2008 18/04

Аляксей ЛапіцкіНа зварот Аляксея Лапіцкага і Сьвятланы Лапіцкай па факце неправамерных дзеяньняў невядомых у цывільным учасе сьвяткаваньня Дня Волі 23.03.2008 г. у Жодзіне, 17.04.2008г. атрыманы афіцыйны адказ з Жодзінскай Пракуратуры. Чытаць далей »

2008 10/04

Кася СалаўёваУ Полацку абвешчаны прысуд па крымінальнай справе ў дачыненьні да моладзевай актывісткі Касі Салаўёвай. Суддзя Марозава абвінаваціла яе ў парушэньні артыкула 193.1. Крымінальнага Кодэксу Рэспублікі Беларусь (пазазаконная арганізацыя дзейнасьці або дзейнасьць ад імя незарэгістраванага грамадскага аб’яднаньня). Чытаць далей »

2008 10/04

Уладзімір Лабковіч8 красавіка, Менск. Заяўку на правядзеньне традыцыйнага жалобнага шэсьця Чарнобыльскі Шлях, якое адбудзецца 26 красавіка, ад Партыі БНФ падпіша адказны сакратар Управы Партыі Ўладзімер Лабковіч. “Для нас акцыя Чарнобыльскі Шлях ня толькі традыцыйная, але і знакавая падзея, – кажа Ўладзімер Лабковіч. – Асабліва значнасьць гэтая ўзрастае зараз, калі вялікая колькасьць грамадзтва і навукоўцаў заклапочаная непразрыстасьцю пабудовы АЭС у Беларусі. Мы заклікаем беларускае грамадзтва зьвярнуць увагу на небясьпеку пабудовы расейскай АЭС, на непразрыстасьць тэндэра на пабудовы атамнай станцыі і адсутнасьць грамадзкай дыскусіі на гэтую тэму”. Чытаць далей »

2008 10/04

Эўразьвяз супраць палітычнага перасьледу ў БеларусіРада Эўразьвязу працягнула да 10 красавіка 2009 году візавыя абмежаваньні для шэрагу высокапастаўленых чыноўнікаў Беларусі. (правапіс першакрыніцы) Чытаць далей »

2008 09/04

Дрот З турмы на Акрэсьціна, адседзеўшы 15 сутак, сёньня выйшлі ўсе затрыманыя за ўдзел у акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка . Чытаць далей »

2008 01/04

symbali070919.jpgЖодзінскі праваабронца і сябра Сойму ПБНФ, Аляксей Лапіцкі, адказаў на нашае пытаньне пра тое, як ім асабіста ўспрымаецца Дзень Волі 2008г. у кантэксьце гістарычнасьці дадзенай даты і пэрспэктываў для сучаснае Беларусі. Чытаць далей »

2008 29/03

Alaksiej Lapiski (Рада Эўропы, Стразбур)Судовы працэс у Жодзіне пасьля 23.03.2008г., можа стаць зусім неаднабаковым… Праваабронцы ў Жодзіне падалі заяву ў Пракуратуру на неправамерныя дзеяньні перапранутых міліцыянтаў, якія парушалі грамадзкі парадак і правы грамадзянаў на вуліцах горада ў сьвяточны дзень 23.03.2008г. У ліку пацярпелых – журналіст Дзяніс Борыкаў і лідары Партыі БНФ з Жодзіна Сьвятлана і Аляксей Лапіцкія.

Чытаць далей »

Цэтлікі: , ,

2008 27/03

Алесь Бяляцкі_27 сакавіка 2008 году ў Полацкім гарадзкім судзе ў 15-00 пачнецца судовы працэс над моладзевай актывісткай Кацярынай Салаўёвай. 28 сьнежня 2007 году Кацярына Салаўёва была прызнаная падазраванай па крымінальная справе, узбуджанай Полацкім ГАУС па арт. 193.1 Крымінальнага кодэксу – “арганізацыя дзейнасьці грамадскага аб’яднаньня, рэлігійнай арганізацыі ці фонду, якія не прайшлі дзяржаўнай рэгістрацыі ці ўдзел у іх”. Чытаць далей »