2014 19/12

Віцебскі праваабаронца Леанід Сьвецік зьвярнуўся ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з прапановай разгледзець пытаньне пра страхаваньне жыцьця і здароўя зьняволеных (асуджаных). Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 14/12

Гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў, якога прыцягнулі да 2,5 гадоў “хіміі” за абразу раённага судзьдзі Кірыла Палулеха, патрабуе ад Вярхоўнага суду прыцягнуць абразіўшагася судзьдзю да дысцыплінарнай адказнасьці. Актывіст заяўляе і аб намеры спагнаньня з “чалавека ў судзейскай мантыі”, які дазволіў сабе судзіць па пояс голага чалавека, маральнае шкоды.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 10/12

Праваабаронца зьвяртаўся ў адміністрацыю Чыгуначнага раёну, куды ён паведаміў, што зьбіраецца сфатаграфавацца з сябрамі. Пры гэтым падкрэсліў, што ўдзельнікі фотасэсіі маюць адзіную мэту – толькі сфатаграфавацца.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 10/12

Камітэт ААН па правах чалавека на апошняй сэсіі, якая прайшла ў кастрычніку гэтага годe прыняў рашэньне па зрыву акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”, якая павінна была прайсьці 16 верасьня 2009 году ў Гомелі да 10-годьдзя зь дня зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Беларускія ўлады ў чарговы раз занесеныя на дошку міжнароднай ганьбы за перасьлед сваіх апанэнтаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 08/12

Заяўнікі вулічнага шэсьця ў Гомелі, прымеркаванага да Дня правоў чалавека, атрымалі з гарвыканкаму адмову на правядзеньне масавага мерапрыемства. Матывацыя адмовы гарадзкіх уладаў стандартная: не заключаны дамовы з хуткай дапамогай і камунальнікамі, непадалёк ад прапанаванага маршруту ёсьць адміністрацыйныя будынкі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 01/12

Камітэт ААН па правах чалавека асудзіў парушэньне Беларусьсю міжнародна-прававых абавязацельстваў праз выкананьне смяротнага прысуду у дачыненьні да Аляксандра Грунова, чыя справа на той момант знаходзілася на разглядзе ў КПЧ. КПЧ прасіў беларускія ўлады прыпыніць выкананьне пакараньня да разгляду справы, аднак прысуд быў выкананы, і цяпер справа будзе разгледжана, нягледзячы на тое, што заяўнік ужо расстраляны.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 28/11

28 лістапада суд Ленінскага раёну Менску разгледзеў адміністратыўную справу намесьніка старшыні КХП БНФ Юрася Беленькага й прысудзіў яму 30 базавых адзінак (4,5 мільёны) штрафу за шэсьце да месца расстрэлаў ахвяраў бальшавіцкага тэрору 9 лістапада.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2014 27/11

27 лістапада ў Сьветлагорску павінен быў адбыцца суд па адміністрацыйнай справе ў дачыненьні грамадзкага актывіста, інваліда 1 групы Юрыя Ляшэнка.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , ,

2014 27/11

Праваабаронца хоча атрымаць афіцыйны адказ, ці можна фатаграфавацца ў Віцебску без дазволу ўладаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 26/11

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных справаў адмовіла ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць юрысткі і праваабаронцы Тамары Сяргей. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,