні. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 28/11

28 лістапада суд Ленінскага раёну Менску разгледзеў адміністратыўную справу намесьніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага й прысудзіў яму 30 базавых адзінак (4,5 мільёны) штрафу за шэсьце да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору 9 лістапада.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 27/11

27 лістапада ў Сьветлагорску павінен быў адбыцца суд па адміністрацыйнай справе ў дачыненьні грамадзкага актывіста, інваліда 1 групы Юрыя Ляшэнка.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , ,

2014 27/11

Праваабарончы цэнтар “Вясна” публікуе неафіцыйны пераклад рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН па справе кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 27/11

Праваабаронца хоча атрымаць афіцыйны адказ, ці можна фатаграфавацца ў Віцебску без дазволу ўладаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 26/11

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць юрысткі і праваабаронцы Тамары Сяргей. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 25/11

Новыя формы барацьбы з пратэстамі вынайшлі сьветлагорскія ўлады: пры спробе зладзіць пікет грамадзкага актывіста забрала не міліцыянты, а хуткая дапамога. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,