2010 07/12
Леанід Судаленка, Гомель

Леанід Судаленка, Гомель

Напрыканцы лістапада гомельскія праваабаронцы Леанід Судаленка й Анатоль Паплаўны накіравалі заяўку на правядзеньне ў горадзе 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека, пікета. Мэтаю правядзеньня масавага мэрапрыемства ставілася інфармаваньне жыхароў гораду аб праве не хадзіць на датэрміновае галасаваньне. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

2010 03/12
Андрэй Елісееў

Андрэй Ялісеяў

Больш паловы разгледжаных Эўрапейскім судом па правах чалавеку скаргаў грамадзянаў Беларусі датычацца выпадкаў экстрадыцыі. Дадзеная публікацыя прадстаўляе агляд скаргаў з гэтай катэгорыі, якія не былі разгледжаныя Эўрапейскім судом па сутнасьці.

Суд прымаў рашэньні альбо аб прызнаньні скаргі непрымальнай у сувязі з неабгрунтаванасьцю, альбо выкрэсьліваў зь сьпісу разглядаемых справаў па шэрагу чыньнікаў: сьмерць заяўніка, адсутнасьць намеру працягваць скаргу, ейнае адкліканьне заяўніком.
Чытаць далей »

Цэтлікі:

2010 23/10
Aндрэй Елісееў

Aндрэй Елісееў

У адрозненьне ад іншых эўрапейскіх нацый, грамадзяне Беларусі скардзіцца на свой урад у Эўрапейскі суд па правах чалавеку ня могуць – Беларусь у Раду Эўропы не ўваходзіць і Эўрапейскую канвэнцыю па абароне правоў чалавеку не падпісала. Затое беларусы могуць шукаць правасудзьдзе ў Стразбурскім судзе на парушэньне сваіх правоў дзяржаўнымі ворганамі любой з 47 краінаў Рады Эўропы.
Чытаць далей »

2010 03/09
Эўрапейскі суд, Стразбур

Стразбур

Там іх могуць чакаць катаваньні ці бесчалавечнае абыходжаньне, што супярэчыць Эўрапейскай канвэнцыі па абароне правоў чалавеку. (далей – правапіс першакрыніцы)
Чытаць далей »

2009 14/11

Amnamnesty International

Amnamnesty International

Як заявіла Amnesty International, украінскія ўлады павінны неадкладна і безумоўна вызваліць беларускага музыканта і актывіста Ігара Коктыша, які ўжо больш за два гады знаходзіцца пад вартай за тое, што мірна выказваў свае погляды. Арганізацыя таксама запатрабавала, каб Ігара Коктыша не высылаць прымусова ў Беларусь, дзе, наколькі можна меркаваць, яму пагражае вынясеньне сьмяротнага прысуду па сфабрыкаванай справе. AmnestyInternational прызнала Ігара Коктыша вязнем сумленьня.
Чытаць далей »

2009 13/03

Мэр Томску Аляксандар Макараў, які трэці год знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачаньні ў службовых злачынствах, выйграў у Эўрапейскім судзе па правах чалавеку справу супраць Расеі. Як кажуць ў камюніке Суда, Расея павінна выплаціць яму 8 тыс. эўра кампэнсацыі за маральную шкоду.

(Паведамленьне, рас.)
Чытаць далей »

2008 22/12

EuraSUD u StrazbyryПрапануем азнаёміцца з матэрыялам, які стаў даступным Беларускаму Праўнаму Парталу й, верагодна, выклікае пэўную зацікаўленасьць ня толькі прафэсыяналаў права, але й тых грамадзянаў, хто праяўляе актыўную жыцьцёвую пазыцыю ды ў сілу пэўных абставінаў вымушаны абараняць уласныя правы шляхам звароту да міжнародных праўных інстытуцыяў. Чытаць далей »