Не забірай жыцьцё!
2016 21/01

Своеасаблівы падарунак на канец 2015 года атрымаў гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , ,

2015 12/09

mid2 верасьня бягучага году Камітэт ААН па правах чалавека прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы актывісткі Сьветлагорскай раённай арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Сьвятланы Міхальчанка. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , , , , , , , , ,

2015 06/04

4 красакавіка гомельскія праваабаронцы Анатоль Паплаўны ды Леанід Судаленка накіравалі сумесную скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 04/04

Каардынатар моладзевай сэткі незалежнага прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) Андрэй Стрыжак зарэгістраваў у ААН скаргу аб забароне чыноўнікамі Рэчыцы мірнага сходу – 8 верасьня 2013 году вулічнага шэсьця з мэтаю пратэсту супраць пастановы Ураду аб адмене аплаты бальнічных лістоў бацькам, якія выхоўваюць дзяцей. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2015 17/03

Гомельскі журналіст-фрылансэр падаў скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека. Мікола Бянько заяўляе, што парушаецца ягонае права на збор і распаўсюд інфармацыі.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2015 11/02

Камітэт па правах чалавека зарэгістраваў скаргу гомельскага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Эдуарда Нелюбовіча, які абскарджвае ў ААН забарону гомельскімі чыноўнікамі вулічнага шэсьця ў падтрымку ўкраінскага народу й яго імкненьня жыць у Эўрасаюзе. Таксама ён скардзіцца на забарону пікета ў падтрымку палітвязня Алеся Бяляцкага і яго вылучэньне на Нобелеўскую прэмію міру. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 14/12

Гомельскі грамадзкі актывіст Юры Рубцоў, якога прыцягнулі да 2,5 гадоў “хіміі” за абразу раённага судзьдзі Кірыла Палулеха, патрабуе ад Вярхоўнага суду прыцягнуць абразіўшагася судзьдзю да дысцыплінарнай адказнасьці. Актывіст заяўляе і аб намеры спагнаньня з “чалавека ў судзейскай мантыі”, які дазволіў сабе судзіць па пояс голага чалавека, маральнае шкоды.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 10/12

Камітэт ААН па правах чалавека на апошняй сэсіі, якая прайшла ў кастрычніку гэтага годe прыняў рашэньне па зрыву акцыі “Ланцуг неабыякавых людзей”, якая павінна была прайсьці 16 верасьня 2009 году ў Гомелі да 10-годьдзя зь дня зьнікненьня палітыка Віктара Ганчара і бізнэсмэна Анатоля Красоўскага. Беларускія ўлады ў чарговы раз занесеныя на дошку міжнароднай ганьбы за перасьлед сваіх апанэнтаў.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 10/12

На працягу гэтага году з дапамогаю Гомельскага Цэнтру стратэгічнае цяжбы ў Камітэт ААН па правах чалавека зьвярнуліся 27 чалавек, тры скаргі зь якіх прайшлі пасьпяховую рэгістрацыю й прынятыя да разгляду па сутнасьці. Таксама на працягу году Камітэт па правах чалавека прыняў шэсьць асобных рашэньняў па скаргах, падрыхтаваных арганізацыяй раней. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 20/11

Камітэт па правах чалавека ААН на апошняй сэсіі, якая прайшла ў Жэнэве 7-31 кастрычніка бягучага году прызнаў неаднаразовае парушэньне права на распаўсюд інфармацыі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) з Гомеля Уладзімура Няпомняшчых. Ад краіны патрабуюць аднавіць актывіста ў правах, кампэнсаваць усе панесеныя выдаткі, а таксама зьмяніць нацыянальны Закон аб масавых мерапрыемствах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , ,