2014 22/11

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што Беларусь парушыла права на свабаду аб’яднаньня заснавальнікаў створанага ў 2011 годзе грамадзкага аб’яднаньня “За справядлівыя выбары”. У рашэньні ААНаўскага Камітэту, якое прынята на апошняй 112-й сэсіі па скарзе старшыні асацыяцыі Сяргея Калякіна сьцьвярджаецца, што ўлады Беларусі павінны перагледзець заяўку на рэгістрацыю створанага грамадзкага аб’яднаньня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 21/11

У судзе Маскоўскага раёна Мінска разглядалася скарга Уладзіміра Андрыенкі на рашэньне Мінгарвыканкама, які па відавочна надуманых прычынах не даў дазволу на правядзеньне адзіночнага пікета салідарнасьці зь Украінай каля амбасады Расійскай Федэрацыі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 20/11

Камітэт па правах чалавека ААН на апошняй сэсіі, якая прайшла ў Жэнэве 7-31 кастрычніка бягучага году прызнаў неаднаразовае парушэньне права на распаўсюд інфармацыі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з Гомеля Уладзімура Няпомняшчых. Ад краіны патрабуюць аднавіць актывіста ў правах, кампэнсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама зьмяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 20/11

Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў парушэньне права актывіста Партыі БНФ Сяргея Лазенкі на мірны сход і атрыманьне інфармацыі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 20/11

Пад час правядзеньня сваёй 112 сэсіі Камітэт па правах чалавека ААН прыняў новыя Заўвагі агульнага парадку № 35, датычныя арт. 9 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах: права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць.
Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 18/11

17 лістапада ў судзе Першамайскага раёну Менску адбыўся суд над намесьнікам старшыні Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім. Яго абвінавацілі ў парушэньні закону аб масавых мерапрыемствах як арганізатара (ч.2 арт.23.34 КаАП). Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 17/11

bialiacki-111_600_Li_logo0224 кастрычніка 2014 г. Камітэт па правах чалавека ААН прыняў гістарычнае рашэньне па справе Алеся Бяляцкага, старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” і віцэ-прэзыдэнта Міжнароднай фэдэрацыі за правы чалавека (FIDH), прызнаўшы, што дзяржава Беларусь парушыла ягонае правы, гарантаваныя артыкуламі 9 (права на свабоду й асабістую недатыкальнасьць), 14 (права на справядлівае судовае разьбіральніцтва) і 22 (свабода асацыяцыяў) Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 15/11

Напрыканцы кастрычніка група юрыстаў зь беларускіх няўрадавых арганізацыяў зьдзейсьніла азнаямленчы візыт “Спрыяльнае прававое асяродзьдзе для грамадзкіх арганізацыяў: эўрапейскія практыкі” у Вугоршчыну і Літву. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 12/11

11 лістападу калегія Гомельскага абласнога суду разгледзела касацыйную скаргу на рашэньне суду Мазырскага раёну па забароне пікету праваабаронцу Уладзімеру Целепуну. Скаргу абласны суд пакінуў без задавальненьня.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 06/11

Сябры Кансэрватыўна-Хрысьціянскай партыі БНФ Пятро Сарапеня і Ян Дзяржаўцаў хацелі зладзіць акцыю 7 лістападу. Паводле заяўнікоў, яны зьбіраліся інфармаваць суграмадзянаў “аб наступствах контррэвалюцыйнага кастрычніцкага перавароту” і “аб неабходнасьці забароны ў Беларусі кампартыі ды ейнай ідэалёгіі”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,