2014 19/11

Жыхар Гомеля Юрась Рубцоў накіраваў у Камітэт ААН па правах чалавека дадатак да раней пададзенай скаргі, у якім паказвае сыстэматычны перасьлед яго з боку дзяржавы за выказваньне свайго меркаваньня. Чытаць далей »

2014 17/11

Гомельскі цэнтар стратэгічнае цяжбы накіраваў паведамленьне сп. Крыстафу Хэйнсу, Спэцыяльнаму дакладчыку ААН па пытаньні аб пазасудовых пакараньнях сьмерцю. Чытаць далей »

2014 11/11

Размова зь Леанідам Судаленкам, праваабаронцам з Гомеля, юрыстам ПЦ “Вясна”, выканаўчым дырэктарам аргкамітэту па ўтварэньні праваабарончага аб’яднаньня “Пакт”, галоўнай мэтаю якога абвешчана дасягненьне выкананьня на практыцы беларускім Урадам Рашэньняў КПЧ ААН па справах аб парушэньні дзейснымі ўладамі канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў Рэспублікі Беларусь. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , ,

2014 17/10

Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Міхаіл Цімашэнка, не знайшоўшы абароны правоў унутры краіны, зьвярнуўся ад свайго імя, а таксама ад імя яшчэ адзінаццаці гомельскіх дэмакратаў з калектыўнаю скаргаю ў Камітэт ААН па правах чалавека. Сёньня ён атрымаў паведамленьне з Жэнэвы аб рэгістрацыі і прыняцьці да разгляду ягонае скаргі. Чытаць далей »

Цэтлікі: ,

2014 11/10

Старшыня Гомельскай абласной арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы сьвет” Уладзімер Сякерка абскардзіў у Камітэце ААН па правах чалавека леташнюю забарону на правядзеньне ў Гомелі пікету, які партыйцы спрабавалі правесьці 6 жніўня з мэтаю прапаганды ідэй сваёй партыі. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 07/10

26 ліпеня 2010 году міліцыя затрымала яго за раздачу паштовак ад імя Каардынацыйнай рады Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Гомельшчыны з нагоды Дня незалежнасьці. Палітык быў абвінавачаны ў парушэньні заканадаўства аб СМІ і прыцягнуты да адказнасьці ў выглядзе буйнога адміністратыўнага штрафу. У Камітэт ААН па правах чалавека Васіль Палякоў паскардзіўся пасьля таго, як не знайшоў абароны сваіх правоў унутры краіны. Чытаць далей »

2014 02/10

7 мая 2009 года ў 10-ю гадавіну зьнікнення міністра МУС Юрыя Захаранкі прадстаўнікі аб’яднаных дэмакратычных сілащ (АДС) рэгіёну Пятро Кузняцоў, Юры Захаранка, Анатоль Паплаўны, Ларыса Шчыракова, ВасільПалякоў і Уладзімір Кацора правялі перад будынкам абласнога УУС акцыю, трымаючы ў руках фотаздымкі зніклага генэрала. Усе яны былі прыцягнутыя да буйных штрафаў, а адзін з удзельнікаў Уладзімер Кацора да адміністратыўнага арышту. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 02/10

Разглядаючы скаргу праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага і Леаніда Судаленкі пра забарону Гомельскім гарвыканкамам 4 жніўня бягучага году акцыі ў падтрымку палітвязьняў судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Алена Цалкова пабудавала рашэньне суду на нормах і стандартах правоў чалавека.
Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2014 18/09

Жыхар Гомеля Юрась Рубцоў, якога зараз судзяць за абразу судзьдзі, паскардзіўся ў Камітэт ААН па правах чалавека ў сувязі з затрыманьнем і арыштам на “Чарнобыльскім шляху” у вядомай майцы “Лукашэнка – сыходзь”. Актывіст сьцьвярджае, што беларускія ўлады, арыштаваўшы яго на падставе ілжэсьведчаньняў супрацоўнікаў міліцыі, парушылі ягоныя правы, гарантаваныя Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Чытаць далей »

Цэтлікі: , , , , ,

2014 27/08

Камітэт па правах чалавека ААН прызнаў, што беларускія ўлады парушылі правы намесьніка старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Васіля Палякова на правядзеньне мірнага сходу, забараніўшы ў верасьні 2008 году правесьці ў Гомелі масавае мерапрыемства з мэтаю агітацыі грамадзянаў не прымаць удзел у парлямэнцкіх выбарах, якія праходзілі ў краіне 28 верасьня 2008 году. Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,