У сумесным лісьце да прэзыдэнта Украіны Віктара Януковіча, распаўсюджаным 17 студзеня, сябры Сеткі Дамоў правоў чалавека (HRHN) заклікаюць яго накласьці вета на закон, прыняты парлямэнтам 16 студзеня 2014 году, які парушае фундамэнтальныя правы на свабоду выказваньня меркаваньняў і сходаў, а таксама асноўныя правы на стварэньне асацыяцыяў і працу ад імя няўрадавых арганізацыяў, у тым ліку права займацца праваабарончай дзейнасьцю. Чытаць далей »
Законы “Алейніка-Калесьнічэнкі” надрукаваныя ў афіцыйнай прэсе ды ўступаюць у сілу. Яны пазбаўляюць права на прафэсію ўсіх журналістаў Украіны.
Чытаць далей »
Урад Беларусі праз пастаяннае прадстаўніцтва краіны пры адзьдзяленьні ААН у Жэнэве аспрэчвае рэгістрацыю скаргі гомельскіх праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі, згодна з якой ім напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў у дзень правоў чалавека 10.01.2010г. было забаронена правесьці ў Гомелі пікет супраць датэрміновага галасаваньня. Чытаць далей »
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказы ад уладаў з нагоды зварота ў Канстытуцыйны суд аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў – фактычна ўсе законы ў краіне сёньня прымаюцца па-расейску, адсутнічае афіцыйны пераклад нарматыўна-праўных актаў на другую дзяржаўную мову, беларускую.
Чытаць далей »
Кнігу «Асьвечаныя беларушчынай» унесьлі ў пералік рэчаў, якім забаронены ўвоз у Беларусь.
Чытаць далей »
Гомельскі Цэнтар стратэгічнае цяжбы падрыхтаваў зборнік рашэньняў Камітэту па правах чалавека ААН, прынятых па скаргах жыхароў Гомельскага рэгіёну. Найбольш часта тут парушаецца права на выказваньне меркаваньня (10 раш.), права на асацыяцыю (3 раш.), права быць абраным на свабодных выбарах (3 раш.), свабода ад дыскрымінацыі (2 раш.) і права на мірныя сходы (1 раш.). Чытаць далей »
Тут мы публікуем зборнік матэрыялаў выпускнікоў праекту “Дыстанцыйнае навучаньне адвакатаў
правам чалавека».
Зборнік уяўляе сабою калекцыю артыкулаў, падрыхтаваных юрыстамі зь Беларусі, Расеі, Украіны, Азэрбайджану й Грузіі, па практыцы выкананьня дзяржавамі прадугледжаных міжнародным правам абавязальніцтваў па абароне фундамэнтальных правоў і свабодаў чалавека.
Чытаць далей »
На старонках выданьня можна азнаёміцца з апошнім рашэньнем Камітэту ААН па правах чалавека, прынятым па зваротах грамадзкіх і палітычных актывістаў з Гомеля, якое датычыцца двух падобных справаў ад аўтараў Аляксандра Процка ды Андрэя Толчына. Чытаць далей »
29 лістападу 2013 Камітэтам ААН па эканамічных, сацыяльных і культурных правах па выніках разгляду 4, 5, 6 пэрыядычных справаздачаў Рэспублікі Беларусь аб выкананьні Міжнароднага пакту аб эканамічных, сацыяльных і культурных правах былі прынятыя заключныя заўвагі.
Чытаць далей »

Васіль Палякоў і Леанід Судаленка, Гомель
У агульнай складанасьці з пачатку года Цэнтар стратэгічнае цяжбы распачаў 24 новых стратэгічных справаў, у Камітэт ААН па правах чалавека накіравана 14 паведамленьняў, тры зь якіх ужо прайшлі рэгістрацыю і накіраваныя ўраду Беларусі для камэнтару.
Чытаць далей »
Recent Comments