2012 12/12
///

Сёньня ў міжнародны дзень правоў чалавека гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны і Леанід Судаленка накіравалі скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН. Заяўнікі лічаць, што іхныя правы на свабоду мірных сходаў і выказваньне меркаваньняў, прадугледжаныя артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах, былі парушаны беларускімі ўладамі. Чытаць далей »

2012 03/12

ААН

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Васіль Палякоў і сябра партыі Уладзімер Няпомняшчых падалі скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. Падставай паслужыла адмова судоў разгледзець іхныя скаргі па фактах ўвядзеньня на тэлерадыёкампаніі “Гомель” палітычнай цэнзуры падчас прайшоўшай так званай палітычнай кампаніі «выбары дэпутатаў парлямэнту». Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2012 03/12
Уладзімер Кацора

Уладзімер Кацора, Гомель

02.11.2012r. Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што ўлады Беларусі парушылі правы гомельскага грамадзкага ды палітычнага актывіста Уладзімера Кацоры, перасьледуючы яго адміністрацыйнымі арыштамі за арганізацыю у абласным цэнтры мірных сходаў. За апошнія 5-6 гадоў спадар Кацора быў вымушаны за сваю дзейнасьць правесьці за кратамі каля 57 сутак арыштаў. За кратамі, у знак пратэстаў ён неаднойчы быў вымушаны трымаць галадоўкі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2012 04/11

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Уладзімер Сякерка вычарпаў усе нутраныя сродкі праўнай абароны па абскарджваньні рашэньня Гомельскага гарвыканкаму аб забароне ў абласным цэнтры 1 траўня 2012 году мітынгу.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2012 01/11

...Тут прадстаўлены ўсе дакумэнты, якія складаюць завершаную справу 1838/2008 па скарзе Тульжанковай у КПЧ ААН, па якой вынесена меркаваньне Камітэту адносна парушэньня Рэспублікай Беларусь арт. 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2012 01/11

...Тут прадстаўлены ўсе дакумэнты, якія складаюць завершаную справу 1750/2008 па скарзе Леаніда Судаленкі ў КПЧ ААН, па якой вынесены меркаваньні Камітэту адносна парушэньня Рэспублікай Беларусь арт. 19 Міжнароднага Пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,

2012 26/10

...Тут прадстаўлены ўсе дакумэнты (на расейскай і ангельскай мове), якія складаюць завершаную справу 1553/2007 па скарзе Карняенкі ды Мілінкевіча ў КПЧ ААН, па якой вынесеныя меркаваньні Камітэту аб парушэньні Рэспублікай Беларусь артыкулаў 19; 25 у спалучэньні з арт. 26 Міжнароднага Пакту адносна права грамадзянаў на свабоду выказваньня меркаваньняў і распаўсюду інфармацыі … Чытаць далей »

2012 25/10

...Тут прадстаўлены ўсе дакумэнты, якія складаюць завершаную справу 1354/2005 па скарзе Леаніда Судаленкі ў КПЧ ААН, па якой вынесена меркаваньне Камітэту.
Чытаць далей »

2012 25/10

...Тут прадстаўлены ўсе дакумэнты (на расейскай мове), якія складаюць завершаную справу 1274/2004 па скарзе Віктара Карняенкі ў КПЧ ААН, па якой вынесена меркаваньне Камітэту аб парушэньні Рэспублікай Беларусь арт.22 Міжнароднага Пакту адносна права грамадзянаў на свабоду асацыяцыяў.
Чытаць далей »

2012 25/10

Тут прадстаўлены дакумэнты (на ангельскай і расейскай мовах), якія складаюць завершаную справу 1383/2005 па скарзе Уладзімера Кацоры ды іншых у КПЧ ААН, па якой вынесена меркаваньне Камітэту.
Чытаць далей »