2014 17/10

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Міхаіл Цімашэнка, не знайшоўшы абароны правоў унутры краіны, зьвярнуўся ад свайго імя, а таксама ад імя яшчэ адзінаццаці гомельскіх дэмакратаў з калектыўнаю скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека. Сёньня ён атрымаў паведамленьне з Жэнэвы аб рэгістрацыі і прыняцьці да разгляду ягонае скаргі. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 15/10

Як паведаміў праваабаронца Раман Кісьляк, пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, атрыманым па выніках разгляду Камітэтам справы Паўла Казлова. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 11/10

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Сякерка абскардзіў у Камітэце ААН па правах чалавека леташнюю забарону на правядзеньне ў Гомелі пікету, які партыйцы спрабавалі правесьці 6 жніўня з мэтаю прапаганды ідэй сваёй партыі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 07/10

26 ліпеня 2010 году міліцыя затрымала яго за раздачу паштовак ад імя Каардынацыйнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомельшчыны з нагоды Дня незалежнасьці. Палітык быў абвінавачаны ў парушэньні заканадаўства аб СМІ і прыцягнуты да адказнасьці ў выглядзе буйнога адміністратыўнага штрафу. У Камітэт ААН па правах чалавека Васіль Палякоў паскардзіўся пасьля таго, як не знайшоў абароны сваіх правоў унутры краіны. Чытаць далей »

2014 02/10

7 мая 2009 года ў 10-ю гадавіну зьнікнення міністра МУС Юрыя Захаранкі прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілащ (АДС) рэгіёну Пятро Кузняцоў, Юры Захаранка, Анатоль Паплаўны, Ларыса Шчыракова, ВасільПалякоў і Уладзімір Кацора правялі перад будынкам абласнога УУС акцыю, трымаючы ў руках фотаздымкі зніклага генэрала. Усе яны былі прыцягнутыя да буйных штрафаў, а адзін з удзельнікаў Уладзімер Кацора да адміністратыўнага арышту. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 02/10

Вярхоўны суд пацвердзіў законнасьць і абгрунтаванасьць пазыцыі Міністэрства юстыцыі, што адмовіла ў рэгістрацыі рэспубліканскага праваабарончага грамадзкага аб’яднаньня «Рух за рэалізацыю Міжнароднага пакту па грамадзянскіх і палітычных правах» («Пакт»).
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 21/09

У Жодзінскім судзе пад старшынствам судзьдзі Тацяны Трапашка пры дапамозе сакратарцы Лёвінай з 09 па 16 верасьня 2014 году праходзіла  судовае разьбіральніцтва па скарзе праваабаронцаў ПЦ “Вясна” Аляксея Лапіцкага ды Сьвятланы Лапіцкай.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 18/09

Жыхар Гомеля Юрась Рубцоў, якога зараз судзяць за абразу судзьдзі, паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ў сувязі з затрыманьнем і арыштам на “Чарнобыльскім шляху” у вядомай майцы “Лукашэнка – сыходзь”. Актывіст сьцьвярджае, што беларускія ўлады, арыштаваўшы яго на падставе ілжэсьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі, парушылі ягоныя правы, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 18/09

Прадстаўлены ў офіс Вярхоўнага камісару ААН па правах чалавека даклад зьмяшчае агляд сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Адзначыўшы пэўныя крокі па выкананьні рэкамэндацыяў, дадзеных па выніках першага цыклю УПА і прынятых Беларусьсю, праваабаронцы выказалі заклапочанасьць адсутнасьцю рэальнага прагрэсу па ключавых праблемных сфэрах з правамі чалавека ў краіне. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2014 11/09

Міжведамасная ўрадавая дэлегацыя ЗША, у складзе Пэйджа Аляксандэра, намесьніка Адміністратара Агенцыі ЗША па міжнародным разьвіцьці, Томаса Меліа, намесьніка памочніка Дзяржсакратара ЗША, Эвелін Фаркас, намесьніка памочніка Міністра абароны ЗША завяршыла свой ​​афіцыйны візыт у Менск, які доўжыўся два з паловай дні. Пад час візыту адбыўся шэраг сустрэчаў з прадстаўнікамі партыйных колаў, грамадзянскай супольнасьці й праваабаронцамі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,