Міжнародная Фэдэрацыя за правы чалавека (FIDH) і ейная сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтар “Вясна” заклікаюць улады Беларусі неадкладна спыніць палітычны перасьлед Сяргея Каваленкі й забясьпечыць яму належную мэдычную дапамогу.
Чытаць далей »
Віцебскі актывіст Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Пятро Сарапеня падаў заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі на правядзеньне 25 сакавіка трох пікетаў – атрымаў тры адмовы.
Чытаць далей »
6 сакавіка 2012 прэзыдыюм Менскай гарадзкой калегіі адвакатаў разгледзеў дысцыплінарную вытворчасьць у дачыненьні да адваката Андрэя Варвашэвіча й пастанавіў выключыць яго з адвакатуры “за зьдзяйсьненьне дысцыплінарнае правіны, не сумяшчальнай са званьнем адваката, у выглядзе наўмысных дзеяньняў, якія ў сваёй сукупнасьці зьневажаюць асабістую годнасьць і высокае званьне адваката, падрываюць прэстыж адвакатуры, давер грамадзтва да адвакату і адвакатуры ў цэлым».
Чытаць далей »
Склаўшаяся ў Беларусі практыка паказвае, што механізмы канстытуцыйнага кантролю й абароны правоў грамадзянаў тут працуюць вельмі спэцыфічна, выбарачна. Усё залежыць ад таго, якая сфэра Міжнародных стандартаў права закранаецца, сацыяльна-эканамічная альбо грамадзка-палітычная, датычная агульна прызнаных правоў чалавека, адлюстраваных у Міжнародным Пакце аб грамадзянскіх і палітычных правах (МПГіПП). Чытаць далей »

Тамара Сідарэнка, Менск
У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь дарэчы нагадаць пра тое, як бы мы павінны былі жыць, калі б асноўны Закон краіны ды іншыя заканадаўчыя акты – выконваліся. Сытуацыя апошніх дзён, калі шэраг асобаў пры выезьдзе зь Беларусі даведаліся аб абмежаваньні іхнага права на выезд непасрэдна на мяжы, не павінна (па законе) існаваць у прынцыпе. Чытаць далей »
Заява Міжнароднай назіральнай місыі Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі
Чытаць далей »
Так гомельскія ўлады не спыняюць практыку абмежаваньня правоў грамадзянаў на свабоду мірных сходаў і бесперашкодны распаўсюд інфармацыі.
Чытаць далей »
Сакратарыят ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” распаўсюдзіў заяву, у якой выказаў абурэньне пазыцыяй уладаў адносна беларускай мовы.
Чытаць далей »
Аналітычны агляд “Становішча адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году”
Міжнародная назіральная місыя падрыхтавала чарговую сыстэматызаваную падборку фактаў і аналіз сытуацыі з умяшальніцтвам уладаў у дзейнасьць адвакатаў у Рэспубліцы Беларусь, пачынаючы з прэзыдэнцкіх выбараў 19 сьнежня 2010 году, якія адзначыліся рэзкім пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў краіне, і да 19 сьнежня 2011 году. Чытаць далей »
Барысаўскі праваабаронца Алег Мацкевіч атрымаў адказ з Камітэту па правах чалавека Арганізацыі Аб’яднаных Нацый на сваю скаргу з нагоды забароны на правядзеньне пікетаў у горадзе Барысаве.
Чытаць далей »
Recent Comments