2013 17/10
Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна

У сувязі з пачаткам адстойваньня сябрамі ТБМ у Салігорску права на ўласныя назвы беларускіх вуліцаў і выкананьне Закону Рэспублікі Беларусь “Аб геаграфічных назвах аб’ектаў” Беларускі Праўны Партал пацікавіўся стаўленьнем да гэтай праблемы арганізатара і аднаго з заснавальнікаў у 1999 годзе Жодзінскай, спачатку суполкі, а потым і гарадзкой арганізацыі ТБМ імя Ф.Скарыны, Аляксея Лапіцкага. Чытаць далей »

2013 12/10
Гары Паганяйла, Менск

Гары Паганяйла, Менск

Ягоная біяграфія – гатовы сцэнар для блёкбастэру аб прыгодах self-made person у савецкія і постсавецкія часы. Лягер для рэпрэсаваных, дзіцячы дом, завод, армія, юрфак, суд, Міністэрства юстыцыі, калегія адвакатаў, гучныя справы ды вечны няроўны бой з беззаконьнем ды несправядлівасьцю. Прапануем парады ад вядомага беларускага юрыста і праваабаронцы Гары Паганяйлы.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 10/10

Жодзінскія праваабронцы 10 кастрычніка ў міжнародны дзень Супраць сьмяротнага пакараньня замест забароненага ўладамі пікетаваньня ля Гарадзкога парку культуры зьдзейсьнілі шэраг іншых запамінальных акцыяў па распаўсюдзе інфапрадукцыі, прысьвечанай адзначанай актуальнай тэме. Іхная актыўнасьць сустрэла цікавасьць і разуменьне грамадзянаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2013 29/09

Пляцоўка каля Палаца культуры «Віпра» Беларускага таварыства глухіх - адзінае ў горадзе месца, дзе рашэньнем гарвыканкама дазвалялася праводзіць масавыя мерапрыемствы.

Напачатку верасьня ўступіла ў сілу новае рашэньне Гомельскага гарвыканкаму аб масавых мерапрыемствах. Улады дэкляравалі, што прынятае яно з мэтай «пашырэньня пераліку месцаў для правядзеньня масавых мерапрыемстваў, а таксама ўдасканаленьня ўзаемадзеяньня арганізатараў масавых мерапрыемстваў і мясцовых ворганаў улады».
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 27/09

Заява № 16 Міжнароднай назіральнай місіі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 27/09

З 22 па 26 верасьня ў Жодзіне ды іншых гарадах краіны, а таксама ў замежжы, праходзілі акцыі падтрымкі палітвязьня, вядомага праваабаронцы, кіраўніка праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 25/09

24 верасьня жодзінцы павіншавалі асуджанага да 4,5 года пазбаўленьня волі вядомага беларускага праваабаронцу Алеся Бяляцкага з днём народзінаў. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 20/09

Алесь Бяляцкі

Гомельскія праваабаронцы распачалі акцыю да дня народзінаў Алеся Бяляцкага, зьняволенага кіраўніка праваабарончага цэнтру «Вясна». Пад час акцыі любы жадаючы ды неабыякавы грамадзянін можа прыйсьці ў офіс па вуліцы Палескай, 52 абласнога цэнтру ды падпісаць палітычна зьняволенаму праваабаронцу віншавальную паштоўку.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 06/09

Cтаршыня ГА "БАЖ" Жана Літвіна й намесьнік старшыні Андрэй Бастунец

Гэта вынікае з пілётнага Індэксу свабоды мэдыя Усходняга партнэрства, вынікі якога былі абнародаваныя ў офісе ГА “БАЖ” 6 верасьня, напярэдадні Міжнароднага дня салідарнасьці журналістаў.

З вынікамі дасьледваньня знаёмяць журналістаў старшыня ГА “БАЖ” Жана Літвіна ды намесьнік старшыні Андрэй Бастунец.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2013 29/08

Вядомая міжнародная арганізацыя гатовая прызнаць прымусова зьмешчанага ў псыхіятрычную лякарню Ігара Пастнова вязьнем сумленьня, калі канчаткова пацьвердзіцца, што ў дачыненьні да віцебскага лекара такім чынам было ўжыта адвольнае затрыманьне за не забароненую законам крытыку стану аховы здароўя ў Віцебскай вобласьці.
Чытаць далей »