2011 01/11

Алесь Бяляцкі, Менск
Канец чэрвеня 2010 г. – Алеся Бяляцкага выклікалі ў падатковую інспэкцыю, дзе прадставілі копіі банкаўскіх дакумэнтаў пра рахункі, аформленыя на ягонае імя.
4 жніўня – Алеся Бяляцкага затрымалі й узялі пад варту да прад’яўленьня абвінавачвааньня на 10 сутак. Затрыманьне адбылося прыблізна ў 16:45 у раёне плошчы Перамогі ў Менску.
Чытаць далей »
Цэтлікі: крымінальная справа Алеся Бяляцкага
2011 01/11

Сухайр Белхасен, Прэзыдэнт FIDH
Беларускія амбасады ў многіх краінах адмаўляюць у візах прадстаўнікам міжнародных грамадзкіх і праваабарончых арганізацыяў, якія выказалі жаданьне патрапіць 02 лістападу на суд у Менску па крымінальнай справе старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
Цэтлікі: візавыя абмежаваньні, крымінальная справа Алеся Бялякага, праваабаронцы
2011 01/11

Аляксей Лапіцкі, апрацоўка матэрыялаў аўдыёзапісу па пратаколе
Праваабронцы ў Жодзіне 31.10.2011 падалі ў Жодзінскі суд свае заўвагі на пратакол судовага паседжаньня, якое праходзіла 13 і 17 жніўня па справе аб забароне мірнага пікетаваньня ў абарону арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
Чытаць далей »
2011 25/10

Жодзінскі гарадзкі суд
Сапраўды, 25.10.2011, праз 7 дзён пасьля вынясеньня рашэньня Жодзінскім судом 17.10.2011, у матэрыялах справы “знайшлося” прыватнае вызначэньне Жодзінскага суда аб парушэньні заканадаўста мясцовым выканкамам … Калі выносілася й каму абвяшчалася дадзенае вызначэньне не зусім зразумела? Але ў прадстаўленым пратаколе, факт ягонага прыняцьця й абвяшчэньня напрыканцы судовага паседжаньня 17 кастрычніку – “зафіксаваны” (!?). Чытаць далей »
Цэтлікі: праваабаронцы, судовыя вызначэньні, судовыя працэсы
2011 21/10

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі
Адкрыты ліст праваабарончых арганізацыяў пра заканадаўчыя ініцыятывы, скіраваныя на абмежаваньне свабоды сходаў і асацыяцыяў і на ўвядзеньне дадатковых абмежаваньняў на дзейнасьць грамадзянскіх групаў у Беларусі. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »
Цэтлікі: абмежаваньне канстытуцыйных правоў і свабодаў, заканадаўства, міжнародная салідарнасьць
2011 18/10

Аляксей Лапіцкі, Жодзіна
17 кастрычніку Жодзінскі гарадзкі суд завершыў разгляда справы па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на дзеяньне (бязьдзеяньне) службовых асобаў Жодзінскага выканкаму па фактах перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
У выніку Жодзінскі суд адмовіў у задавальненьні скаргі фактычна ва ўмовах, калі выканкам прызнаў неправамернасьць сваіх патрабаваньняў аб далучэньні да заяўкі адпаведных дамоваў з гарадзкімі службамі (!?). Чытаць далей »
Цэтлікі: крымінальная справа Алеся Бяляцкага, парушэньне Канстытуцыі (арт.35) і МПГіПП (арт.21 і арт. 19), праваабаронцы, судовыя рашэньні
2011 17/10

Пэн-Цэнтар, Расея
Мы, пісьменьнікі, сябры Расейскага ПЭН-цэнтру, неаднаразова выказвалі сваю занепакоенасьць з нагоды парушэньня правоў чалавеку ў Беларусі, неаднаразова пратэставалі супраць перасьледу нашых калегаў, пісьменьнікаў і журналістаў Уладзімера Някляева, Паўла Севярынца, Аляксандра Фядуты, Зьміцера Бандарэнкі, Ірыны Халіп ды іншых …
Чытаць далей »
Цэтлікі: крымінальная справа Алеся Бялякага
2011 17/10

Алесь Бяляцкі, Менск
Зьняволены старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі рыхтуецца да судовага працэсу. Адначасова ён выступае зь ініцыятывай аб перакладзе Крымінальнага Кодэксу на беларускую мову. Чытаць далей »
Цэтлікі: Алесь Бяляцкі, беларуская мова, крымінальная справа Алеся Бяляцкага, крымінальны перасьлед, праваабаронцы
2011 17/10

Раман Кісьляк, Бярэсьце
Суд Ленінскага раёну Берасьця накіраваў матэрыялы справы, пачатай супраць Рамана Кісьляка, на дапрацоўку ў РАУС. Праваабаронца адпушчаны з залі суду.
Чытаць далей »
Цэтлікі: адміністратыўны перасьлед, затрыманьні, парушэньне правоў на мірныя сходы й свабодны распаўсюд інфармацыі (ч. 2 арт. 19, правабаронцы, судовыя працэсы
2011 16/10

Аляксей Лапіцкі, судовы працэс у Жодзіне
13.10.2011 з 14-30 да 16-45 праходзіла другое паседжаньне Жодзінскага суду па скарзе праваабаронцаў Аляксея Лапіцкага й Сьвятланы Лапіцкай на неправамерныя дзеяньні (бязьдзеяньне) кіраўніцтва Жодзінскага гарвыканкаму ў выглядзе перашкодаў і забароны правядзеньня 22.08.2011 мірнага масавага мерапрыемства ў падтрымку арыштаванага вядомага праваабаронцы Алеся Бяляцкага. Чытаць далей »
Цэтлікі: крымінальная справа Алеся Бяляцкага, парушэньні правоў на мірныя сходы і безперашкодны распаўсюд інфармацыі, праваабаронцы, судовыя працэсы
Recent Comments