2014 17/05

Баранавіцкі суд пастанавіў зьнішчыць дзяржаўны ўкраінскі сьцяг. Гэта стала вядомым пасьля таго, як грамадзкі актывіст Уладзімер Гундар 15 траўня атрымаў копію пастановы ад 8 траўня за подпісам намесьніка старшыні суду Васіля Петрыва. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 21/04

Гэнік Лойка

Пракуратура Цэнтральнага раёну Менску па ўласнай ініцыятыве запатрабавала ў судзьдзі Алены Сямак рашэньне, матывіровачную частку й пратаколы судовага паседжаньне па пазове скульптара Генадзя Лойкі, які судзіўся з КДБ за беларускую мову.
Чытаць далей »

2014 09/04

Мінюст і Берасьцейскае абласное ўпраўленьне нутраных справаў зьвернуцца ў Бярозаўскі райвыканкам, каб на афіцыйным узроўні ўпарадкаваць пытаньне заключэньня дамоваў зь міліцыяй пры падрыхтоўцы да масавых мерапрыемстваў. Чытаць далей »

2014 22/03

Бярозаўскія праваабаронцы ды грамадзкія актывісты – заяўнікі пікету на 25 сакавіка – нядоўга радаваліся таму, што мясцовы райвыканкам, у прыватнасьці выконваючы абавязкі старшыні райвыканкама Міхал Крэйдзіч, даў дазвол на пікет, хоць і быў перанесены ў бязьлюднае месца. Пісьмовае распараджэньне пра дазвол атрыманае 21 сакавіка. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 21/03

Урад Беларусі адмовіўся камэнтаваць па сутнасьці сумесную скаргу гомельскіх праваабаронцаў Леаніда Судаленкі й Анатоля Паплаўнага, зарэгістраваную ў Камітэце па правах чалавека ААН па факце забароны Гомельскім гарвыканкамам правесьці ў жніўні 2011 года акцыю пратэсту ў сувязі з арыштам праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 26/02

Павал Левінаў

Павал Левінаў


Праваабаронца Павел Левінаў ўдзельнічаў у судовым паседжаньні па скайпе. Разглядалі скаргу на неправамернасьць забароны аднахвіліннага пікету. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 15/01

Урад Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва краіны пры адзьдзяленьні ААН у Жэнэве аспрэчвае рэгістрацыю скаргі гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі, згодна з якой ім напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у дзень правоў чалавека 10.01.2010г. было забаронена правесьці ў Гомелі пікет супраць датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2013 13/10
Cяргей Гоўша

Cяргей Гоўша

Канстытуцыйны суд Рэспублікі Беларусь падтрымаў прапанову баранавіцкага праваабаронцы Сяргея Гоўшы. Гэта стала вядома з ліста за подпісам начальніка сакратарыяту А.В. Каравай, які атрымаў грамадскі актывіст 8 кастрычніка па пошце.

У ім паведамляецца, што па прапанове Сяргея Гоўшы, 25 верасня Канстытуцыйны суд прыняў рашэнне “Аб ўстанаўленні працэсуальнага парадку вызвалення ад выплаты дзяржаўнай пошліны за падачу ў суд скаргаў на пастановы па справах аб адміністрацыйных правапарушэннях”.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2013 17/09

Валерый Вусік і Барыс Бухель

16 верасьня суд Бялыніцкага раёну працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў адносінах жыхара вёскі Лебедзянка Валерыя Вусіка. Па выніках разгляду справы судзьдзя Аксана Загорская пастанавіла спыніць справу, адхіліўшы складзеныя міліцэйскія пратаколы.
Чытаць далей »

2013 13/09

Мікалай Самасейка, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь, Менск

Палата прадстаўнікоў нацыянальнага сходу прыняла зьмены ў адміністратыўнае заканадаўства, дзе ўлічыла заўвагі Гомельскага Цэнтру стратэгічнай цяжбы. Раней артыкул пра тэрміны адміністратыўнага затрыманьня фізычных асобаў утрымліваў такі дыскрэдытуюшчы тэрмін, як “фізычная асоба, якая ўчыніла правапарушэньне”. Цяпер гэтая норма гучыць як “фізычная асоба, якой у віну ставіцца зьдзяйсьненьне правапарушэньня”. Чытаць далей »