2014 04/12

Толькі напачатку сьнежня ў паштовай скрыні праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай зьявілася паштовая капэрта з адказам з ЖКГ Менаблвыканкаму на скаргу-зварот па факце адмовы Жодзінскага АЖКГ заключаць патрабуемую гарвыканкамам дамову на прыборку тэрыторыі пікетаваньня, пасьля правядзеньня плянуемага на ёй мерапрыемства.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 27/11

Праваабарончы цэнтар “Вясна” публікуе неафіцыйны пераклад рашэньня Камітэту па правах чалавека ААН па справе кіраўніка арганізацыі і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 17/11

bialiacki-111_600_Li_logo0224 кастрычніка 2014 г. Камітэт па правах чалавека ААН прыняў гістарычнае рашэньне па справе Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), прызнаўшы, што дзяржава Беларусь парушыла ягонае правы, гарантаваныя артыкуламі 9 (права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць), 14 (права на справядлівае судовае разьбіральніцтва) і 22 (свабода асацыяцыяў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 11/11

Размова зь віцебскім праваабаронцам Паўлам Левінавым, які спрабаваў дабіцца выкананьня Рашэньня КПЧ ААН па кэйсу “Левінаў сп. Беларусі”, які складаўся з аспрэчваньня ім адразу 9 судовых справаў. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 04/11

Беларускія праваабарончыя арганізацыі зьвярнуліся да спэцдакладчыка ААН па становішчы праваабаронцаў, а таксама да Спэцдакладчыка ААН па сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі з просьбай у тэрміновым парадку ўмяшацца ў сытуацыю.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 03/10

У Хойніках, што на Гомельшчыне, раённы суд падтрымаў скаргу сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі на выканаўчы камітэт. Судзьдзя Андрэй Кардаш палічыў абгрунтаванымі прэтэнзіі Аляксандра Процкі да мясцовых уладаў, якія забаранілі правядзеньне пікету салідарнасьці з Украінай. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 14/08

Некалькі дзесяткаў жыхароў абласнога цэнтру падпісаліся пад калектыўным лістом у Савет Міністраў з просьбай паспрыяць зьмяненьню рашэньня Віцебскага гарвыканкама №881 “Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску” ды ініцыяваць зварот у Канстытуцыйны суд дзеля праверкі адпаведнасьці гэтага дакумэнту Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , , , ,

2014 30/07

Жодзінскаму ЖКГ ёсьць з чаго выбіраць. 10 млн. за 1 паперку сьмецьця пасьля пікету праваабаронцаў альбо ўсяго 1,0 BYR за выкананьне уласных службовых абавязкаў па ўмоўнай платнай дамове – такія дадатковыя прапановы на заключэньне дамовы паступілі сёньня ад праваабаронцаў, заяўнікоў мірнага сходу ў Жодзіне.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 24/06

Беларускамоўныя салігорцы падтрымалі ініцыятыву праваабаронцы Гары Паганяйлы па абароне беларускай мовы ад дыскрымінацыі й накіравалі адпаведныя звароты ў Канстытуцыйны суд.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 17/06

Рэспубліканскае праваабарончае грамадзкае аб’яднаньне “Беларускі Гэльсынскі Камітэт” і вядомы юрыст-праваабаронца Гары Паганяйла зьвярнуліся са зваротам у Канстытуцыйны Суд Рэспублікі Беларусь, у якім зьвяртаюць увагу на прабелы ў моўным заканадаўстве, што дазваляюць дыскрымінаваць адну з дзяржаўных моваў – беларускую.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,