2014 22/01

2014/01/22
На працягу амаль двух месяцаў доўжыўся мірны пратэст мільёнаў украінцаў. Улада дэманстравала поўную абыякавасьць да патрабаваньняў пратэстуючых, ўжывала рэпрэсіі супраць іх. 16 студзеня 2014 году дэпутацкая большасьць выдала індульгенцыю праваахоўнікам, што зьдзяйсьнялі злачынствы супраць мірных дэманстрантаў, прыняла законы, якія фактычна робяць немагчымымі любыя формы мірнага пратэсту, іншадумства й фактычна зьнішчаюць грамадзянскую супольнасьць. Усё гэта паказала народу, што ўлада не прымае ніякіх аргумэнтаў, акрамя сілы. І такая ўлада непазьбежна атрымлівае сілавы супраціў грамадзянаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 22/01

ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” абураная гвалтам, які ў апошні час мэтанакіравана чыніцца ў адносінах да журналістаў, што асьвятляюць падзеі ў Кіеве.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 22/01

Праваабарончы цэнтар “Вясна” далучыўся да Міжнароднай грамадзянскай ініцыятывы для АБСЭ па стварэньні мэханізму хуткага рэагаваньня на гвалтоўныя разгоны масавых мерапрыемстваў і падпісаў адпаведны зварот.
Чытаць далей »

2014 21/01

Парыж-Жэнэва, 20 студзеня 2014 г.
Вашыя эксэленцыі,

16 студзеня 2014 года ўкраінскі парлямэнт нечакана й пасьпешліва прыняў комплексны абмежавальны законапраект, які прадугледжвае пакараньне за пратэсты, уводзіць крымінальную адказнасьць за паклёп, абмяжоўвае правы грамадзянскіх арганізацыяў на атрыманьне фінансаваньня з-за мяжы й адносіць іх да “замежных агентаў”. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , ,

2014 21/01

У сумесным лісьце да прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча, распаўсюджаным 17 студзеня, сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHN) заклікаюць яго накласьці вета на закон, прыняты парлямэнтам 16 студзеня 2014 году, які парушае фундамэнтальныя правы на свабоду выказваньня меркаваньняў і сходаў, а таксама асноўныя правы на стварэньне асацыяцыяў і працу ад імя няўрадавых арганізацыяў, у тым ліку права займацца праваабарончай дзейнасьцю. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 21/01

Законы “Алейніка-Калесьнічэнкі” надрукаваныя ў афіцыйнай прэсе ды ўступаюць у сілу. Яны пазбаўляюць права на прафэсію ўсіх журналістаў Украіны.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 17/01

Праваабаронца з Мазыра Уладзімер Целяпун атрымаў адказ на свой зварот ад старшыні Гомельскага абласнога суду Сяргея Шаўцова.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 15/01

Урад Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва краіны пры адзьдзяленьні ААН у Жэнэве аспрэчвае рэгістрацыю скаргі гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі, згодна з якой ім напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у дзень правоў чалавека 10.01.2010г. было забаронена правесьці ў Гомелі пікет супраць датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 15/01

Такое абяцаньне даў у адказе на зварот Беларускай асацыяцыі журналістаў начальнік адзьдзелу ідэалёгіі Адміністрацыі кіраўніка Беларусі Усевалад Янчэўскі.
Чытаць далей »

2013 29/12

Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы падрыхтаваў зборнік рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, прынятых па скаргах жыхароў Гомельскага рэгіёну. Найбольш часта тут парушаецца права на выказваньне меркаваньня (10 раш.), права на асацыяцыю (3 раш.), права быць абраным на свабодных выбарах (3 раш.), свабода ад дыскрымінацыі (2 раш.) і права на мірныя сходы (1 раш.). Чытаць далей »